Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі

Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (1807, в. Нагародавічы — 22 лютага 1862, Вільна) — мастак.

Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1807[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1862(1862-02-22)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ігнацы Дмахоўскі[d]
Маці Марыя з Зяновічаў[d]
Дзеці Уладзіслаў Дмахоўскі
Род дзейнасці мастак
Жанр Жывапіс
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, паводле некаторых звестак таксама вучыўся ў Навагрудку. У 1826 г. В. Дмахоўскі паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстанні (1830—1831), пасля яго паражэння вымушаны быў эмігрыраваць у Прусію. У 1837 г. царскі ўрад аб'вясціў амністыю, В. Дмахоўскі вярнуўся ў Вільню. У Вільні В. Дмахоўскі адкрыў мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у т.л. Х. Скірмунт і інш. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.

Віленскі перыяд у творчасці В. Дмахоўскага прынёс шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака, гэта адчуваецца ва ўсіх творах мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Навагрудак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і інш. Працаваў мастак шмат, сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін. В. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., В. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.

Таксама В. Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 г. афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» С. Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Дж. Расіні, «Фаварытка» Г. Даніцэці і інш.).

Сын В. Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі, таксама жывапісец.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Wincenty Dmochowski // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
  2. Wincenty Dmochowski // NUKAT — 2002.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

Літаратура правіць