Віко́нт (фр.: vicomte ад лацінскага vicecomes, літаральна — намеснік графа, віцэ-граф, ням.: vizegraf) — тытул еўрапейскага дваранства, асабліва ў брытанскім пэрстве, займае пазіцыю паміж баронам і графам. Старэйшы сын графа (пры жыцці бацькі) носіць тытул віконта (англ.: viscount).

У нямецкім дваранстве тытул віконта адсутнічае, аналагам можна назваць толькі тытул бургграфа. Аднак у раннім Сярэднявеччы існаваў тытул віцэграфа.

Этымалогія правіць

Слова «віконт» ідзе са старажытнага французскага visconte (сучасная французская: vicomte), ад слова з сярэдневяковай латыні vicecomitem, вінавальны склон ад vicecomes, з познелацінскага vice- «памочнік» + лацінскага comes «кампаньён, дэлегат імператара, пасля — граф» (гл. граф). Такім чынам, віконт — намеснік графа, «віцэ-конт» (vice-conte).

Слова віконт адпавядае ў Брытаніі англасаксонскаму shire reeve, ад якога паходзіць назва недваранскай пасады шэрыфа, на якую прызначаў кароль.

Гісторыя правіць

Раннія віконты не атрымлівалі свой тытул у спадчыну або ад манарха, а прызначаліся графамі. Але пасля яны пачалі ўводзіць спадчыннае кіраванне lato sensu. Упершыню ў якасці рангу брытанскага пэрства віконт запісаны ў 1440, калі Джон Бамонт, 1-ы віконт Бамант, быў такім зроблены каралём Генрыхам VI.

Віконты ў Брытаніі і Садружнасці правіць

Віконт валодае «віконцтвам». Жаночы эквівалент віконта — вікантэса.

  • У брытанскай практыцы тытул віконта можа быць або тапонімам, або прозвішчам, ці часам іх камбінацыяй. У любым выпадку, зварот да віконта звычайна «The Viscount Х» ці «The Viscount X of Y». Прыклады: The Viscount Falmouth (тапонім); The Viscount Hardinge (прозвішча); The Viscount Gage of Castle Island (прозвішча з тапоніма); і The Viscount Combermere of Bhurtpore (тапонім з тапоніма). Існуе выключэнне для віконтаў у шатландскім пэрстве, да іх зварот «The Viscount of X», напрыклад: The Viscount of Arbuthnott (прозвішча).
  • Брытанскага віконта ў гутарцы называюць Lord X, а яго жонку — Lady X. Дзяцей віконта называюць Ганаровы тытул [Імя] [Прозвішча].
  • Асаблівасцю Брытаніі з'яўляецца выкарыстанне тытула віконта як тытула пачцівасці для нашчадкаў герцага ці маркіза. Спадчыннік пэра часам называецца віконтам, калі другі па старшынстве тытул главы сям'і — віконцкі.

Карона правіць

У Вялікабрытаніі карона віконцкага рангу мае 16 сярэбраных шарыкаў вакол рабра. Як і ўсе геральдычныя кароны, яна носіцца толькі на каранацыю сюзерэна, але віконт мае права насіць карону яго рангу на гербе, над шчытом. У іншых еўрапейскіх краінах карона мае іншы выгляд (паказана на малюнках).

Эквівалентныя тытулы правіць

У некаторых мовах, уключаючы нямецкую, няма этымалагічнага эквівалентнага тытула : Baron рангам ніжэй, чым Graf. Аднак у гэтым выпадку прыкладна роўным можна прызнаць тытул, этымалагічна роднасны «бургграфу» (акрамя краін, дзе ёсць слова «віконт» ці роднаснае, пар. італьянскае burgravio нароўні з visconte). Таму ў нідэрландскай мове Burggraaf — гэта ранг вышэйшы, чым Baron, і ніжэйшы чым Graaf (граф) у каралеўствах Нідэрландаў і Бельгіі (у Бельгіі аналагічны французскаму vicomte і нямецкаму Burggraf).

У імператарскай Японіі віконту адпавядаў тытул сісяку (гл. артыкул Кадзоку).

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  • Burke’s Peerage & Baronetage, 1956, introduction, pp cxx-cxxviii.