Вікторыя-Бярэсце

"ЦОР «Вікторыя-Берасце» — жаночы гандбольны клуб з горада Брэста, Беларусь. З сезона 2007/2008 выступает у чэмпіянаце Беларусі па гандболу сярод жанчын. Свае дамашнія матчы праводзіць у спарткомплексу «Вікторыя».

Вiкторыя-Берасце
Поўная назва ГК ЦАР Вiкторыя-Берасце
Мянушкі берасцейкi
Кароткая назва Берасце
Заснаваны 22 чэрвеня 2007
Горад Брэст, Беларусь
Пляцоўка УСК «Вікторыя»
Умяшчальнасць: 3740
Дырэктар Мiкалай Бойка
Галоўны трэнер Васiль Козар
Чэмпіянат Чэмпіянат Беларусі
2020/2021 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Галоўныя трэнеры правіць

Трэнер Перыяд у клубе Дасягненні % Перамог
Варабей А.А. 2007-2012 Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ: 2010/2011;

Кубак Выкліку ЕГФ 1/8: 2011/12;

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох: 2012.

Некайчик М. 2012-2013
Саўко У.П. 2013-2019 Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ (3х): 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017;

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын ( 03 ): 2017;

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын ( 03 ): 2014, 2016, 2017, 2019

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (5х): 2014, 2016, 2017, 2018, 2019

Карпук Ю.М. 2019-2020 Выхад у еўракубкі: Кубак Еўропы ЕГФ: 2019/20 23%
Козар В.Н. 2020- Кубак Еўропы ЕГФ - 1/8: 2020/21;

Выхад у еўракубкі: Кубак Еўропы ЕГФ: 2020/21;

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын ( 03 ): 2021;

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: ( 02 )

Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (2х): 2021, 2022.

Выступленні ў Еврокубках правіць

Сезон Спаборніцтва Этап Клуб 1-ая гульня 2-ая гульня Выніковы лік
2011/2012 Кубак Выкліку ЕГФ 3-ий Кваліфікацыйны раўнд Femina Vise   39:27 27:25 66:52
2011/2012 Кубак Выкліку ЕГФ 1/8 DHK Banik Most   26:32 24:35 50:67
2020/2021 ЕГФ Еўрапейскі Кубак 3-ий Кваліфікацыйны раўнд KHF Istogu   30:33 32:28 62:61
2020/2021 ЕГФ Еўрапейскі Кубак 1/8 Галичанка   26:32 16:29 42:61
2021/2022 ЕГФ Еўрапейскі Кубак 1/16 SSV Brixen Sudtirol   35:33 22:27 57:60
  • Найлепшы бамбардзір Берасця ў еўракубках: Анастасія Сівуха - 23 мяча.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Кубак Выкліку ЕГФ Калядны Турнір
2007-08 Вышэйшая ліга 8
2008-09 Вышэйшая ліга 6
2009-10 Вышэйшая ліга 8 1/4
2010-11 Вышэйшая ліга 4 1/4
2011-12 Вышэйшая ліга 5 4 1/8
2012-13 Вышэйшая ліга 9 1/4
2013-14 Вышэйшая ліга 4 Бронза
2014-15 Вышэйшая ліга 4 4
2015-16 Вышэйшая ліга 5 Бронза
2016-17 Вышэйшая ліга 3 Бронза
2017-18 Вышэйшая ліга 5 1/4
2018-19 Вышэйшая ліга 5 Бронза Фіналіст
2019-20 Вышэйшая ліга 4 1/4 Фіналіст
2020-21 Вышэйшая ліга 3 Фіналіст 1/8 не праводзіўся — Covid-19

Дасягненні правіць

Еўрапейскія кубкі

  • Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ - 1/8 фіналу: 2011/12, 2020/21
    • Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ (6х): 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2019/2020, 2020/21


Нацыянальныя спаборніцтвы

  • Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын ( 03 ): 2017, 2021[1]
  • Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын ( 02 ): 2021
  • Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын ( 03 ): 2014, 2016, 2017, 2019
    • Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (7х): 2012, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019, 2021

Таварыскія турніры

  • Калядны турнір ( 02 ): 2019, 2020
  • Міжнародны турнір па гандболе Варшава ( 02 ): 2018, 2019

Іншыя дасягненні

  • Найлепшы бомбардир Чэмпіянату Беларусі 2017: 01  Алена Алексеюк - 310 мячоў.
  • Лепшы гандбольны блог сезона ў Беларусі на партале tribuna.by 2019/20: 02  Вікторыя-Берасце

Трэнерская штаба правіць

  • Галоўны трэнер — Козар Васіль Мікалаевіч[2]
  • Трэнер - Карпук Юрый Мікалаевіч
  • Трэнер-лекар — Кажан Аляксей Валерьевич
  • Трэнер-масажыст — Прахарэнка Кірыл Сяргеевіч

