Віктар Васілевіч Ціхаміраў

беларускі фізік
(Пасля перасылкі з Віктар Васільевіч Ціхаміраў)

Віктар Васілевіч Ціхаміраў (нар. 28 красавіка 1958, г. Мінск, БССР, СССР) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Віктар Васілевіч Ціхаміраў
Дата нараджэння 28 красавіка 1958(1958-04-28) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, прафесар
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка і ядзерная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 красавіка 1958 года ў Мінску.

У 1975 годзе з медалём скончыў школу. У 1980 годзе скончыў з адзнакай фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 1984 годзе — аспірантуру пры кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара В. Г. Барышэўскага.

У 1984—1986 гг. працаваў асістэнтам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам кафедры ядзернай фізікі БДУ; у 1986—1993 гг. — старшым і вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута ядзерных праблем БДУ. У 1993 годзе Віктар Васілевіч абараніў доктарскую дысертацыю. З 1993 года — загадчык лабараторыі ядзернай і космамікрафізікі Інстытута ядзерных праблем БДУ; адначасова з 1995 г. выкладае на кафедры ядзернай фізікі БДУ.

Навуковая дзейнасць правіць

У 1982 г. сумесна з У. Р. Барышэўскім прадказаў эфект магнітатармознага з’яўлення электрон-пазітронных пар гама-квантамі высокіх энергій ў крышталях, неўзабаве выяўлены ў Еўрапейскім цэнтры ядзерных даследаванняў (ЦЕРН).

У 1987 г. В. В. Ціхаміраў першым даў інтэрпрэтацыю знойдзенага ў ЦЕРН эфекту анамальнага росту інтэнсіўнасці выпраменьвання электронаў высокіх энергій ў тонкім крышталі крэмнію.

У 2007 г. прадказаў эфект шматразовага адлюстравання часціц плоскасцямі аднаго крышталя, неўзабаве выяўлены ў CERN.

В. В. Ціхаміраў таксама прадказаў:

  • эфекты нараджэння гама-квантамі падоўжна і папярочна палярызаваных электрон-позитронных пар, эфекты магнитотормозного дихроизма і двулуче-праламлення крышталяў ў цвёрдым гама-дыяпазоне (сумесна з В. Г. Барышэўскім), падаўленне эфекту Ландау-Памеранчука інтэнсіўным полем, эфект кручэння спіна электрона ў поле цыркулярна палярызаванай электрамагнітнай хвалі, індукаваны спінавай палярызаванасцю электрона;
  • эфект узнікнення цыркулярнай палярызацыі выпраменьвання каналіраваных пазітронаў пры руху пад малым вуглом да крышталічнай восі, радыкальнае паскарэнне акрэцыі рэчыва на мікраскапічную чорную дзірку ў прысутнасць дадатковых вымярэнняў, магчымасць павелічэння верагоднасці захопу часціц у рэжым каналіравання пры дапамозе разрыву крышталічнай рашоткі, эфекты падаўлення некагерэнтнага рассейвання і выпраменьвання часціц у крышталях.

Акрамя гэтага Віктар Васілевіч удзельнічаў у працах па маніторынгу ядзерных боепрыпасаў, даследаванню магчымасці лазернага падзелу ізатопаў і праблемы стварэння аб’ёмнага лазера на свабодных электронах. Прафесар кіраваў распрацоўкай схемы паспяхова праведзенага першага эксперыменту па назіранні вуглавога размеркавання гама-квантаў, якія ўтвараюцца пры распадзе пазітронія ў магнітным полі, распрацаваў схемы эксперыментаў па рэалізацыі метаду лазернага паскарэння ў магнітным полі і назіранні незахавання прасторавай цотнасці ва ўзаемадзеянні палярызаванага атамнага пучка з электрамагнітнай хваляй.

В. В. Ціхаміраў ўдзельнічае ў распрацоўках магутных генератараў электрамагнітнага выпраменьвання. Сумесна з супрацоўнікамі лабараторыі распрацаваў тэарэтычныя асновы і матэматычныя мадэлі апісання працы магнітакумулятыўных генератараў і прылад пераўтварэння энергіі, а таксама аптымізаваў шэраг іх канструкцый.

Навуковец кіруе навукова-даследчай працай студэнтаў і аспірантаў на кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ, падрыхтаваў двух кандыдатаў навук, распрацаваў спецкурсы па фізіцы ядра, ядзерных рэакцый, ядзернай астрафізіцы, кінэтыцы фізічных і хімічных з’яў і працэсаў, кінэтыцы і дынаміцы ядзерных рэактараў.

Узнагароды і прэміі правіць

Асноўныя публікацыі правіць

  1. Tikhomirov V.V. The position of the peak in the spectrum of 150 GeV electron energy losses in a thin Germanium crystal is proposed to be determined by radiation cooling. Phys. Lett. A. 1987. Vol. 125, № 8. P.411-415.
  2. Барышевский В. Г., Тихомиров В. В. Радиационные процессы магнитотормозного типа в крис-таллах и сопровождающие их поляризационные явления. Усп. физ. наук. 1989. Т. 159, № 3. С.529-564.
  3. Tikhomirov V.V. Electron-Spin Precession in a Plane Electromagnetic Wave. Phys. Rev. Lett. 2001. Vol. 87. № 18. 181801(1-4).
  4. Tikhomirov V.V., Multiple Volume Reflection from Different Planes Inside One Bent Crystal Phys. Lett. B. 2007. Vol. 655. № 5-6. P. 217—222.
  5. Bandiera L., V. Tikhomirov V.V. Investigation of the electromagnetic radiation emitted by sub-GeV electrons in a bent crystal. Phys. Rev. Lett. 2015. Vol. 115. № 2. 025504(1-5).

Віктар Васілевіч Ціхаміраў з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац, апублікаваных у Physical Review Letters, Physical Review, Physics Letters, Поспехі фізічных навук, ЖЭТФ, Лістах ЖЭТФ, ЯФ, ЖТФ, Journal of Physics, Journal of Applied Physics, Nuclear Instruments and Methods, Весніку БДУ, Дакладах і Вестках НАН РБ і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць