Віктар Іванавіч Чавусаў

(Пасля перасылкі з Віктар Чавусаў)

Віктар Іванавіч Чавусаў (30 ліпеня 1871, г. Санкт-Пецярбург — 1920) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Віктар Іванавіч Чавусаў
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 30 ліпеня 1871(1871-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Скончыў у 1892 годзе Мінскую гімназію, у 1899 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Мінску. Адзін з кіраўнікоў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і Мінскага літаратурна-артыстычнага таварыства. Выдавец, рэдактар-выдавец газеты «Минский курьер». У 1915—1917 гадах старшыня камітэта Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, які з’яўляўся цэнтрам літаратурна-грамадскага руху ў горадзе. Беспаспяхова хадайнічаў у снежні 1916 года аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне». У 1918 годзе ўваходзіў у Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Літаратура правіць