Віншую з Калядамі і з Новым годам!

 
Святкуйма!

Дарагія вікікалегі! Шчыра віншую з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам! Жадаю вам радасных святаў і цёплага 2020 года! Віт; размовы 12:02, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Такое пытанне, калі рабіць фота пры дапамозе скрыншотаў карцінкі розных тэлеперадач, зразумела, са зменамі самой выявы (памер, фармат і г.д.), гэта будзе парушэннем правіл Вікісховішча? --Dzianis Niadbajla (размовы) 00:29, 22 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Можна загружаць скрыншоты з ролікаў, арыгінальна загружаных на YouTube. Змена ж выявы звычайна дазваляе распаўсюджваць з той жа ліцэнзіяй, што і арыгінальная выява, таму калі тэлеперадача абараняецца аўтарскімі правамі, то загружаць змененыя скрыншоты з яе ў Вікісховішча будзе нельга.--Artsiom91 (размовы) 11:24, 22 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Цікава, а калі са скрыншота будзе ўзяты толькі сілуэт асобы?--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:43, 22 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Усё роўна захоўваецца аўтарскае права - Frantishak (размовы) 14:46, 25 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Браты Машкоўскія з Пінска

Натрапіла, але не маю часу на іх адцягнуць увагу. Можа хто зацікавіцца і напіша? Міхаіл  (руск.), Якаў  (руск.) і Шабсай  (руск.).--Хамелка/ разм. 12:27, 15 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Імя па бацьку ў назвах артыкулаў

Падчас абмеркавання ніжэй было ўзнята пытанне аб ужыванні імён па бацьку ў назвах артыкулаў. ЗАпрашаю зацікаўленых прыняць удзел у абмеркаванні: Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Імя па бацьку ў назвах артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 22:22, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Звярніце ўвагу, калі цікава. Рэйтынг удзельнікаў

Вікіпедыя:Самыя актыўныя ўдзельнікі--Хамелка/ разм. 21:03, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Хаатычная выбарка, варта б выдаліць. --JerzyKundrat (размовы) 21:13, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Дзякуй за гэты спіс, вельмі цікавы і пазнавальны! Віт; размовы 22:25, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Сябе пазналі ;-) --JerzyKundrat (размовы) 22:27, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
А як жа! Бо больш ніхто акрамя сухой статыстычнай бот-старонкі не скажа нават дзякуй за працу. Віт; размовы 22:34, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Юрый Анатольевіч Рыдкін — даследчык жанру «размоў з ботамі» --JerzyKundrat (размовы) 22:38, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Цікавы, дарэчы, персанаж (памятаю, нават, выказаўся супраць выдалення той старонкі). Але я яшчэ не дасягнуў долу яго ўзроўню. Працягваю падаць, мо праз пару гадоў буду там:))) Віт; размовы 22:43, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Сярод удзельнікаў, якія належаць да recently absent wikipedians, найбольшую колькасць правак мае Удзельнік:Pracar. --JerzyKundrat (размовы) 23:10, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Я не з тых, хто зыходзіць з праекту. Буду працягваць раздражняць тубыльцаў надалей:))) Віт; размовы 23:25, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
раздражняць тубыльцаў надалей, — вось дык канцэпцыя… --JerzyKundrat (размовы) 00:33, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Лепей такая, чым аніякай. У гэтым-та балоце з трох-чатырох пастаянна актыўных удзельнікаў, якія з вышыні свайго шматгадовага досведу называюць сябе беларуская «вікісупольнасць», не менш. Закрыты клуб па інтарэсах хутчэй. Разварушыць вікібалота - задача любога свядомага рэдактара. Віт; размовы 01:23, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Мой інструктар па турызме казаў наконт балота: вылезай, там жіть нельзя. --JerzyKundrat (размовы) 01:47, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

З нагоды канстатую, што stats.wikimedia.org год як не абнаўляецца. Калегі, ці можа падкажаце нейкую альтэрнатыву. --JerzyKundrat (размовы) 22:46, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Дык спадарыня Хомелка вышэй і выявіла альтэрнатыву. Што ж яшчэ трэба? Самі падлічваем, самі друкуем… Вікімедыя не патрэбны маргінальныя раздзелы на кшталт беларускага. Як, дарэчы і ўсім астатнім у свеце, акрамя бадай што групоўкі партызан-рэдактараў БелВікі… Google не ставіць беларускамоўную рэкламу, аргументуючы гэта тым, што яны не падтрымліваюць беларускай мовы, маўляў, для іх немэтазгодна ўводзіць новыя мовы, якімі ніхто не карыстаецца. Усё, што па-беларуску, для іх не існуе як кантэнт. Спадар Джымі Вэйлз пазбаўляецца ад малых неканкурэнтназдольных раздзелаў не гледзячы на актыўнае супрацьстаянне мясцовай вікі-супольнасці. Што тут скардзіцца на неактуальную статыстычную старонку? Дзякаваць богу, што яна хоць ёсць, дзіўна што не прыбралі яшчэ:) Віт; размовы 23:25, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
stats.wikimedia.org дае магчымасці параўнаць развіццё раздзелаў на розных мовах у часе. Як вынікае са статыстыкі, БелВікіпедыя не належыць да маргінальных раздзелаў, а нармальны такі сабе серадняк. --JerzyKundrat (размовы) 23:30, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Можа й Ваша праўда. Калі браць пад увагу існаванне разделаў на кшталт абхазскага, то згодны, мы сераднякі. А калі параўноўваць з мовамі, дзе аднолькавая з намі колькасць носьбітаў… да прыкладу, як сербская мова. Іх Вікіпедыя ў чатыры разы большая за нашу… Віт; размовы 23:40, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Наш раздзел стаіць паводле актыўнасці рэдактараў даволі блізка да македонскага, албанскага, галісійскага, баскскага, грузінскага, казахскага, латышскага. Але пры гэтым з праглядамі справа ў нас кепская. --JerzyKundrat (размовы) 23:53, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Канстатуем, што пра Янку Купалу чытаюць пераважна па-руску, а пра Іва Андрыча — па-сербску. --JerzyKundrat (размовы) 00:09, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Іва Андрыча канешне лепш параўнаць з Якубам Коласам, але рэйтынг праглядаў старонак ад гэтага мала зменіцца. --JerzyKundrat (размовы) 00:20, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
колькасць носьбітаў сербскай мовы значна большая ў параўнанні з беларускай, кажа нам статыстыка. Сербская мова пашырана апроч Сербіі таксама ў Босніі і Герцагавіне ды Чарнагорыі. Беларуская мова саступае першынства рускай нават у самой Беларусі. --JerzyKundrat (размовы) 21:35, 9 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Абнаўляецца, але цяпер ёсць новая версія v2 (мы тут). Хаця як на маю думку старыя табліцы былі зручней. Статыстыка актыўных удзельнікаў за апошні месяц тут. --Weintrauber (размовы) 10:50, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Наконт праглядаў: нягледзячы на натоўпы «памагатых», у нас няма каму займацца рэкламай. Той жа раздзел тарашкевіцай куды больш актыўна карыстацца сацсеткамі, каб прыцягнуць увагу да артыкулаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:31, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

З праглядамі ў тарашкевіцы сітуацыя нашмат горшая, чым у нас. Я б сказаў, там проста катастрофа. --JerzyKundrat (размовы) 00:36, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
На гэты момант, напрыклад, артыкул Сонца. Наш раздзел на 99-й пазіцыі, тарашкевіцай — на 232-й з 243. --JerzyKundrat (размовы) 00:43, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
У гэтым плане «тарашкевічы» не паказчык. У Беларусі іх рэдактуе два ўдзельніка і ўсё. Асноўная маса рэдактуры з ЗША і Канады, калі ўжо статыстыку глянуць... А для тых замежных заакіянскіх суполак гэта і так вялікі паказчык. Дзякаваць богу, што ўвогуле там яшчэ ёсць беларусы. Параўноўваць з жывым сапраўдным вікіраздзелам на любой мове тут няма чаго. Тарашкевіца - хутчэй іміджавы прает, які ніколі не прэтэндаваў на папулярнасць. Як і раздзел на эсперанта ці сімпл інгліш, напрыклад. Віт; размовы 01:32, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

А паводле якога прынцыпу адбіралі ўдзельнікаў?--Liashko (размовы) 00:46, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Вы можаце паэксперыментаваць з любым іншым артыкулам. Мае эксперыменты давалі больш-менш падобныя вынікі на выбарках па розных тэмах. --JerzyKundrat (размовы) 00:51, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Вось яна, сумная рэчаіснасць. Не мае значэння, якая актыўнасць рэдактараў, калі ніхто гэта не чытае... Праца на сметніцу. Не, канешне, можна гаварыць палымяныя прамовы аб тым, што мы тут ствараем кантэнт для патомкаў. Але гэта пустая гаворка. Калі не будзе тых, хто спажывае хлеб, праца самага таленавітага пекара - марны плён. Але беларускія вікі-партызаны ідуць наперад не бачачы нічога, маўляў, будзем пячы хлеб і кропка. Навічкі з вікілетніку стварылі артыкулы? Выдалім! Што яны лухту пішуць тут невікіфікаваную! Можа ім дапамагчы? Не!!! Ні ў якім разе! Бо гэтых навічкоў тарашкевічы прывялі. Ідэйныя ворагі! Ананімы праўкі робяць? Адкацім! Нямя чаго ім тут рабіць, хай зарэгіструюцца спачатку. Сацыяльныя сеткі? Не, не чулі. Вікіцытатнік (вікікнігі і інш.)? Нахалеру гэта патрэбна! Але мы наперакладаем шмат артыкулаў з рувікі, напрыклад, і гэта дасць нашай энцыклапедыі бачнасць жывога трывалага арганізму. Неяк так... Віт; размовы 01:23, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Дарэчы, спадар Liashko, мушу прызнаць хаатычны падыход у сваёй выбарцы. Ацэнкі пра «катастрофу» таксама былі неабгрунтаваныя. --JerzyKundrat (размовы) 11:06, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Аркадзь Куляшоў ці Максім Гарэцкі пры гэтым ахвотней праглядаюцца ў вікі тарашкевіцай. Відаць ключ кшталту Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў ці Максім Іванавіч Гарэцкі пошукавым сістэмам не падабаецца. --JerzyKundrat (размовы) 01:33, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Так, даўно ўжо пра гэта згадвалі на форуме тут. Нават Гугл выдае ў выніках пошуку тарашкевіцу найперш. Віт; размовы 01:38, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Можа варта такога кшталту артыкулы перанесці пад больш пазнавальныя назвы. --JerzyKundrat (размовы) 01:49, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Тое ж можна сказаць і пра мястэчкі. У выдачы Гугла наш раздзел часам увогуле не паказаны на першай старонцы. Вось загугліце Ракаў: тар-вікі, руская вікі... люстэка нашага артыкула на Wikiwand(!). А дзе ж прамая спасылка на наш артыкул? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:53, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
У нас маем Ракаў (Валожынскі раён), а ў тарашкевіцы — Ракаў. Зноў выглядае, што ключ пошуку мае значэнне. --JerzyKundrat (размовы) 12:02, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Колішні магдэбургскі горад заслугоўвае, каб быць пад шырока вядомай назвай Ракаў і ў нашым раздзеле Вікіпедыі. --JerzyKundrat (размовы) 12:18, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
У Wikiwand такая ж назва --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:47, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Перанос пад шырока вядомую назву зроблены, імаверна гэта падвысіць наведвальнасць старонкі. --JerzyKundrat (размовы) 14:13, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Выдачы Гугла не паняць: учора нашага Ракава было не знайсці, а сёння Ракаў (Валожынскі раён) я бачу на другім радку, спадар Чаховіч Уладзіслаў, а як у вас? --JerzyKundrat (размовы) 13:20, 8 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Праверыў у ананімным рэжыме. На другім радку. Але без удакладнення больш лагічна.--Liashko (размовы) 07:08, 9 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Факт у тым, што артыкул напярэдадні быў перанесены пад назву Ракаў, а Ракаў (Валожынскі раён) стаў перасылкай, пасля чаго яе выдаў Гугл, хоць да таго ігнараваў. Мо шчэ якіх сюрпрызаў дачакаем за пара дзён. --JerzyKundrat (размовы) 18:45, 9 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Сёння артыкулы Аркадзь Куляшоў і Максім Гарэцкі пад больш пазнавальнымі назвамі трапілі ў топ-выдачу Гугла (мова па замоўчванні ў пошуку руская, з беларускай мовай у наладах яны і раней у топ траплялі). --JerzyKundrat (размовы) 18:32, 10 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Увогуле падтрымліваю шырокі перанос артыкулаў пад больш пазнавальную назву. Напрыклад, хто там ведае, якое імя па бацьку ў Ніла Гілевіча? Пішуць у радку пошука адзіны пазнавальны брэнд: Ніл Гілевіч і кропка. Віт; размовы 09:31, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Згаданая старонка перанесена пад назву Ніл Гілевіч. --JerzyKundrat (размовы) 20:57, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Усё ж у правіле Вікіпедыя:Найменне артыкулаў сказана, што артыкулы пра людзей мусяць называцца Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча. Пра пазнавальнасць, пошукі ў гугле, вядомасць асоб у правіле нічога няма (што цалкам правільна, бо гэтыя рэчы вельмі суб’ектыўныя). Таму такія адзінкавыя пераносы лічу недапушчальнымі. Калі супольнасць падтрымае, то варта скарэктаваць правіла і прыбраць імя па бацьку з назвы артыкула для ўсіх асоб. Інакш неяк болей дакладна вызначыць, для каго пішам і для каго не, або вярнуць усе артыкулы пад назвы згодна з цяперашнімі правіламі.--Artsiom91 (размовы) 21:04, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
У правіле Вікіпедыя:Найменне артыкулаў сказана даслоўна: У назвах артыкулаў пра людзей захоўваецца натуральны парадак - Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча. Гэты паражак пры пераносах нідзе не быў парушаны. --JerzyKundrat (размовы) 21:17, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
адно са значэнняў з'яўляецца шырока распаўсюджаным і агульнаўжывальным — удакладненне не патрэбнае. --JerzyKundrat (размовы) 21:23, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Лічу такі падыход непрымальным. Ні ў адной вікіпедыі не ведаю прынцыпу ўжывання/неўжывання імі па бацьку ў назву артыкула з пункт гледжання "распаўсюджанасці і агульнаўжывальнасці" — або ўсюды ўжываецца, або нідзе не ўжываецца, або ўжываецца, напрыклад, толькі для развязвання неадназначнасцей. І цяперашняя фармулёўка ў Вікіпедыя:Найменне артыкулаў заўсёды знаходзіла разуменне ўдзельнікаў як "імя па бацьку заўсёды даецца ў назве артыкула, калі яно ёсць у асобы". Так, існавалі спрэчныя моманты, наконт імёнаў па бацьку для малдаван, для апалячаных ліцвінаў і інш., але абгрунтаванне пераносу "Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў" у Аркадзь Куляшоў праз "парадак не быў парушаны" лічу гульнёй з правіламі. Такі падыход параджае сітуацыю, што кожны можа пераносіць артыкулы на свой густ без аніякіх прынцыпаў (ці з самавыдуманымі і нікому не вядомымі). Прапаную лепш пазбавіцца ад імён па бацьку ў назвах артыкулаў увогуле, замацаваць гэта ў правілах і зрабіць паўаўтаматычны перанос ботам.--Artsiom91 (размовы) 21:38, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
ўжываецца, напрыклад, толькі для развязвання неадназначнасцей, — больш-менш прымальна (замест удакалднення ў дужках), і то не факт. Кандрат Кандратавіч Крапіва ці Пётр Усцінавіч Броўка, дарэчы, таксама мелі імёны па бацьку, але як пісьменнікі атрымалі вядомасць без іх. --JerzyKundrat (размовы) 21:54, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Такі падыход у англійскай вікіпедыі, гл. напрыклад en:Alexander Chuprov. У вікіпедыі тарашкевіцай таксама было прапісана магчымасць развязвання неадназначнасці праз імя па бацьку, але ад такой практыкі там адмовіліся накарысць іншых спосабаў. Мне таксама такі варыянт не вельмі падабаеца, бо незразумела чым пэўны чалавек заслужыў імя па бацьку. Прапаную далейшае абмеркаванне праводзіць на адмысловай старонцы.--Artsiom91 (размовы) 22:16, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю  Artsiom91, яшчэ не хапала пасля спрачацца хто варты, а хто не варты мець у назве імя па бацьку. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:32, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Імя па бацьку ці ўдакладненне ў дужках гэта ўсяго толькі дадатковы ключ пошуку/ У прынцыпе ўсё можна вырашыць і праз удакладненне ў дужках, і неяк такі вырашаем, хто варты, а хто не варты мець яго — не пабіліся пакуль што :-) --JerzyKundrat (размовы) 21:37, 13 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Вікісустрэча 28 лістапада

Запрашаем на вікісустрэчу 28 лістапада (пачатак - 18:30) у Мінску. Уваход вольны. Удзельнік Андрусь збіраецца падзяліцца досведам з Вікіманіі, якая адбылася 14-18 жніўня 2019 г. у Стакгольме. Таксама чакаецца справаздача дэлегата ад Беларусі па сустрэчы Вікімедый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (CEE) 11-13 кастрычніка ў Бялградзе. Падзелімся ўражаннямі ад апошняй віківандроўкі ў Масюкоўшчыну. --Da voli (размовы) 13:17, 27 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Артыкул года

Запрашаю шаноўнае спадарства да ўдзелу ў конкурсе Артыкул года. Віт; размовы 09:35, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Колеры шаблонаў

У цяперашні час у беларускай вікіпедыі ў навігацыйных шаблонах і шаблонах-картках ужываюцца колеры ў залежнасці ад краіны, а таксама маецца шэраг «тэматычных» колераў, гэтыя колеры забяспечваюцца з дапамогай шаблона {{Колер}}. У папярэднім абмеркаванні была выказана прапанова аб адмове ад спецыяльных колераў і пераходзе да адзінага. Напрыклад рувікі адмовілася ад колераў краін, што знайшло падтрымку супольнасці. У сувязі з гэтым лічу мэтазгодным абмеркаваць пытанне на больш агульным узроўні. Прапаную выказвазваць думкі наконт таго, як можна аптымізаваць каляровае афармленне шаблонаў, ці варта праводзіць і якія змены для навігацыйнах шаблонаў і картак, для якіх тэм мэтазгодна мець адмысловыя колеры.--Artsiom91 (размовы) 00:18, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

А яшчэ ў рувікі пішуць тысячы артыкулаў аб неіснуючай краіне БЕЛОРУССИЯ і што НА Украіне ідзе вайна нацыстаў з патрыётамі НОВОРОССИИ. Прапаную Вам стварыць неабходную тэму ў раздзеле Апытанні, а затым зладзіць галасаванне ў раздзеле Галасаванні. --Football Beetle (размовы) 01:31, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Ствару, як будзе бачна цікавасць да тэмы і хоць нейкая канкрэтыка па прапановах. Прашу не згадваць у абмеркаванні тое, што яго ніякім чынам не датычыцца.--Artsiom91 (размовы) 02:09, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Спадар Арцём, Вы мяне не так зразумелі. Я прапанаваў Вам стварыць асобнае апытанне аб колеры навігацыйных шаблонаў. А вось спасылка на рувікі гэта вельмі не аўтарытэтная крыніца для параўнання. --Football Beetle (размовы) 02:46, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Пачытаў вышэйзгаданае расейскае абмеркаванне, там прынята не зусім кансенсуснае рашэнне. Жалезная логіка ёсць ў аргументах і аднаго, і другога боку. Карацей, а калі прыняць {{колер}} у якасці правіла? Віт; размовы 12:18, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Можна прыняць пэўныя ўдакладненні ў Вікіпедыя:Шаблоны, але пакуль зусім незразумела якія. Ці то вызначыць пэўныя тэмы, якія могуць быць у шаблоне {{колер}}, ці вызначыць абавязковасць выкарыстання шаблона, ці што яшчэ. Вось таму і цікава меркаванне супольнасці на гэты конт.--Artsiom91 (размовы) 12:43, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Я за тое, каб цалкам прыбраць шаблон колеры, бо сэнсу ў іх аніякага няма. Візуальна рознакаляровасць тамсама выглядае дрэнна. Варта вярнуць да адзінага шэрага колеру, як у англійскай Вікіпедыі. У навігацыйных шаблонах пэўна таксама трэба забараніць змяненне колераў, і вярнуць адзіны светла-фіялетавы.--Liashko (размовы) 15:46, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

3 500 000 правак

20.11.2019, У Беларускай Вікіпедыі зроблена 3 500 000 правак. --Rymchonak (размовы) 14:49, 20 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Гэта добра, але ўдзельнікаў з Беларусі замала. --Football Beetle (размовы) 15:32, 20 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Лагатып горада

