Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка

Ві́ктар Уладзі́міравіч Крамарэ́нка (11 чэрвеня 1945, г. Гродна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018[2]). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), прафесар (2004), член-карэспандэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010), правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).

Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1945(1945-06-11)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Найважнейшыя пабудовы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1977), Мінскі чыгуначны вакзал (2000), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2006)
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19681974 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19741988 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар інстытута ў 19831988 гг., намеснік дырэктара, начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні), з 1990 года адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 19851999 выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1971 года.

Асноўныя працы правіць

Мінск правіць

Узнагароды і прэміі правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007). Чалавек года Беларусі (2003), дыплом агляду-конкурсу СА СССР на лепшы выбудаваны аб’ект за архітэктуру кінатэатра «Масква» ў Мінску (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. а б Маэстро архитектуры, созидающий на века
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  3. Крамаренко Виктор Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць