Віктар Рауль Ая дэ ла Торэ

Віктар Рауль Ая дэ Ла Торэ (ісп.: Víctor Raúl Haya de la Torre; 22 лютага 1895 — 2 жніўня 1979) — перуанскі палітычны дзеяч левага толку, сацыёлаг, гісторык, філосаф [4].

Віктар Рауль Ая дэ Ла Торэ
Víctor Raúl Haya de la Torre
Лідар АПРА
Нараджэнне 22 лютага 1895(1895-02-22)[1][2][…]
Смерць 2 жніўня 1979(1979-08-02)[1][2][…] (84 гады)
Партыя АПРА
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, палітычны актывіст, палітычны тэарэтык, юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3]
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Нарадзіўся у горадзе Трухілья (Перу) у арыстакратычнай сям’і. Бацька Ая де ла Торэ выдаваў газету, у якой у маладосці працаваў і яго сын. Паступіў ва ўніверсітэт Сан-Маркас у Ліме, дзе ў яго сфарміраваліся ліберальныя ідэі, якіх ён прытрымліваўся на працягу ўсяго жыцця. Прыняў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні 8-гадзіннага працоўнага дня для працоўных Лімы, садзейнічаў стварэнню прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У студэнцкія гады ўдзельнічаў у арганізацыі вячэрніх школ для працоўных [5]. У 1919—1923 гадах Ая де ла Торэ ўзначальваў студэнцкі рух у Перу за ўніверсітэцкую рэформу, супраць дыктатарскага рэжыму А. Легіі. У выніку гэтых падзей ён быў высланы з краіны, абаснаваўся ў Мексіцы.

Палітычная дзейнасць правіць

 
Ая дэ ла Торэ (у цэнтры) з аднадумцамі ў Мексіцы, 1929

Падчас сваёй эміграцыі ў Мексіцы вывучаў вопыт мексіканскай рэвалюцыі і сацыяльных рэформ, потым здзейсніў падарожжа ў СССР, Германію, Францыю, Вялікабрытанію для далейшага засваення тэорыі і практыкі сацыялізму. Ая дэ ла Торэ прыйшоў да высновы, што руская сістэма не падыходзіць для Лацінскай Амерыкі, вызначыў ідэю сацыялізму, накіраваную на вызваленне ад эканамічных і палітычных аспектаў капіталізму, пры тым што захоўвалася прыватная ўласнасць і адзінства царквы. Яшчэ ў 1924 годзе Ая де ла Торэ заснаваў Амерыканскі народна-рэвалюцыйны альянс (АПРА). Пасля звяржэння Легіі ў 1930 годзе Ая дэ ла Торэ вярнуўся ў Перу і пераўтварыў Альянс у Нацыянал-рэфармісцкую партыю (Апрысцкая партыя). Падчас выбарчай кампаніі апрысты справакавалі беспарадкі, партыя была забаронена, а яе лідары эмігрыравалі. 1932—1940 гады — перыяд падпольнага існавання партыі, пакуль яна не была легалізавана прэзідэнтам Мануэлем Прада. На прэзідэнцкіх выбарах 1945 года актывісты забяспечылі перамогу Хасэ Луісу Бустамантэ. Ая дэ ла Торэ стаў міністрам у новым урадзе і атрымаў магчымасць уплываць на ход палітычных і сацыяльных рэформ. У кастрычніку 1948 года апрысты, падначаленыя камуністамі, паднялі мяцеж, краіна каля месяца была ў стане анархіі. Гэтым скарысталіся ваенныя, яны ўзялі ўладу ў свае рукі. Хунта на чале з генералам Мануэлем Одрыя адхіліла Бустамантэ ад пасады і пачала паляваць на лідараў апрыстаў. Ая дэ ла Торэ знайшоў прытулак у калумбійскай амбасадзе ў Ліме, дзе заставаўся да 1954 года, пакуль не пакінуў краіну. У ліпені 1956 года прэзідэнт Мануэль Прада-і-Угартэча адмяніў забарону на АПРА, і ў 1957 годзе Ая дэ ла Торэ вярнуўся на радзіму. Выступаў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у 1962 годзе, але ваенныя колы не далі яму прыйсці да ўлады. Пасля гэтага не змог набыць страчанага палітычнага ўплыву. Памёр у 1979 годзе ў горадзе Ліма[5].

Погляды і ідэі правіць

У сваіх працах галоўным ворагам працоўных лічыў імперыялізм і яго саюзніка ў асобе мясцовай алігархіі. Ая дэ ла Торэ заклікаў аб’яднацца на барацьбу з імі пралетарыят, сялянства і сярэднія сацыяльныя слаі. Вядучую ролю ў дэмакратычнай і антыімперыялістычнай рэвалюцыі адводзіў сярэднім слаям, перш за ўсё інтэлігенцыі. Надаваў важнае значэнне індзейскаму пытанню, абароне інтарэсаў індзейцаў і іх традыцый. Індзейскаму кампаненту адводзіў важную ролю ў фарміраванні лацінаамерыканскай супольнасці як прадукту сінтэзу індзейскага і еўрапейскага пачаткаў. Аддаваў перавагу назве Індаамерыка для лацінаамерыканскага рэгіёна. Прызнаючы знакавасць марксізму для Еўропы, для краін «класічнага» капіталізму, Ая дэ ла Торэ лічыў яго недапушчальным для Лацінскай Амерыкі, дзе, на яго думку, дзейнічалі свае асаблівасці грамадскага развіцця. Ая дэ ла Торэ сцвярджаў, што самастойна, без супрацоўніцтва з перадавымі індустрыяльнымі дзяржавамі, Лацінская Амерыка не зможа пераадолець сваё адставанне ад іх. Шлях да ліквідацыі імперыялістычнай залежнасці ён бачыў у правядзенні антыалігархічных, дэмакратычных пераўтварэнняў, у стварэнні прававой дзяржавы, якая апіраецца на органы мясцовага самакіравання, у пераадоленні эканамічнага адставання (у тым ліку з дапамогай замежнага капіталу) і раўнапраўным, узаемавыгадным супрацоўніцтве з перадавымі індустрыяльнымі краінамі. Свой «канструктыўны антыімперыялізм» Ая дэ ла Торэ супрацьпаставіў «знішчальнаму» радыкальна-рэвалюцыйнаму варыянту барацьбы, які выпрацоўвалі камуністы. Тыя, са свайго боку, абвінавачвалі апрызм і яго лідара ў ігнараванні класавых супярэчнасцяў капіталістычнага грамадства і прыніжэнні ролі пралетарыяту ў Лацінскай Амерыцы. Узаемная палеміка Ая дэ ла Торэ і камуністаў, якая распачалася ў другой палове 1920-х гадоў, набыла востры характар і працягвалася шматлікія дзесяцігоддзі, перашкаджаючы ўзаемнаму супрацоўніцтву дзвюх плыняў[6].

Зноскі

  1. а б Victor Raul Haya de la Torre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Víctor Raúl Haya de la Torre // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Энциклопедия Кругосвет, Айя де ла Торре (руск.)
  5. а б Биографический указатель, Айя де ла Торре (руск.)
  6. Cтроганов А. И. Латинская Америка в ХХ веке: пособие для вузов (руск.) — С. 66.