Мяне зацікавіла пытанне, ці існуе ўвогуле ў хоць якім моўным раздзеле практыка дадавання лагатыпаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у шаблон-картку ў артыкулах? Напрыклад, у картках універсітэтаў, кампаній ёсць лагатыпы. А ў картцы горада можа быць такі параметр? Я ў сувязі з абраннем лагатыпа пытаюся. Віт; размовы 12:21, 13 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Практыка ёсць, напрыклад en:Ottawa. Аднак пытанне, а што ўвогуле такое лагатып горада? Калі герб і сцяг зацверджаны афіцыйна (і тое не заўсёды), то лагатып — звычайна неафіцыйны і незацверджаны сімвал, які выкарыстоўваюць у рэкламных мэтах. Пазнавальнасці, у адрозненне ад універсітэтаў і кампаній (дзе лагатыпы афіцыйныя) ён звычайна ніякай не дадае, таму не бачу падстаў даваць такі параметр у картцы (а магчыма, і ўвогуле згадваць пра лагатып у артыкуле не варта).--Artsiom91 (размовы) 13:00, 13 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Шаблоны стабаў

Сёння ўвечары і заўтра прайдуся ботам па артыкулах і прыбяру ўсе шаблоны стабаў, згодна з вынікамі абмеркавання, з наступным выдаленнем шаблонаў, забараной на іх стварэнне і прастаноўкі ў артыкулы. Калі ў каго ёсць меркаванні на гэты конт, калі ласка, пішыце тут.--Artsiom91 (размовы) 13:34, 6 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Спадар Artsiom91, што будзем рабіць, калі нехта ізноў пачне прастаўляць такога кшталту шаблоны ў артыкулы? --JerzyKundrat (размовы) 13:38, 6 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Планую пазней наладзіць фільтр рэдагаванняў, які заблакуе захаванне старонкі пры наяўнасці тэксту "-stub}}" (ці падобнага, які адносіцца да стабаў) з папярэджаннем аб тым, што шаблоны стабаў з такімі назвамі недапушчальны і прапановай прыбраць іх з артыкула або замяніць на іншыя, напрыклад {{У планах}}, {{Дапісаць}}, {{rq}}.--Artsiom91 (размовы) 14:12, 6 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
"з забаронай на іх стварэнне" - мне гэта не падабаецца, я выказваўся ў абмеркаванні, але… рабіце, што хочаце. Віт; размовы 22:46, 6 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Трэба прыбраць з панэлі для хуткай устаўкі пад акном рэдагавання {{Пачатак артыкула}} і {{стаб}}, якія былі выдалены. --Krylowicz (размовы) 16:43, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 12:47, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Дзе ў якім абмеркаванні быў кансенсус супольнасці на конт "забараной на іх стварэнне"? Як гэта суадносіцца з В:ПС? Што яшчэ плануецца ў аднабаковым парадку забараніць ствараць у свабоднай энцыклапедыі? Віт; размовы 10:54, 1 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Па-першае, дагэтуль ніякай забароны пакуль не ўведзена. Па-другое, калі жадаеце менавіта ствараць і выкарыстоўваць гэтыя шаблоны (а не проста змагаецеся за нейкія правы), то патлумачце дзе і якім чынам, калі будзе бачна што гэта сапраўды карысна і не можа быць заменена іншымі сродкамі, то ніхто супраць такога выкарыстання не будзе. Свабодная энцыклапедыя не азначае што тут можна рабіць што заўгодна, бо як мінімум свабода аднаго ўдзельніка абмяжоўваецца свабодай іншых. Калі прайшло абмеркаванне за адмену шаблонаў, у выніку яны былі выдалены без асаблівых пярэчанняў, то навошта нават даваць магчымасць ствараць іх наноў? Суадносіцца з Вікіпедыя:Праўце смела тым, што такія шаблоны можна смела прыбіраць з артыкулаў і выдаляць у адпаведнасці з Вікіпедыя:Шаблоны. Мяркуецца, што стварэнне шаблона наноў хутчэй за ўсё будзе мець месца пры перакладзе іншамоўных артыкулаў удзельнікам, які не будзе ведаць пра адмову тут. Тады папярэджанне падкажа яму, што шаблон тут і не патрэбны і яго лепей проста прыбраць, або замяніць на іншыя.--Artsiom91 (размовы) 12:23, 1 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Абмеркаванне было кволае і супярэчлівае. А рабіць вынікі з яго на конт таго, што раз і не выказаліся за захаванне шаблонаў, то можна яшчэ і забараніць іх стварэнне - гэта ўжо фантазіі. Не лагічна. Мо яшчэ бан прыдумаем тым, хто створыць шаблон стаба ў будучым? Віт; размовы 22:59, 6 снежня 2019 (+03)[адказаць]
З.Ы. Згодна з Вашай лагікай трэба ўводзіць забарону на стварэнне ўсіх артыкулаў, якія абмяркоўваліся і выдалены на Вікіпедыя:Да выдалення. І ні за якія правы я не змагаюся. Я адстойваю кнопку погляду на тое, што ва ўсіх буйных Вікі шаблоны стабаў ёсць і запатрабаваныя. Але калі заўтра ў белвікі прыйдзе новы ўдзельнік і захоча стварыць артыкул-стаб з шаблонам, то чамусці гэта будзе абмежаванне чыёйсці свабоды і яму дадуць па рукох, маўляў тут такое рабіць нельга. Віт; размовы 10:35, 11 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Я таксама, ніякай згоды супольнасці на выдаленне шаблонаў стабаў, не ўбачыў. Асабіста мне, яны не патрэбны. Але і «гуляць у адны вароты», і выкарыстоўваць аргумент, што нікаму не было цікава падчас дыскусіі, таму я іх выдалю, не зусім правільна.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:58, 1 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Ініцыялы

У нас шмат чырвоных спасылак гэта ініцыялы з прозвішчам — такія выпадкі цяжкавата адсочваць, бо ў нас прамы парадак для імён. Ці можна прыкруціць да картак нейкі код (напрыклад у {{Картка/імя}}, які мусіць быць ва ўсіх картах для асоб), які б правяраў наяўнасць скарачэнняў (пры гэтым, калі сярэдняе слова ў імі заканчваецца на -віч ці -ўна, каб правяралася наяўнасць старонкі-скарачэння без гэтага слова) і дадаваў артыкулы ў адпаведныя катэгорыі? Мне ўяўляецца магчымым, бо паасобку ўсе гэтыя функцыі (праверкі перанакіраванняў, праверкі існавання старонкі, адкідання літар да пэўнай колькасці знакаў, дадання катэгорый) ўжо сустракаў, але як гэта сабраць у адно…  Artsiom91? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:50, 4 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Правільна разумею, што прапануецца наладзіць праверку наяўнасці існавання пэўных старонак выгляду "І. Прозвішча" і дадаваць артыкул у адмысловую катэгорыю для адсочвання, калі нейкай з патрэбных старонак не існуе?--Artsiom91 (размовы) 21:05, 4 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Адразу па трох: "Імя Прозвішча", "І. Прозвішча" і "І. І. Прозвішча" --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:42, 5 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Задачу зразумеў, думаю зраблю, але не магу абяцаць у бліжэйшы час.--Artsiom91 (размовы) 13:35, 6 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Можа, хто зацікавіцца напісаць? Карысныя спасылкі тыц, тыц і артыкул у англавікі  (англ.). Калі хто ўзяўся, вялікі дзякуй ад мяне--Хамелка/ разм. 13:34, 18 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Аўрам Якаўлевіч Гаркаві, родам з Навагрудка, згадваецца ў БЭ т. 5. Мяркую http://unicat.nlb.by можна даверыць у гэтым выпадку. --JerzyKundrat (размовы) 14:26, 18 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
І туды ж цікавая Любоў Веньямінаўна Гаркаві-Ландау  (руск.), пра якую таксама вельмі б добра напісаць.--Хамелка/ разм. 11:51, 14 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Пераклад назваў стадыёнаў

Падчас рэдагавання артыкулаў пра беларускія стадыёны я звярнуў увагу на тое, што ў іншамоўных Вікіпедыях амаль не выкарыстоўваюць беларускія назвы. Пішуць Borisov-Arena, потым Barusaw-Arena і яшчэ Barysaŭ-Arena. Таму я хачу разабрацца з гэтым пытаннем для таго, каб нашы «міжнародныя знаўцы Беларусі» выкарыстоўвалі пераклад беларускіх назваў стадыёнаў, а не гэты набор слоў.

Калі ласка, падкажыце хто ведае дзе можна паглядзець афіцыйна дзеючы варыянт перакладу беларускіх назваў. Я дадам гэты пераклад у пачатку кожнага артыкула пра стадыёны. І яшчэ адно пытанне: ці можна не адміністратару змяняць назву катэгорыі стадыёна на Вікісховішчы? Дзякуй за ўвагу. --Football Beetle (размовы) 18:58, 17 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Афіцыйна ёсць толькі Інструкцыя па транслітарацыі. Для стадыёнаў жа зацверджаных перакладных назваў няма, і выдумляць іх для артыкула не трэба. На Вікісховішчы можна пераносіць катэгорыі і неадміністратарам, праз кнопку "Перанесці" ("Move") уверсе справа, гэтак жа як і тут, адно толькі трэба таксама перанесці ўсе складнікі пад новую назву катэгорыі. Наконт таго, як перакладаць беларускія назвы ў іншамоўных вікіпедыях — варта звяртацца ў тыя самыя іншамоўныя вікіпедыі і Вікісховішча, бо ўсе раздзелы незалежныя, у кожным называюць артыкулы пра Беларусь так, як там дамовіліся (ці, калі няма каму дамаўляцца — як захацелася нейкаму ўдзельніку).--Artsiom91 (размовы) 20:01, 17 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Зрабіў пераклад на адну з самых папулярных моў зносін на планеце Зямля. Папраўце, калі памыліўся.

1. Будаўнік — Budaŭnik Stadium, Salihorsk;
2. Юнацтва — Junactva Stadium, Mazyr;
3. Тарпеда — Tarpieda Stadium, Žodzina;
4. Спартак — Spartak Stadium, Mahilioŭ;
5. Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — Viciebski Central Sport Complex;
6. Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» — Central Sport Complex Nioman, Hrodna;
7. Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» — Regional Sport Complex Brescki;
8. Барысаў-Арэна — Barysaŭ-Arena;
9. Цэнтральны — Centraĺny Stadium, Homieĺ;
10. Трактар — Traktar Stadium, Minsk;
11. Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» — Dynama National Olympic Stadium, Minsk;
12. Нацыянальны футбольны стадыён — National Football Stadium, Minsk.

