Вікіпедыя:Рэцэнзаванне

Рэцэнзаванне

На гэтай старонцы рэцэнзуюцца артыкулы, спісы, парталы і праекты беларускай Вікіпедыі. Удзельнікі, якія стварылі артыкул (спіс, партал, праект) у адзіночку ці невялікай групай, могуць папрасіць супольнасць ацаніць іх працу поглядам з боку. Выстаўленне артыкула на рэцэнзію рэкамендуецца перад тым, як намінаваць яго ў добрыя ці выдатныя, асабліва калі артыкул напісаны нядаўна.

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АДР
ВП:Рэцэнзія
Archive
Архіў рэцэнзій

Пераклад добрага артыкула з ру вікі, адаптаваны пад беларускія рэаліі з арыгінальнымі раздзеламі пра пераклады і пастаноўкі ў Беларусі. Можна вычытаць, дапоўніць інфармацыяй з ру-вікі (а можа і з іншых раздзелаў) і выставіць намінацыю. Plaga med (размовы) 23:08, 2 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Варта ўзяць пад увагу каментарыі з апошняй намінацыі. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 11:15, 3 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Шырокі артыкул, які было б нядрэнна дапрацаваць і выставіць да намінацыі ў дабротныя. Plaga med (размовы) 02:45, 13 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

  • Трохі падправіў прэамбулу. Будзе час ― працягну вычытку… Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 12:27, 8 верасня 2023 (+03)[адказаць]
    • Ёсць заўвагі, але яны збольшага маюць апцыянальны характар: 1) я б дадаў {{Кніга}} да ўсіх кніг з раздзела «Літаратура»; 2) прыбраў бы спасылкі-шаблоны ў канцы артыкула на «Вікікрыніцы» (вядуць не на беларускамоўны раздел) і «Вікіцытаты» (увогуле нікуды не вядуць); 3) пазбавіўся б усіх «зялёных» унутраных спасылак па тэксце, на маю думку такія спасылкі павінны накіроўваць наўпрост на артыкул, а не на старонку-перасылку; 4) змяніў бы усе шаблоны «Не перакладзена 3» на «Не перакладзена 5», гэта шматкроць абмяркоўвалася тут на розных старонках размоў і форуме — можна пашукаць. Меркаванні падзяліліся, але я ўпэўнены, што «чырвоная» варыяцыя {{Не перакладзена}} больш карысная для Праекта ўвогуле, чым «сіняя»; 5) ну і канешне, прабегся б па ўсіх зносках-крыніцах (напрыклад, 19 спасылка не працуе — Error 404. Разумею, што гэта кніга і можна знайсці яе ў бібліятэцы на паперы. Але калі ўжо падаецца дадаткова і спасылка на Google books то яна павінна працаваць альбо яе ўвогуле не павінна быць). Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 20:12, 20 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Прашу дапамагчы свежым поглядам прайсціся і пашукаць моманты, якія варта дапрацаваць/перарабіць. Plaga med (размовы) 02:46, 13 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]