Віктар Генадзевіч Хрэнін

Віктар Генадзевіч Хрэнін (нар. 1 жніўня 1971, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Міністр абароны Беларусі (з 2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].

Віктар Генадзевіч Хрэнін
Сцяг9-ы Міністр абароны Беларусі Сцяг
з 20 студзеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Андрэй Раўкоў
Нараджэнне 1 жніўня 1971(1971-08-01) (52 гады)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны дзеяч, дзяржаўны служачы
Ваенная служба
Гады службы 1988 — цяперашні час
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Род войскаў мотастралковыя войскі
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў Заходнім аператыўным камандаваннем, Міністэрствам абароны Беларусі
Узнагароды
юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн «За службу Радзіме» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Навагрудку ў сям’і вайскоўца. Бацька — Генадзь Іванавіч Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1992 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя М. В. Фрунзэ ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка аддзялення ўпраўлення — начальніка пункта апрацоўкі інфармацыі каманднага пункта асобнага разведвальнага батальёна, намесніка камандзіра асобнага мотастралковага батальёна, намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага танкавага батальёна, камандзір асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

Пасля заканчэння ў 2005 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

З 2008 па 2010 год — камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Фолюш, Гродна), з 2010 па 2014 год — камандзір 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Слонім).

У 2014 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага праходзіў службу спачатку на пасадзе намесніка камандуючага, а затым у 2014—2015 гадах — начальніка штаба — першага намеснік камандзіра войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.

23 чэрвеня 2015 года прызначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2020 года генерал-маёр Віктар Хрэнін прызначаны на пасаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь[2]. 30 кастрычніка 2020 года быў павышаны ў званні да генерал-лейтэнанта[1].

Сям’я правіць

Жонка — Наталля, урач. Дачка — Марына, юрыст, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Санкцыі ЕС, іншых краін правіць

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[3][4]. Акрамя таго, Хрэніна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[5], Канада[6], Швейцарыя [7][8]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].

24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі і Украіны[11].

Зноскі

  1. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 396 «О присвоении воинского звания» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (30 кастрычніка 2020).
  2. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.01.2020.
  3. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  4. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  5. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  6. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  7. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  10. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  11. ХРЄНІН Віктор Геннадійович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.

Спасылкі правіць