Поўны пераклад назвы з горадам будзе ў катэгорыі на Вікісховішчы. А вось у пачатку артыкула, у дужках, курсівам указваць назву (без Stadium і горада) як пераклад на англійскую мову ці як? Прыклад: Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» (англ.: Dynama National Olympic Stadium) — ... --Football Beetle (размовы) 19:36, 18 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

У артыкулах у беларускай вікіпедый ніякіх англійскіх ці іншых замежных назваў даваць не трэба.--Artsiom91 (размовы) 20:21, 18 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Так а дзе тады англамоўным удзельнікам прачытаць пераклад беларускай назвы, калі ў нашым раздзеле, у артыкулах пра стадыёны, не будзе падказкі для іх? Тады незразумела, у якім моўным раздзеле Вікіпедыі іншамоўным удзельнікам даведацца пра пераклад беларускіх назваў? А ў апісанні карткі да стадыёна? --Football Beetle (размовы) 21:01, 18 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Замежныя назвы можна даваць у вікіпедыях на адпаведных мовах. На англійскай ёсць артыкулы амаль пра ўсе беларускія стадыёны. А ў беларускай вікіпедыі даваць нейкія пераклады на варта, ні ў тэксце артыкула, ні ў картцы.--Artsiom91 (размовы) 21:33, 18 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Спадар Football Beetle, звесткі пра назвы стадыёнаў пры адсутнасці артыкулаў на іншых мовах можна для пачатку дадаць на ВікіДата, як напр. пра Stroitel Stadium (Soligorsk). Там можна зрабіць наладкі пад абраныя Вамі мовы. --JerzyKundrat (размовы) 14:27, 29 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Так пра ўсе нашы асноўныя стадыёны артыкулы на англійскай мове ўжо ёсць. Я хацеў дадаць у нас пераклад назваў з беларускай на англійскую. Калі хто-небудзь з іншамоўных раздзелаў зайдзе ў наш за інфармацыяй аб стадыёне, яны змаглі б бачыць правільны пераклад, а не прыдумляць незразумела што. Ва ўсім свеце не ведаюць пра заканадаўства Беларусі, 99 адсоткаў беларусаў не ведаюць заканадаўства аб перакладзе беларускіх назваў. А так прыйдзецца для кожнага стадыёна рабіць пераносы ў англійскай Вікіпедыі. --Football Beetle (размовы) 16:01, 29 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Для назваў беларускіх стадыёнаў няма ніякіх "правільных" перакладаў, якія былі б зацверджаны афіцыйна. Таму любы пераклад будзе прыдуманым і ніякім чынам не лепшым за іншы пераклад, зроблены па іншых прынцыпах.--Artsiom91 (размовы) 16:25, 29 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Вы зараз уводзіце ў зман удзельнікаў Вікіпедыі. Немагчыма перакладаць назвы з адной мовы на іншую проста як захочацца, у энцыклапедыі так ніхто не робіць. --Football Beetle (размовы) 16:34, 29 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
У любым выпадку кансэнсус наконт гэтага будзе фарміравацца па-за межамі БелВікі. Нас тут цікавіць толькі перадача той або іншай назвы менавіта на беларускай мове. --JerzyKundrat (размовы) 20:11, 29 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Offtop. Падкажыце, у якім парадку дадаюцца катэгорыі для артыкулаў у Вікіпедыі і для катэгорый на Вікісховішчы? Напрыклад, ад агульнага да прыватнага ці наадварот; калі дзве і больш катэгорыі падыходзяць, якая будзе ў прыярытэце? Чытаў правілы катэгарызацыі, але там занадта мала інфармацыі пра гэта. --Football Beetle (размовы) 19:35, 22 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

І фармальна і фактычна парадак не мае значэння, мае значэнне толькі сам факт таго, што старонка ўваходзіць у нейкую катэгорыю. Аднак звычайна катэгорыі ўнізе артыкула даюцца ад болей важных да меней важных. Калі размова ідзе пра артыкулы пэўнай тэматыкі, то мае сэнс вызначыцца з нейкім парадкам і ўжываць яго ва ўсіх артыкулах (хоць, ізноў жа, парушэнне такога парадку не будзе нейкай праблемай).--Artsiom91 (размовы) 20:17, 22 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Я зрабіў апытанне на дадзеную тэму, далучайцеся хто займаецца спартыўнай тэматыкай. --Football Beetle (размовы) 15:57, 23 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Назвы батанічных таксонаў. Справаздача

Вітаю, спадарства. Сёння я скончыла працу над Лаціна-руска-беларускім батанічным слоўніку А. І. Кісялеўскага і да ўсіх таксонаў, згаданых там, дадала спасылку на аўтарытэтную крыніцу беларускай назвы (акрамя самога слоўніка там яшчэ цэлы шэраг выданняў, на якія спасылаўся Анатоль Іванавіч). У працэсе я таксама пачала некаторую колькасць артыкулаў. І таксама я стварыла дастаткова многа старонак вырашэння неадназначнасцей з народнымі і батанічнымі назвамі раслін, якія выкарыстоўваюцца для розных таксонаў. Цяпер на гэты слоўнік спасылаюцца 1614 артыкулаў, але таксонаў у слоўніку значна болей, так што праца будзе працягвацца, але ўжо не так шчыльна і рэгулярна. Акрамя сваёй справаздачы, хачу аўтарытэтна аб'явіць, што як чалавек, які пабачыў ледзь не ўсе батанічна-таксанамічныя артыкулы раздзела на ўласныя вочы, я атрымала вялікае задавальненне ад якасці прапрацаванасці гэтай тэмы ў нас, артыкулаў шмат, яны закрываюць большасць важных тэм (Спіс дзікарослых раслін Беларусі яшчэ вельмі чырвоны, але вялікіх правалаў становіцца менш з кожным днём), а якасць асобных артыкулаў задаволіць самых прыдзірлівых крытыкаў, так што дзякуй тым, хто цікавіцца гэтай тэмай, выпраўляе і вычытвае за мной, піша сваё і натхняе рэдактараў на новыя здзяйсненні.--Хамелка/ разм. 12:16, 16 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Выдатная праца! Маю два пажаданні: 1) спасылак на гэты слоўнік зашмат, таму лепей было б мець асобны шаблон для гэтага слоўніка, каб дадаваць яго ў артыкулы з 1-2 параметрамі, а не шматрадковым {{Кніга}}; 2) быў бы вельмі дарэчы артыкул пра аўтара такога слоўніка.--Artsiom91 (размовы) 12:38, 16 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Наконт шаблона прымаецца, мая памылка, а артыкул пра аўтара зраблю.--Хамелка/ разм. 13:14, 16 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Выдатна, варта зрабіць беларускія назвы даступнымі для шырокіх мас праз Вікіпедыю. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:39, 4 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Василиса Прекрасная

Калега спытаў: Скажите, а как по белорусски будет Василиса Прекрасная? --JerzyKundrat (размовы) 18:23, 7 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Паводле БелЭн Аляксандр Роу зняў фільм «Васіліса Прыгожая». --JerzyKundrat (размовы) 19:31, 7 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
БТ згодна. --JerzyKundrat (размовы) 20:17, 7 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
А якія яшчэ варыянты? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:37, 4 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
Пакапайцесь у гісторыі правак — даведаецеся. --JerzyKundrat (размовы) 20:46, 4 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Магчымасць змяняць імёны ўдзельнікаў без звароту на мету

Спадарства, добры дзень. Я атрымаў сцяг Global rename, цяпер я магу выконваць простыя запыты на перайменаванне ўдзельнікаў тут, без звароту на мету. Складаныя запыты (узурпацыя і г.д.) па-ранейшаму будуць выконвацца на меце. Калі суполька згодна, то стварыце, калі ласка, старонку накшталт ru:ВП:ПУЗ, прыміце ваша правіла аб імёнах (альбо дамовіцесь выкарыстовываць ru:ВП:ИУ ці en:WP:USERNAME). Дзесьці раз на тыдзень я буду іх выконваць. Track13 (размовы) 19:21, 5 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Віківерсітэт

Стварыў запыт на Мета - Requests for new languages/Wikiversity Belarusian. Прашу супольнась выказвацца на вышэйзгаданнай старонцы. Таксама прашу пакідваць каментарыі на аналагічных старонках на конт стварэння (дакладней, выхаду з Інкубатара) Вікінавін і Віківандровак на беларускай мове. Віт; размовы 10:52, 18 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Спадар Віт, у мяне да Вас такое пытанне. Я паглядзеў статыстыку некаторых праектаў за межамі беларускай Вікіпедыі за апошнія два гады: 1, 2, 3, 4. Можа лепш нам УСІМ сканцэнтравацца на працы ў Вікіпедыі, як Вы лічыце? У будучыні ўсё адно давядзецца думаць аб аб’яднанні ўсіх удзельнікаў вакол адзінай беларускай Вікіпедыі. 10 беларускіх праектаў проста няма каму будзе цягнуць. --Football Beetle (размовы) 18:03, 18 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Так, такое меркаванне існуе, ўжо чуў у тым ці іншым выглядзе. Але я яго не падзяляю. Вікіпедыя - гэта выдатна і ствараць яе задача першапачатковая. Але я лічу, што падтрымка профільных вікіпраектаў таксама важная частка дзейнасці. Яны вельмі патрэбныя і я працягваю шукаць тых, хто ў такой працы зацікаўлены... Віт; размовы 09:16, 19 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Вікісустрэча 19 верасня

Запрашаем на вікісустрэчу 19 верасня (пачатак - 18:30) у Мінску. Уваход вольны. Удзельнік Вікіманіі Андрусь падзеліцца досведам з Вікіманіі, якая адбылася 14-18 жніўня 2019 г. у Стакгольме. --Da voli (размовы) 23:29, 13 верасня 2019 (MSK)[адказаць]

Конкурс о писателях Ростовской области

Здравствуйте! Извините, что пишу по-русски. Сообщаю, что до 30 сентября проходит конкурс статей, посвящённый писателям Ростовской области и их произведениям. В номинации 2 принимаются в том числе статьи на белорусском языке. Победители получат ценные призы. Приглашаю всех принять участие в этом конкурсе! --Andreykor (размовы) 14:42, 5 верасня 2019 (MSK)[адказаць]

Населеныя пункты Крыму

Які шаблон выкарыстоўваць пры заліўцы населеных пунктаў Крыма? {{НП-Украіна}} ці {{НП}}, але пры выкарыстанні другім, ён аўтаматычна адлюстроўваецца як НП РФ, ці варта выкарыстоўваць 2 шаблона або только {{НП-Украіна}} \ {{НП-Расія}} ? Адміністрацыйнае падпарадкаванне пісаць і ўкраінскае і расійскае, а так сама назвы НП на іншых мовах пазначаць на украінскай, крымскататарская і рускай? --Дзеручэнка Антон (размовы) 20:23, 29 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Выкарыстоўваць {{НП-Украіна}}, падпарадкаванне пісаць толькі ўкраінскае, назву толькі на ўкраінскай.--Artsiom91 (размовы) 20:45, 29 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Можа, варта мець {{НП-Крым}}, каб адлюстроўваўся дваісты стан, бо расійскае адм.-тэр. дзяленне інгараваць не зусім слушна, яно ж ёсць "на мясцовасці". Як які Рэйхскамісарыят Остланд, добра не актуальны, шаблона не вымагае. --Максім Л. (размовы) 21:04, 29 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Маем {{У Крыме}}, і ён пакуль што выкарыстоўваецца для населеных пунктаў паўвострава. --JerzyKundrat (размовы) 21:14, 29 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Беларускі каляндар