Асноўны састаў 2020/21 правіць

Гулец Дата нараджэння Рост Грамадзянства
Брамнікі
Бурдук Лілія 18 красавіка 1989 (35 гадоў) 176 см Беларусь  
Чэшчавік Аляксандра 12 красавіка 1998 (26 гадоў) 172 см Беларусь  
Трушына Вікторыя 15 мая 2003 (20 гадоў) 173 см Беларусь  
Разыгрываючыя
Пятручык Таццяна 25 лістапада 1989 (34 гады) 169 см Беларусь  
Суравец Марына 19 красавіка 1990 (34 гады) 172 см Беларусь  
Бардзіян Ганна 16 лютага 1996 (28 гадоў) 170 см Беларусь  
Кугач Лізавета 7 мая 2002 (21 год) 175 см Беларусь  
Левыя паўсярэднія
Пташынская Заряна 7 сакавіка 2000 (24 гады) 184 см Украіна  
Жалабовіч Аляксандра 6 сакавіка 2000 (24 гады) 172 см Украіна  
Правыя паўсярэднія
Валавая Кацярына 2 мая 2000 (23 гады) 180 см Украіна  
Сівуха Анастасія 10 чэрвеня 2002 (21 год) 177 см Беларусь  
Левыя вуглавыя
Бярынчык Дыяна 22 студзеня 2000 (24 гады) 169 см Беларусь  
Правые вуглавыя
Мінушова Алена 6 чэрвеня 1996 (27 гадоў) 165 см Беларусь  
Пучко Ірына 16 верасня 1988 (35 гадоў) 168 см Малдова  
Лінейныя
Шынкарук Ірына 23 красавіка 1994 (29 гадоў) 177 см Беларусь  
Алексяюк Алёна 3 чэрвеня 1991 (32 гады) 169 см Беларусь  
Кузьменкова Валерыя 22 чэрвеня 2002 (21 год) 175 см Беларусь  
Люльковіч Марына 13 мая 2003 (20 гадоў) 177 см Беларусь  
Трызна Алёна 16 красавіка 1998 (26 гадоў) 178 см Беларусь  

Трансферы 2020/21 правіць

  Прыйшлі

  •   Васiль Козар (Галоўны трэнер)
  • Лiлiя Бурдук (Бр.) (з БНТУ-БелАЗ  )
  • Iрына Шынкарук (Лін.)
  • Марына Суравец (Раз.)
  •   Аляксандра Жалабовiч (Л. паўс.)

  Сышлі

  • Карпук Юрый Мiкалаевiч (Галоўны трэнер)
  • Шатохiна Вiкторыя (Кр.)
  • Оськiна Iрына (Раз.)
  • Удавiчэнка Марыя (Бр.)

Сезон 2020/21 правіць

Кубак Еўропы ЕГФ правіць

Бярэсце з-за пандэміі каронавіруса пачало свой шлях у Кубку Еўропы ЕГФ з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда (1/16 фіналу). Дзе па выніках лёсавання сустрэлася з КХФ Истогу   з Косава. Па просьбе Истогу абодва матчы прайшлі ў Косава. Першы матч прайшоў 21 лістапада, Бярэсце ў ім саступіла 30:33, другі матч прайшоў 22 лістапада і завяршыўся перамогай Бярэсця 32:28, што дазволіла выйсці ў стадыю 1/8 фіналу Кубка ЕГФ.

Па выніках лёсавання Бярэсцю трэба было згуляць супраць Галичанки з Львова  , па просьбе ўкраінскага клуба абодва матчы прайшлі ў Львове. Першы матч прайшоў 16 студзеня Бярэсце ў ім саступіла 26:32, другі матч адбыўся 17 студзеня і гэтак жа скончыўся перамогай Галичанки з лікам 16:29.

З-за пандэміі Бярэсце адправілася ў Львоў ў вельмі ўсечаным складзе. Такім чынам пасля двух паражэнняў на стадыі 1/8, Бярэсце завяршыла еўрасезон. Выніковы лік 104:122, найлепшы снайпер Бярэсця ў еўракубках - Анастасія Сівуха - 23 мяча.

Чэмпіянат Беларусі правіць

У адрозненні ад сезону 2019/20, сезон 2020/21 быў цалкам дагуляны.

У сезоне 2020/21 у чэмпіянаце прыняло ўдзел 8 каманд з усіх абласцей Беларусі. Паміж сабой каманды згулялі чатырох кругавой турнір, кожная каманда правяла 28 матчаў. У 28 матчах Бярэсце закінула 908 мячоў (3-ці паказчык у чэмпіянаце), прапусціўшы пры гэтым 806 мячоў. Найлепшымі снайперамі каманды сталі:

1. Анастасія Сівуха - 177 мячоў.

