Віктар Сцяфанавіч Цітоў

Віктар Сцяфанавіч Цітоў (15 лістапада 1938, в. Дрожджаніцы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць — 20 лістапада 2020) — беларускі этнограф, гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1991), прафесар (1995).

Віктар Сцяфанавіч Цітоў
Дата нараджэння 15 лістапада 1938(1938-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2020(2020-11-20) (82 гады)
Род дзейнасці этнограф, гісторык, педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1963). 3 1963 настаўнічаў, працаваў у Міністэрстве асветы Беларусі. 3 1974 у Гродзенскім педагагічным інстытуце, з 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1993 загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1998 — Беларускага педагагічнага ўніверітэта, 2003—2009 прафесар Вроцлаўскага універсітэта (Польшча), 2011—2016 прафесар Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянавання Беларусі. Даследуе тыпалогію культурных ландшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторый, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш. Адзін з аўтараў прац «Праблемы рассялення ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навуковы рэдактар і сааўтар энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-метадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музеяў-скансенаў (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складанні «Нацыянальнага атласа Беларусі» (2002).

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1976.
  • Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983.
  • Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2-е выд. Мн., 2001.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2-е выд. Мн., 2001.
  • Этнаграфія і літаратура (Разам з Цітовай Л. К.). Мн., 2004.
  • Гісторыя айчыннай культуры: У 2 ч. Мн., 2009

Зноскі

Літаратура правіць