Знайшоў старонку Шаблон:Беларускі каляндар/16 кастрычніка і іншыя падстаронкі (Шаблон:Беларускі каляндар), якія зараз не выкарыстоўваюцца. Магчыма, знойдуцца ахвочыя іх дапрацаваць, дадаць новыя, выкарыстаць напрыклад на галоўнай старонцы або ў Партал:Беларусь? Калі ніякага выкарыстання старонак не будзе, іх варта выставіць да выдалення.--Artsiom91 (размовы) 11:54, 26 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Трэба выстаўляць на выдаленне. Віт; размовы 18:21, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Старонкі з назвамі на ўзор Шаблон:Беларускі каляндар выдалены. Згодна з Вікіпедыя:Шаблоны яны мусяць выкарыстоўвацца, а калі перспектывы выкарыстання не зразумелыя — хутка выдаляюцца. --JerzyKundrat (размовы) 18:34, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

Апытанне ўдзельнікаў

Па-першае, як і абяцаў, я звярнуўся да англійскіх адміністратараў Вікісховішча з нагоды стадыёнаў Магілёўскага намесніцтва, ЛітБел і БССР. Ад аднаго з іх я атрымаў такі адказ (тэкст арыгінальны, без змяненняў).

The data displayed in the infobox is from Wikidata, you need to change things there. For your first example, I think @Tacsipacsi: already fixed it with [1]. For the second example, it was necessary to say which is the preferred value of P131 so that the historical one was not accidentally selected, see [2]. These are a bit complex to debug, sorry, as you have to follow the location tree from the Wikidata item. Thanks. Mike Peel (размовы) 07:03, 23 August 2019 (UTC)

У сувязі з гэтым, хачу спытаць: хто-небудзь тут можа змяніць месцазнаходжанне ў Вікідаце для буйных гарадоў Беларусі (100 000 жыхароў і больш) такім чынам, каб перавага ў адлюстраванні на Вікісховішчы была ў сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларусі? Калі не, тады ўвесь свет будзе глядзець на гэтую лухту і не зможа знайсці на ўсіх картах свету нашы гарады і краіну?

Па-другое, перад тым, як стварыць праект Футбол, я хацеў бы пацікавіцца ва ўдзельнікаў беларускай Вікіпедыі (акрамя бюракратаў і адміністратараў) вось пра што. Хто гатовы рэдагаваць артыкулы пра БЕЛАРУСКІ ФУТБОЛ? Хоць бы адзін артыкул у месяц. У сувязі з вялікай колькасцю артыкулаў са састарэлай ці амаль адсутнай інфармацыяй, трэба будзе перапрацоўваць па 80 адсоткаў дадзеных у кожным артыкуле: карткі, асноўную інфармацыю, спасылкі на афіцыйныя крыніцы, табліцы, шаблоны і г.д. Такім чынам, адзін удзельнік за год можа зрабіць 12 добрых артыкулаў, а пяць удзельнікаў ужо 60.

Дамовімся паміж сабой хто возьме які сектар на сябе і будзем метадычна, год за годам, паляпшаць артыкулы пра беларускі футбол. Для рэдагавання возьмем лепшыя прыклады афармлення артыкулаў і шаблонаў у замежных Вікіпедыях, якія можна хаця б часткова прымяніць у нас.

УВАГА! Удзел у праекце Футбол не азначае, што Вы павінны адмовіцца ад сваіх мэтаў у беларускай Вікіпедыі. Я проста хачу высветліць, хто гатовы марнаваць свой час для стварэння АДНАГО добрага артыкула ў МЕСЯЦ пра беларускі футбол.

Дзякуй за ўвагу. --Football Beetle (размовы) 14:22, 23 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Не трэба змяняць месцазнаходжанне гарадоў, трэба 1) праверыць ці адзначана для горада актуальная адм.адзінка; 2) праверыць ці зададзены для гэтай адм.адзінкі храналагічныя межы, т.б. з 1991 года. І ўсё, праблем не будзе. --Максім Л. (размовы) 15:40, 23 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Што ўласна Mike Peel Вам і паказаў. Як кажуць, хлеб на стале, а рукі свае. --Максім Л. (размовы) 15:42, 23 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Спадар Maksim L., як уводзіць дадзеныя і куды на Вікідаце мне зразумела, але як зрабіць перавагу ў адлюстраванні пэўнага перыяду, я не ведаю. Не хачу быць сланом у хлебнай краме, таму і зладзіў тут апытанне. --Football Beetle (размовы) 15:49, 23 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Як рабіць перавагу пэўным сцверджанням можна пачытаць на d:Help:Ranking (там ёсць варыянт старонкі на рускай мове). Гэта можа рабіць любы ўдзельнік, рукамі прайсціся па элементах гарадоў.--Artsiom91 (размовы) 15:59, 23 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Гэта не паўплывае на адлюстраванне геаланцужкоў у нас?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:03, 23 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
У бевікі — не, калі адзінкавыя праблемы знойдуцца, то можна будзе паправіць. А вось іншамоўныя вікіпедыі і вікісховішча могуць завязвацца на рангу.--Artsiom91 (размовы) 16:31, 23 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Прозвішча прадстаўніц вялікалітоўскай арыстакратыі ў Wikidata

Зараз дзякуючы шаблону {{Wikidata/Ancestors}} у артыкулах сталі з’яўляцца генеалогіі прадстаўнікоў вялікалітоўскай (і не толькі) арыстакратыі. Прапаную абмеркаваць пытанне, як запісваць прозвішча жанчын, бо зараз сустракаюцца розныя варыянты. Па-першае, пазначаць дзявочае прозвішча або па мужу (пры гэтым вызначыцца, што рабіць, калі мужаў было некалькі). Па-другое, сустракаюцца варыянты "Сапега", "з Сапегаў", "Сапяжанка". Асабіста я прытрымліваюся меркавання, што варта пазначаць дзявочае прозвішча шляхам "з Сапегаў", "з Агінскіх" і падобнае (незалежна ад формы прозвішча). Пры гэтым пад гэта не падпадаюць жанчыны, імя якіх добра вядомае ў іншай форме (Барбара Радзівіл, якая з Радзівілаў, і Францішка Уршуля Радзівіл, якая з Вішнявецкіх).--Artsiom91 (размовы) 13:22, 4 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Слушна, спадар Artsiom91. --JerzyKundrat (размовы) 13:25, 4 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я б на ВД пісаў усіх з дзявочым прозвішчам, каб не было дзіўных выпадкаў, калі Сапега+Кішка=Радзівіл. А гэтае "з Сапегаў" афіцыйна ўжываецца(лася)?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:53, 5 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Пра афіцыйнасць цяжка казаць, бо часы даўнія і нейкіх афіцыйных дакументаў хутчэй за ўсё не было, ды і беларуская мова не ўжывалася, а па-польску ўжываюцца варыянты Сапяжанка (дачка Сапегі) і Сапежына (жонка Сапегі), пра пашыранасць іх аналагаў у беларускай мове цяжка казаць. Аднак напрыклад у ЭВКЛ артыкулы пра жанчын даюцца пад назвай проста "Радзівіл Францішка Уршуля", пры гэтым у артыкулах пра мужчын можна сустрэць як канструкцыі "у шлюбе з Каралінай Пацей меў дзяцей...", так і "ажаніўся з Тэкляй з Радзівілаў" (гэта больш ад аўтараў залежыць, але ў цэлым варыянт ужывання "з Радзівілаў" існуе).--Artsiom91 (размовы) 17:35, 5 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Я за варыянт, які прапанаваў Сп. Artsiom91, і які выкарыстоўваецца ў генеалогіі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:10, 5 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Магчыма, варта пісаць асноўным усё ж дзявочае прозвішча, бо шлюб мог быць не адзін, у магнатэрыі і панства нават часцей за астатніх. Прычым для ўсіх, у т.л. хто вядомы пад прозвішчамі мужоў. Варыянт узору "з Сапегаў" сустракаю часта, але ніколі ў энцыклапедычных выданнях не бачыў. Узор "Сапяжанка" болей падабаецца, ён і народны, але не з усіх прозвішчаў яго проста ўтварыць, будуць заўсёды праблемы. --Максім Л. (размовы) 15:34, 23 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Мапа заўтрашняга дня запрашае распрацоўшчыкаў Wikidata

Спадары вікіпедысты, вітаю!

Мы ў Фаланстэры ствараем прыўкрасны опэнсорс праект "Мапа заўтрашняга дня". І жадаем яго звязаць з Wikidata, Wikipedia, Openstreetmap, стварыць API для імпарта і экспарта дадзеных.

Самімі дадзенымі будуць звесткі пра грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Беларусі. (Іх дадаванне паспрыяю развіццю беларускай Вікіпедыі:)

Запрашаем да ўдзелу хакераў з ведамі Wikidata і Openstreetmap! І тых, хто жадае такімі стаць:)

Калі ў вас есць пытанні - пішыце!