2. Ірына Шынкарук - 163 мяча.

3. Алёна Алексяюк - 125 мячоў.

Самая працяглая серыя перамог 7 матчаў з 14 кастрычніка па 14 лістапада. Бярэсце ў сезоне 2020/21 адна з трох каманд, якая абыграла усе каманды чэмпіянату (разам з БНТУ і Гомелем).

Ні аднаго матчу ў сезоне 2020/21 не было згуляна ў нічыю. Самы паспяховы месяц у сезоне - Кастрычнік, 5 Метча - 5 перамог, 166 мячоў закінута, 125 мячоў прапушчана. Лепшымі снайперамі месяцаў станавіліся:

1. Ірына Шынкарук (Кастрычнік - 37, Снежань - 23, Люты - 47, Травень - 17)

2. Анастасія Сівуха (Верасень - 13, лістапад - 15, Красавіка - 16)

3. Бардзіян / Алексяюк (Сакавік - 23)

Па выніках чэмпіянату Беларусі Бярэсце заняло 3-е месца, упершыню з 2017 года заваяваўшы бронзу чэмпіянату краіны. Анастасія Сівуха і Ірына Шынкарук былі выбраны ў сімвалічную зборную чэмпіянату па выніках сезону па сваіх пазіцыях.

Сезон 2019/20 правіць

Чэмпіянат Беларусі правіць

У Чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2019/20 было закінута 658 галоў. Найлепшым бамбардзірам у саставе каманды стала Дар'я Свідуновіч - 108 мячоў.

Выніковае месца каманды ў сезоне 4-ое, тым самым самым Берасцейкі паўтарылі вынікі 2011, 2014 і 2015 гадоў, калі гэтак ж былі ў квартэце наймацнейшых.

Самым паспяховым месяцам у сезоне для "Берестья" стаў люты ў якім было закінута 122 гола. Больш за усіх галоў за адну гульню закінула Дар'я Свідуновіч - 11, у дамашнім матчы супраць РЦАР-БНТУ. З 7 месяцаў сезона ў Чэмпіянаце, Дар'я Свідуновіч была найлепшым бамбардзірам 3 разы (кастрычнік - 23, лістапад - 20 і люты - 25), Дыяна Бярынчык стала найлепшым бамбардзірам двойчы (снежань - 7 і сакавік - 22), Анастасія Сивуха і Ганна Бардзіян па аднаму разу (верасень - 12 і студзень - 30 адпаведна). Больш іншых нашых гульцоў у адным месяцы чэмпіянату Беларусі закінула Ганна Бардзіян 30 галоў у Студзені.

Кубак Беларусі правіць

Кубак Беларусі завяршыўся для каманды Юрыя Карпука у снежні 2019 года, калі Берасце спачатку дому, а потым на выездзе саступіла Гараднічанцы тым самым не здолеўшы прайсці далей стадыі 1/4 фіналу. Што ўжо здаралася у гісторыі клуба ў 2010, 2011, 2013, 2018, 2020 гадах.

У першым матчы Берестье закінула 24 мяча, у другім 30, разам у кубку Беларусі было 54 мяча. У першым матчы 1/4 фіналу лепшым бомбардиром стала Дар'я Свідуновіч - 6 мячоў, у Гародне найлепшай стала Ганна Бардзіян - 8 галоў. Найлепшым бамбардзірам у Кубку Беларусі стала Ганна Бардзіян - 12 мячоў па суме двух сустрэч.

Калядны турнір правіць

У Студзені ў Брэсце прошёл 2-ой Калядны турнір, які сабраў чатыры каманды з 4-х дзяржаў: AZS AWF Warszawa  , Zalgiris Kaunas  , Реал Мікалаяў   і гаспадыні турніру Вікторыя-Берестье  .

Падрахункавае палажэнне каманд:

Месца Клуб Краіна Закінута Прапушчана Найлепшы бамбардзір Колькасць галоў
1 Рэал Мікалаяў   112 83 Аксенава Святлана 29
2 Вікторыя-Берасце   99 93 Анастасія Сівуха 20
3 Zalgiris Kaunas   96 91 Буркайтэ Грэта 26
4 AZS AWF   71 111 Мажевска Йоана 12

Індывідуальныя узнагароды:

Найлепшы брамнік - Семенченка Алеся (Жальгірыс)

Найлепшы паўсярэдні - Шидлуските Клаўдыя (Жальгірыс)

Найлепшы вуглавы - Рябоконь Лілія (Рэал)

Найлепшы абаронца - Трызна Алёна (Вікторыя-Берасце)

Разыгрываючы - Бардзіян Ганна (Вікторыя-Берасце)

MVP турніру - Аксёнава Святлана (Реал)

Заўвагі правіць

  1. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2011. Праверана 31 мая 2019.
  2. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 31 мая 2019.