Віктар Лявонцьевіч Більдзюкевіч

Ві́ктар Ляво́нцьевіч Більдзюке́віч (20 мая 1930, г. Рагачоў — 20 снежня 2012) — дзяржаўны дзеяч БССР, кандыдат тэхнічных навук (1967)[1].

Віктар Лявонцьевіч Більдзюкевіч
Сцяг Міністр прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР
1979 — 1991
Папярэднік Міхаіл Тарасаў
Пераемнік Анатоль Майсяевіч
Нараджэнне 20 мая 1930(1930-05-20)
Смерць 20 снежня 2012(2012-12-20) (82 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР — 1972

Біяграфія правіць

Скончыў БПІ ў 1952 годзе. З 1952 года начальнік цэха, галоўны інжынер Мінскага завода архітэктурнай керамікі. З 1954 года галоўны інжынер, дырэктар Мінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. З 1967 года намеснік міністра, з 1979 года міністр прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР[1].

Дзяржаўная прэмія СССР  (руск.) 1972 за ўдзел у распрацоўцы новых тэхналагічных працэсаў, стварэнні і ўкараненні паточна-аўтаматызаваных канвеерных ліній вытворчасці керамічнай пліткі[1].

Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1980 года[1].

Зноскі

  1. а б в г Бильдюкевич Виктор Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 58. — 737 с.

Спасылкі правіць