--Svetit (размовы) 23:07, 18 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Вітаю, калі ласка, напішыце хто-небудзь пра яго--Хамелка/ разм. 19:16, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Нямецкія назвы

Як пазначаць беларускае напісанне нямецкіх назваў гарадоў, якія адышлі да Польшчы? ({{lang-pl|Польская_назва}}, раней {{lang-de|Нямецкая_назва}} — '''Беларускі_трансліт_нямецкай назвы''')? Ці як? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:31, 4 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Можна і так. --Artificial123 (размовы) 11:38, 4 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
А як падаваць беларускае напісанне польскіх назваў гарадоў, якія адышлі да СССР? Маё меркаванне: сучасныя назвы ў лідзе, астатняе — у раздзелах кшталту "Назва", "Гісторыя" і да т.п. --JerzyKundrat (размовы) 12:06, 22 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Рэкамендацыі па вядзенні неартыкулаў

На старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Рэкамендацыі па вядзенні неартыкулаў вядзецца абмеркаванне па зацвярджэнні рэкамендацый наконт працы са спісамі, неадназначнасцямі, шаблонамі, праектамі, парталамі, катэгорыямі. Запрашаю супольнасць прыняць удзел у абмеркаванні і выказваць свае думкі.--Artsiom91 (размовы) 22:00, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

На старонцы Размовы з удзельнікам:Krylowicz#Шаблон сельсавета было заўважана, што цяперашняя прапанова «Навігацыйныя шаблоны мусяць стаяць ва ўсіх артыкулах, згаданых у шаблоне, і не стаяць ні ў якіх іншых артыкулах» супярэчыць практыцы, якая склалася ў артыкулах пра населеныя пункты Беларусі, дзе стаіць шаблон раёна, хоць у ім спасылкі на вёскі няма. Прапануецца вырашыць — ці прапісаць у рэкамендацыі гэты выпадак як выключэнне, ці ботам прайсціся і прыбраць залішнія шаблоны са старонак. Прашу супольнасць выказаць меркаванне.--Artsiom91 (размовы) 21:40, 27 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Бязвізавы рэжым у Беларусі

Абдумваю варыянты стварэння такога артыкула. Як лічыць супольнасць, ці будзе ён мець значнасць? Бязвіз выклікаў рост іншаземных наведвальнікаў Заходняй Беларусі, павялічыліся грашовыя паступленні, інфраструктура значна паляпшаецца... [3], [4], [5] Віт; размовы 15:41, 22 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Мяркую, лепей спачатку стварыць раздзел у артыкуле Знешняя палітыка Беларусі, які пазней пры дастатковай колькасці інфармацыі можна будзе выдзеліць у асобны артыкул.--Artsiom91 (размовы) 15:58, 22 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Падтрымаю Арцёма--Хамелка/ разм. 18:34, 25 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Можа Вы б яшчэ стала заняліся артыкулам Візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі? А то ён у нас адстае нават ад англамоўнага. Frantishak (размовы) 04:55, 15 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Супраца з супольнасцю айці-валанцёраў з Германіі

Прывітанне,

Толькі, што стварыў праект на вікідата закліканы аб'яднаць працу розных анлайн і афлайн супольнасцяў, для стварэння больш устойлівай экасістэмы ведаў. Задума уключае супрацу опенсорс актывістаў з Беларусі і Германіі, а таксама вікімедыя (вікідата) удзельнікаў і грамадскія арганізацыі.

Пра саму задуму:

Мапа заўтрашняга дня - гэта інтрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам.

Яшчэ буду пісаць абнаўленні. Наогул цікавы вашы думкі на гэты конт і абазначайцеся каму цікава паўдзельнічаць у прыцы міжнароднай каманды.

--Mr. Zabej (размовы) 22:11, 12 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Скарачэнні парадкавых лічэбнікаў

Паважанае спадарства! Падкажыце, калі ласка, ці ёсць нейкае строгае правіла або выпрацаваная дамоўленасць па скарачэнні парадкавых лічэбнікаў? Напрыклад, як правільна «72-і Канскі кінафестываль» ці «72-гі Канскі кінафестываль»? А таксама пры скланенні: 72-га, 72-му, 72-ім і г.д. --StachLysy (размовы) 23:21, 22 мая 2019 (MSK)[адказаць]

У Правілах 2008 яўна гэтае не прапісана, але ёсць прыклады кшталту "72-і", "72-га". І ў Вікіпедыі таксама ў назвах артыкулах таксама звычайна пішацца проста -і (-ы).--Artsiom91 (размовы) 16:49, 23 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Мыслім стратэгію разам

Прывітанне спадарства,

Ёсць магчымасць зладзіць сустрэчу з замежнымі ўдзельнікамі вікімедыя руху па абмеркаванню стратэгіі руху і наогул, як мы можам спрычыніцца да яе рэалізацыі і атрымаць сенергетычны эфект.

Будзем выкарыствоўваць гэту магчымасць? --Mr. Zabej (размовы) 20:38, 17 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Еўрапейскія гульні 2019

Паважанае спадарства! Ужо некалькі разоў гучалі прапановы правесці тэматычны месячны марафон па напісанні і паляпшэнні артыкулаў, звязаных з Другімі еўрапейскімі гульнямі. Прапаную наступныя даты: 30 мая — 30 чэрвеня 2019 года. З боку дырэкцыі Другіх еўрапейскіх гульняў ёсць падтрымка правядзення тэматычнага месячнага марафона. DobryBrat (размовы) 09:38, 17 мая 2019 (MSK)[адказаць]

У чым падтрымка з боку дырэкцыі Другіх еўрапейскіх гульняў? Мо яны падзеляцца беларускамоўнымі матэрыяламі? --JerzyKundrat (размовы) 13:16, 17 мая 2019 (MSK)[адказаць]
Падтрымалі саму ідэю. Гаворка ішла толькі пра магчымае ўзнагароджанне падзякамі альбо граматамі тых, хто зрабіў найбольшы ўнёсак падчас тэматычнага месячнага марафона. DobryBrat (размовы) 13:24, 17 мая 2019 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, нават афіцыйны сайт Гульняў не падтрымлівае беларускую мову… Толькі руская і ангельская. Абсурд. Напісаў на сайце ў полі для зваротнай сувязі пытанне, чаму так адбылося з мовай. «Вежливо» адказалі, маўляў, не наша справа, звяртайцеся ў дырэкцыю Гульняў. Віт; размовы 15:07, 7 снежня 2019 (+03)[адказаць]

1000-годдзе Брэста

Перанесена на старонку Вікіпедыя:Праект:1000-годдзе Брэста
Шаноўнае спадарства, 13-15 верасня 2019 года горад Брэст святкуе 1000-гадовы юбілей. Ідэальна было б стварыць тэматычны марафон і да гэтых дат палепшыць і напісаць шэраг артыкулаў. У іншым выпадку прапаную ўсім зацікаўленым ствараць артыкулы, звязаныя з Брэстам. --Rymchonak (размовы) 14:30, 13 мая 2019 (MSK)[адказаць]
Вікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/Кандыдаты--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:02, 16 мая 2019 (MSK)[адказаць]
Стварыў асобную старонку Вікіпедыя:Праект:1000-годдзе Брэста, звесткі аб напісаных і патрэбных артыкулаў, іншую карысную інфармацыю прапаную пісаць туды.--Artsiom91 (размовы) 16:25, 25 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Просьба

Добры дзень. У Вікіпедыі ёсць старонкі, прысвечаныя перакладчыкам. Можа, у каго знойдзецца час і магчымасць правільна зрабіць старонку “Галіна Пальянава”. Дзякуй.

Шаблон:Не перакладзена 3

Хачу прапанаваць замяніць ў быстрых устаўках пад акном рэдагавання {{нп3}} на {{нп5}}, бо зараз прастаноўка гэтага шаблону ператварылася ў звычайнае ўпрыгожвальніцтва артыкулаў, калі аўтарам хочацца бачыць больш сініх спасылак у той час, калі ў Беларускай Вікіпедыі амаль няма артыкулаў па гэтай тэматыкі. Такім чынам шаблон ператвараецца са зручнага інструменту хуткага выхаду на артыкул, які можна перакласці або дадаць у якасці інтэрвікі (часта бывае, што іншамоўны адпаведнік знаходзіцца там, дзе яго не чакаеш — напрыклад, артыкул пра беларускі манастыр у Нямецкай Вікіпедыі), у «мяккую» перасылку на іншамоўны раздзел (звычайна на рувікі). Сінія спасылкі таксама ствараюць ілжывае адчуванне паўнаты Беларускай Вікіпедыі, у той час як чырвоныя спасылкі запрашаюць да стварэння. Прашу карыстальнікаў Беларускай Вікіпедыі ўсё ж выкарыстоўваць гэты шаблон па прызначэнні, зразумець, што не варта навешваць на абсалютна кожную спасылку ў артыкуле — гэта непатрэбнае марнаванне сіл, якія можна было б накіраваць у іншае рэчышча. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:21, 20 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Цалкам згодны. Не буду паказваць пальцам, але некаторыя ператвараюць свае артыкулы ў філію расейскай Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 17:31, 20 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Не разумею, чым замена {{нп3}} на {{нп5}} у панэлі рэдагавання прынцыпова зменіць сітуацыю, калі прапануецца ўвогуле не афармляць артыкулы падобнымі шаблонамі.--Artsiom91 (размовы) 19:32, 20 красавіка 2019 (+03)[адказаць]
Мы па змоўчанні прапануем рэдактарам выкарыстоўваць найменш непрымальны варыянт афармлення. Не кажу, што варта зусім адмовіцца, але перагледзіць практыку выкарыстання. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:48, 20 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Тое, што не забаронена, дазволена. Мне падабаецца рабіць артыкулы сінімі, і ніхто не абвінаваціць мяне, што я мала перакладаю, але ўсё перакласці немагчыма, а фільтраваць кожную спасылку, ці дастаткова яна рэдкая і нечаканая, мне цяжка. Таму карысталася і буду карыстацца.--Хамелка/ разм. 13:12, 24 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Віківясна

Калі ласка, зрабіце аб'яву на старонцы Mediawiki:Sitenotice аб Віківясне-2019. --Artificial123 (размовы) 11:12, 15 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Зрабіце, калі ласка, аб'яву хто-небудзь. Віт; размовы 12:49, 16 красавіка 2019 (+03)[адказаць]

Wiki разметка

Добры дзень, ласкава выбачце, калі пытанне дурное: я праўлю артыкул Гаўрыла_Харытонавіч_Вашчанка і дадаў спасылку (, (← тут таксама) апошняя праўка). У зыходным тэксце яна адлюстроўваецца, а ў адмаляванай старонцы — не. Гэта баг ці рэгулярныя паводзіны, калі апошняе, то чаму?

  [ [ ru:Энкаустика | энкаўстыка ] ] 

Seveleu-Dubrovnik (размовы) 16:17, 13 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Паправіў — трэба перад ru ставіць двукроп’е (:ru:Энкаустика), інакш гэта будзе інтэрвіка.--Artsiom91 (размовы) 00:35, 15 красавіка 2019 (+03)[адказаць]
Дзякуй! Буду ведаць! Seveleu-Dubrovnik (размовы) 18:17, 20 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

11 красавіка. 19 00 Сустрэча. Вынікі Вікімедыя Саміта. Дзелімся навінамі

Прывітанне,

 11 красавіка 19 00, чацвер, гатовы падзяліцца навінамі з Вімедыя самміта. 

Запісвайцеся на сустрэчу таксама можна арганізаваць дыстанцыйны ўдзел праз галасавы чат, у таким разе паведамце загаддзя.

У каго няма магчымасці прысутнічаць, можна прачытаць разгорнутую справаздачу у блозе.

 Чакаецца шмат цікавых навін і абвестках ад вікіўдзельнікаў.

