АГУЛЬНАПЕДЫЧНЫЯ ЗАСЛУГІ
Ордэн «За заслугі» Ордэн «За заслугі»

Уручаецца ўдзельнікам, якія зрабілі значны ўклад у справу развіцця Вікіпедыі. Гэтым укладам могуць быць новыя артыкулы, карысныя дадаткі ва ўжо існуючыя артыкулы, барацьба з вандалізмам, адміністрацыйная праца, дапамога ў вырашэнни канфліктаў і наогул любыя дзеянні на карысць Вікіпедыі

Беларускі ордэн Беларускі ордэн

Уручаецца за значны ўклад у развіццё Беларускай Вікіпедыі. У трох ступенях.


МЕТАПЕДЫЧНЫЯ ЗАСЛУГІ
Ордэн «Заслужаны карэктар» Ордэн «Заслужаны карэктар»

Уручаецца за істотны ўклад у справу выдалення арфаграфічных, пунктуацыйных і стылістычных памылак з Вікіпедыі.

Ордэн «Тэхнічны» Ордэн «Тэхнічны»

Уручаецца за значны ўклад у тэхнічнае забеспячэнне праекта: напрыклад, стварэнне, укараненне і абслугоўванне праграмнага кода Вікіпедыі, напісанне персанальных скрыптоў, гаджэтаў, складаных шаблонаў.


ЭКЗАПЕДЫЧНЫЯ ЗАСЛУГІ
Ордэн «Залатое пяро» Ордэн «Залатое пяро»

Уручаецца ўдзельніку, які напісаў шмат якасных артыкулаў на працягу працяглага перыяду часу.

ЭКЗАПЕДЫЧНЫЯ ЗАСЛУГІ НА КАНКРЭТНУЮ ТЭМУ
Гістарычны ордэн Гістарычны ордэн

Уручаецца за ўнёсак у артыкулы на гістарычную тэматыку.

Літаратурны ордэн Літаратурны ордэн

Уручаецца за істотны ўнёсак у артыкулы пра сусветную літаратуру, пісьменнікаў, паэтаў, літаратараў, крытыкаў і т. п.


МУЗЫЧНЫЯ ОРДЭНЫ
Музычны ордэн Музычны ордэн

Уручаецца за значны ўнёсак у артыкулы пра музыку, музычныя стылі, кампазітараў, выканаўцаў і групы, музычныя інструменты і тэхніку.

СПАРТЫЎНЫЯ ОРДЭНЫ
Спартыўны ордэн Спартыўны ордэн

Уручаецца за істотны ўнёсак у артыкулы пра спорт, спартсменаў, спартыўных функцыянераў і арганізацыі і т. п.


НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ЗАСЛУГІ
Ордэны Нацыянальных заслуг

Уручаюцца за вялікі ўнёсак у артыкулы па пэўнай нацыянальнай тэме (выбіраецца адпаведны ордэн).


ЗАСЛУГІ Ў РАМКАХ ТЭМАТЫЧНЫХ ПРАЕКТАЎ
Біяордэн Біяордэн

Узнагарода за істотныя заслугі ў напісанні і паляпшэнні артыкулаў па біялагічнай тэматыцы. Узнагарода праекта «Біялогія».


ЗАСЛУГІ Ў РАМКАХ ПРАЕКТАЎ ЯКАСЦІ І ІНКЛЮЗІЯНІЗМА
Ордэн «Добры артыкул» Ордэн «Добры артыкул»

Уручаецца ўдзельніку, які стварыў і (ці) зрабіў асноўны ўклад у артыкулы, якія па выніках абмеркавання атрымалі статусы добрых. У 5 ступенях. Узнагарода праекта «Добрыя артыкулы».

Ордэн «Выдатны артыкул» Ордэн «Выдатны артыкул»

Уручаецца ўдзельніку, які стварыў і (ці) зрабіў асноўны ўклад у артыкулы, якія па выніках абмеркавання атрымалі статусы абраных. У 4 ступенях. Узнагарода праекта «Выдатныя артыкулы».

ІНШЫЯ ОРДЭНЫ
Ордэн «Прызнанне прэсы» Ордэн «Прызнанне прэсы»

Уручаецца ўдзельніку, які згадваўся ў СМІ ў сувязі з Вікіпедыяй, напрыклад, быў згаданы ў газеце ці даў інтэрв'ю на радыё ці тэлебачанні.

Ордэн «Усмешка» Ордэн «Усмешка»

Уручаецца за добразычлівае стаўленне да іншых удзельнікаў і дапамогу пачаткоўцам.