--Mr. Zabej (размовы) 16:09, 3 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за справаздачу. Віт; размовы 17:48, 7 красавіка 2019 (+03)[адказаць]
Віт Рады старацца --Mr. Zabej (размовы) 20:37, 17 мая 2019 (MSK)[адказаць]

ВікіСамміт 2019. Настаўленні і пытанні ад супольнасці

Прывітанне,

У гэтыя выходныя буду на Wikimedia Summit 2019 таму з радасцю прыму настаўленні і пытанні ад вікі-супольнасці для абмеркавання на міжнароднай пляцоўцы.

Нагадаю, што ВікіСамміт - гэта месца, дзе вікі супольнасць распрацоўвае стратэгію развіцця і яе імплементацыю для ўсяго руху. Мы можам прыўнесці сваё меркаванне да гэтай стратэгіі, а таксама артыкуляваць патрэбы малых юзэргруп і суполак.

Зараз бачу асноўнае пытанне, якое фігуруе падчас штомесяцовых сустрэчаў у нас гэта

  1. Паўзучая падрыхтоўка рэгістрацыі філіяла. таксама ёсць
  2. Ёсць розныя кантэнт конкурсы, але тут трэба больш інфармацыі, якія там гарачыя пытанні.

Як і планую па выніках падарожжа, на сустрэчы ў рэале, зраблю справаздачу, у тым ліку тэкстам.

Чакаю вашы думкі! --Mr. Zabej (размовы) 08:08, 27 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Назва раёна Украіны

Артыкул Вэлыкамыхайліўскі раён, а катэгорыя — Катэгорыя:Вэлыкаміхайліўскі раён. Што правільнае?--VladimirZhV (размовы) 06:55, 25 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 10:39, 25 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]

Спасылкі на платныя артыкулы

 Andrej Buka дадаў шмат спасылак на артыкулы Нашай Гісторыі, частка з якіх даступныя толькі пасля аплаты. Наколькі гэта дапушчальна ў Вікіпедыі? Наколькі я разумею, гэта рэклама. А ці дапушчальна выкарыстоўваць такія спасылкі ў зносках?--Liashko (размовы) 18:24, 13 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Спасылкі на камерцыйны сайт мною з большага выдалены. --JerzyKundrat (размовы) 19:45, 13 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
То, пэўна, вам як адміністратару варта растлумачыць удзельніку правілы.--Liashko (размовы) 22:09, 13 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Каб растлумачыць удзельніку правілы не абавязкова быць адміністратарам — заняцца гэтым можа кожны ахвотны. --JerzyKundrat (размовы) 14:25, 18 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Транслітарацыя ў ВД

 Andrew J.Kurbiko прайшоўся па населеных пунктах Беларусі ў ВД, праставіўшы для кожнага транслітарацыю, але потым, дадаючы англійскую назву, выкарыстаў для асноўнай назвы не афіцыйную інструкцыю, зацверджаную ААН, а нейкі іншы спосаб перадачы. І так, наколькі я разумею, з усімі ~25 000 беларускіх паселішчаў. Чаму транслітарацыя, якая даўно (больш за 10 гадоў) выкарыстоўвацца на картах, шыльдах і іншых месцах у Беларусі, не дае спакою пэўным асобам, якія ўвесь час спрабуюць яе выправіць на нешта іншае? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:28, 3 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Мяне як удзельніка бевікі ўвогуле не турбуе, як там называюць і падпісваюць беларускія населеныя пункты ў англавікі і ВД. Па гэтыя пытанні лепей звяртацца ў адпаведныя раздзелы, але так разумею што яны там неаднаразова падымаліся і зараз кансэнсус не на баку афіцыйнай транслітарацыі. Магчыма, яшчэ подпісы Вікісховішча могуць неяк турбаваць, але вось там, здаецца, транслітарацыя і выкарыстоўваецца. А так раманізацыю дадалі і добра. Лепей папрасіць удзельніка, калі ён усё роўна можна масава рабіць праўкі, паправіць беларускамоўныя подпісы элементаў НП Беларусі на цяперашнюю беларускую назву артыкул без дужак, а таксама разам з даданнем уласцівасці "раманізацыя беларускай мовы" выдаляць састарэлую "транслітарацыя", якая яе дублюе.--Artsiom91 (размовы) 00:02, 4 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]
(извините, что на русском) В английской википедии установленна транслитерация, созданная Советом США по географическим названиям (BGN) и Постоянным комитетом по географическим названиям для британского официального использования (https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Naming_conventions_(Cyrillic)#Belarusian). Правки добавлены с учетом этого консенсуса, но при смене правил сохраняется техническая возможность изменить всё на официальную инструкцию. Полный список правок тут https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:WikiProject_Belarus/Villages_and_stations/2017 и тут https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:WikiProject_Belarus/Villages_and_stations. --Andrew J.Kurbiko (размовы) 00:52, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Можете подробней про необходимые правки НП Беларусі? --Andrew J.Kurbiko (размовы) 00:54, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Сейчас многие элементы ВД имеют белорусскоязычную подпись по старым правилам именования статей в бевики, например "Вёска Ахімкавічы 1, Комсеніцкі сельсавет" в [6]. Нужно исправить на просто "Ахімкавічы 1", взяв текущее название статью в бевики, опустив уточнение в скобках при необходимости.--Artsiom91 (размовы) 01:16, 4 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]
Идею понял, я подумаю, как технически это реализовать. Могу тогда же подобавлять описание "село в Белоруссии", оно отображается в мобильной версии. А убрать параметр "транслитерация" - в принципе, можно, но довольно много мороки. --Andrew J.Kurbiko (размовы) 02:31, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Да, и ещё, такого статуса, как "село" в Беларуси нет. Есть деревня и агрогородок для сельских населённых пунктов.--Хамелка/ разм. 09:29, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Это теория, я уточню перед работой :)--Andrew J.Kurbiko (размовы) 15:33, 7 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Транслитерация 1976 года, когда даже было не Belarusian, а Byelorussian... Впрочем,  Andrew J.Kurbiko, это даже не BGN, потому что, например, Вялікае Абаб’е Вы транслитерируете как Vyalikaye Ababye (Вялікае Абабе), а не как Vyalikaye Abab’’ye (да уж, гениальную передачу апострофа придумали 40 лет назад). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:23, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
 Andrew J.Kurbiko, смотрите, из Википедии тарашкевицей нельзя тянуть транслитерацию, потому что сразу выскакивает то, чего быть не должно - ćc (вместо сс), ńn (вместо nn) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:47, 23 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Наіўная вера ў Вікідату

Паважаныя калегі! Звяртаюся да ўсёй супольнасці, бо не магу знайсці паразуменне з каллегай Vit Koz, якому, дарэчы, яшчэ ў 2017 годзе была зроблена заўвага за досыць актыўнае выдаленне любых звестак з картак у артыкулах, з-за чаго яны прымаюць пахабны выгляд, а ў мяне мастацкая адукацыя, я не магу на іх глядзець у такім стане :) Асабіста я дапрацоўваў шмат артыкулаў, дзе ў картках адсутнічала інфармацыя адносна ўзнагарод, стварыў шмат шаблонаў і катэгорый узнагарод, таму гледзячы, як Вікідата псуе і вонкавы выгляд і нічога не ведае аб існуючай іерархіі ўзнагарод, у мяне проста апускаюцца рукі. Няўжо нельга пераглядзець свае змены перад запісам? Паглядзіце на прыклады:

--Igro by (размовы) 15:47, 25 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Маё меркаванне простае: Вікідата гэта проста дапаможны сродак, які можа спрашчаць напаўненне картак. Аднак мы працуем у вікіпедыі і менавіта тое, што адлюстроўваецца, мае значэнне. Выдаленне карыснай інфармацыі, якая адсутнічае ў Вікідата (ці прысутнічае часткова, ці адлюстроўваецца горш) — на мой погляд, гэта проста дробны вандалізм. Увогуле не бачу асаблівага сэнсу проста так выдаляць інфармацыю з картак на карысць Вікідата (калі гэта не частка большай праўкі, ці напрыклад калі робіцца з мэтай вікіфікацыі і катэгарызацыі). У любым разе ўдзельнік, які змяняе артыкул, нясе за гэта адказнасць, і ён мусіць папярэдне напоўніць адпаведныя звесткі ў Вікідата, дадаць беларускамоўныя подпісы і перадпраглядам упэўніцца, што праўка нічога не пагоршыла.--Artsiom91 (размовы) 19:58, 25 лютага 2019 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю! Некалькі разоў заўважаў, што Вікідата не заўсёды добра адлюстроўваецца ў картках.--VladimirZhV (размовы) 20:13, 25 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Не бачу нічога благога ў дзеяннях удзельніка, а тое, як адлюстроўваецца інфармацыю з ВД у Вікіпедыі - гэта ўжо пытанне да тых кодаў, што ў нашым раздзеле выкарыстоўваюцца --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:33, 25 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Ну вось няхай удзельнік спачатку наладзіць тут адпаведнае адлюстраванне, а потым прыбірае звесткі на карысць Вікадата. Менавіта ўзнагароды лічу вельмі складанай рэччу (хоць бы таму, што ў прыведзеных прыкладах самі звесткі ў Вікідадзеных не тыя што ў артыкуле, іх варта вывяраць, а для гэтага трэба разбірацца ва ўзнагародах). Таму нармальна калі 1-3 узнагароды цягнуцца з Вікідадзеных, але калі ў нас ёсць нармальна аформленыя 20 узнагарод, то навошта іх выдаляць?--Artsiom91 (размовы) 20:43, 25 лютага 2019 (+03)[адказаць]
А для каго гэта робіцца? Для ўдзельнікаў або для карыстальнікаў? Для карыстальнікаў гэта ў дадзеным выглядзе непрымальна. Frantishak (размовы) 04:24, 1 мая 2019 (MSK)[адказаць]
Выдаленне са старонкі энцыклапедычна значнай інфармацыі гэта відавочна дэструктыўнае дзеянне. І аргумент пра тое, як адлюстроўваецца інфармацыю з ВД у Вікіпедыі тут не апраўданне. --JerzyKundrat (размовы) 21:06, 25 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, мо сп. Glovacki, які так лоўка пачысціў інфармацыю з Джон Чэдвік, заадно разбярэцца з адлюстраваннем грамадзянства, а то вельмі смешнае падвоеннае грамадзянства атрымоўваецца. Frantishak (размовы) 04:24, 1 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Ажаніцца

Мяне калісьці вучылі пісаць жаніцца з <імя жанчыны>, але з тых часоў магло ўсё значна змяніцца. Можа, хто падкажа, як больш правільна жаніцца з <імя жанчыны> або жаніцца на <імя жанчыны>? Загадзя дзякуй за адказы. — Frantishak (размовы) 20:44, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Ажаніцца з.--Liashko (размовы) 14:05, 22 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Дзень роднай мовы

Віншую, спадарства! І памятайце: «Беларуская мова перадаецца праз абдымкі і пацалункі», таму шчыра жадаю ўсім асабістага шчасця :)--Хамелка/ разм. 09:24, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

У нас кожны дзень - дзень роднай мовы) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:44, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Адміністратар, які шмат на сябе бярэ

Не ведаю, куды можна напісаць яшчэ, але мяне трохі вынесла свавольнасць адміністратара Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў. Ён абараніў артыкул са словамі "Празмерны ўзровень вандалізму ([Правіць=Толькі для адміністратараў]" толькі за тое, што я выдаляў катэгорыю, якая не існуе і псуе сваёй чырванню артыкул. Катэгорыі існуюць для таго, каб артыкулы па пэўных тэмах былі сабраныя з адным месцы, а не для таго, як піша тут Уладзіслаў "катэгорыя патрэбная, але для аднаго артыкула яе пакуль ствараць няма сэнсу, а потым зноў дадаваць - двайная праца". Вось яшчэ прыклад.

Далей - выпраўленне вуліцы Ажэшкі на вуліцу Ажэшка, пры гэтым абсалютна беспадстаўна. Прозвішчы, якія скончваюцца на "а" ў беларускай мове скланяюцца, удзельнік жа робіць так, як сам хоча.

Ну і апошняе: вяртанне рускіх назваў у артыкулы пра малыя населеныя пункты Беларусі. У нас беларускамоўная Вікіпедыя, і руская мова да яе не мае НІЯКАГА дачынення. Тым больш, я думаю, удзельнік выдатна ведае, што транслітарацыя рускіх назваў павінна весціся з беларускай мовы, такім чынам сэнсу ў даданні рускіх ТРАНСЛІТАРАЦЫЙ (а гэта могуць быць толькі яны) небагата.

Такім чынам, прашу звярнуць увагу на дзеянні гэтага чалавека і падняць пытанне аб яго кампетэнцыі. Не здзіўлюся, калі ўсе вышэй адзначаныя артыкулы будуць ім у далейшым забароненыя для правак. --Einimi (размовы) 12:00, 10 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Калега Einimi, фармальны бок справы такі: у РБ руская мова прызнана дзяржаўнай, на жаль, гэта дае падставы паказваць рускамоўныя назвы ў артыкулах пра геаграфічныя аб'екты Беларусі. --JerzyKundrat (размовы) 22:08, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Лічу ўсе абвінавачванні беспадстаўнымі.
1) «Чырвоныя» катэгорыі гэта сапраўды не вельмі добра, але іх дадаюць у артыкулы бадай што ўсе ўдзельнікі. Не бачу ніякай прынцыповасці чапляцца за адну канкрэтную катэгорыю, калі ёсць вялікі спіс чырвоных катэгорый. Сам намагаюся гэтыя катэгорыі ствараць або пераразмяркоўваць, але для таго, каб пазбавіцца ад чырвоных катэгорый поўнасцю, трэба яшчэ зрабіць шмат працы. Пакуль недапушчальнасць чырвоных катэгорый не прапісана ў рэкамендацыі Вікіпедыя:Катэгарызацыя, то не бачу ў іх даданні ніякіх парушэнняў. Хоць, вядома, найлепшым вырашэннем было б знайсці іншых дэпутатаў, дадаць іх у катэгорыю і стварыць яе.
2) Прозвішча на -а скланяюцца, калі яны мужчынскія, і не скланяюцца калі жаночыя. Таму "вуліца Леапольда Ажэшкі", але "вуліца Элізы Ажэшка".
3) Артыкулаў пра малыя населеныя пункты Беларусі каля 25000. У чым сэнс выдалення рускай назвы ў трох выпадковых з іх? Калі рабілася заліўка, то адмыслова было дамоўлена, што рускія назвы дадаюцца, бо гэта афіцыйныя назвы (згодна з нарматыўным даведнікам) на афіцыйнай мове краіны. Можна змяніць кансэнсус на гэты конт, але гэта павінна быць па выніках шырокага абмеркавання, пасля чаго робатам выпраўляюцца ўсе артыкулы. Калі ж прыходзіць адзін удзельнік і на свой густ выпраўляе тры артыкулы з 25000, то гэта не справа. Пакуль жа хутчэй у старыя артыкулы (якія былі да заліўкі) варта дадаць рускія назвы, гэта будзе адпавядаць цяперашняму агульнаму кансэнсусу.
--Artsiom91 (размовы) 12:29, 10 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Адміністратар-істэрычка заблочыў мяне на тры дні, цяпер я не магу вам нармальна адказаць. Прыйдзецца пісаць з ананіма.

Наконт першага: чырвоныя катэгорыі - гэта ненармальна. Ад іх мала сэнса і я патдумачыў чаму. Іх дадаюць удзельнікі, калі бязглузда перакладаюць артыкулы і пакідаюць іх так, як яны былі раней, нічога не мяняючы.

Наконт другога: гэта дзе такія правілы ёсць? Чаму калі выпісваюць, напрыклад, дыпломы на беларускай мове жаночыя прозвішчы скланяюцца (напрыклад, Лукашэнцы, Сясюры, Матольцы і г.д.). Гэта нармальная і натуральная з'ява беларускай мовы, не мяняць варта толькі іншаземныя неславянскія прозвішчы.

І трэцяе: я згодзен, што тры артыкулы нічога не зменяць. Аднак я чыста фізічна не магу павыпраўляць іх усе рукамі, таму прашу запусціь апытанку наконт мэтазгоднасці рускіх назваў у гэтых артыкулах. Прызнаю, што тут спадар Чаховіч можа мець пэўную рацыю, аднак не згодзен з дадзеным правілам.

Па ўсіх астатніх пытаннях - усё тое ж самае. --46.56.226.164 13:31, 10 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

3) Не бачу нічога шкоднага ў пазначэнні назваў беларускіх населеных пунктаў рускімі эквівалентамі. Гэта дапамагае рускамоўным чытачам беларускай Вікіпедыі ідэнтыфікаваць населены пункт, бо звестак пра яго на беларускай мове можа быць болей, чым у раздзеле рускай Вікіпедыі. Эквівалентамі айконімаў карыстаецца і англійскі, і рускі моўныя разделы. Прыклады: Gusev, Гусев. --Da voli (размовы) 20:39, 18 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Навошта рускамоўным чытачам беларускамоўная Вікіпедыя? Ды нават калі і так - ёсць Вікізвесткі, у якіх можна знайсці спасылкі на такую ж старонку ў іншых моўных раздзелах. Згубіцца ў "трох соснах" - нерэальна. --Einimi (размовы) 11:52, 19 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

1. Чырвоныя катэгорыі часам проста неабходнасць, калі ты ведаеш, што такая мусіць быць і будзе калісьці, але часу ці сэнсу ствараць яе цяпер няма, то ставіш чырвоную (у апошнім сваім артыкуле паставіў чырвоную "Катэгорыя:Універсітэт Мінесоты" менавіта з прычыны, што яна будзе, але зараз і асноўнага артыкула для яе яшчэ няма). 3. Далёка не ўсе транслітарацыі відавочныя, нават наадварот -- часта невідавочныя зусім, а гэта адна з афіцыйных назваў паселішча, што важная энц.інфармацыя. Таму, калі няма адпаведніка ў РуВіксе (дзе слушна назва пададзена), лічу транслітарацыю карыснай і неабходнай, ды нават калі ёсць адпаведнік, для даведкі афіцыйная "руская" назва паселішча шкоднай не будзе. P.S. За што блок не глядзеў, але "істэрычкай" Вы яго напэўна адпрацавалі, калі ласка, пазбягайце абраз. --Максім Л. (размовы) 11:19, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Вось у двух выпадках вяртання "рускіх" назваў, што Вы даеце, транслітарацыя менавіта невідавочная -- калі рабіць яе нармальна, мусяць быць "Гарадища" і "Арабавщина", а ёсць афіцыйна "Городище" і "Арабовщина". У чым сэнс выдаляць, каб адсылаць чытача ў РуВіксу глядзець "рускую" назву, калі яму трэба? --Максім Л. (размовы) 11:32, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Транслітарацыя сапраўды невідавочная - наяўнасць рускай назвы не раз выратоўвала. Калі пішаш артыкул па рускамоўнай крыніцы, дзе згадваецца нейкі населены пункт, прастаўленыя рускія назвы дазваляюць хутка адшукаць усе варыянты і выбраць патрэбны, пры гэтым на беларускай мове гэтыя населеныя могуць мець розныя назвы: Городище гэта і Гародзішча, і Гарадзішча --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:56, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Чаховіч Уладзіслаў, а блакіроўка навошта спатрэбілася? --JerzyKundrat (размовы) 22:03, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Упартыя адкаты, шкодная вайна правак, хоць усё было патлумачана пры вяртанні правільных версій, ды і на сторонцы размоў таксама папярэджваў пра недапушчальнасць такіх дзеянняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:09, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Варта б спачатку зрабіць удзельніку афіцыйнае папярэджанне аб тым, што яго дзеянні могуць пацягнуць за сабой блакіроўку. --JerzyKundrat (размовы) 22:15, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Гэта, канешне, крута, і хацелася б, каб гэта было афіцыйна і заўсёды, але чаму на гэтай старонцы ў шаблоне-картцы ўжываецца бел-чырвона-белы сцяг і пры гэтым ні ў Вікізвестках, ні ў самім шаблоне яго няма? Аж цікава, як яго так незаўважна дадалі) --Einimi (размовы) 15:54, 9 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Таму што дата стварэння 20 сакавіка 1992 года, калі сцягам Беларусі быў бел-чырвона-белы. Варта змяніць логіку вызначэння сцяга ў залежнасці ад дат.--Artsiom91 (размовы) 12:44, 10 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Памылка

Калі ствараеш вельмі кароткі па змесце артыкул, выдаецца паведамленне "Неадназначнасць павінна ўтрымліваць {{Неодназначнасць}}". Відавочная ж памылка, трэба шаблон:неадназначнасць --Einimi (размовы) 15:36, 9 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Высунута прапанова зацвердзіць у якасці рэкамендацыі старонку Вікіпедыя:Вікіфікацыя. Выказаць заўвагі і пажаданні можна на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Вікіфікацыя.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 31 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Назвы НП Украіны

Зараз ідзе ручная заліўка ўкраінскіх вёсак. У артыкулах прыводзіцца дзве назвы, адна паводле ТКП (але чамусьці стаіць не напершым месце), а другая паводле чаго? Калі няма крыніцы на напісанне, але ёсць афіцыйныя правілы транслітарацыі, ці варта дадаваць гэтую прыдуманую назву ў артыкул (калька з рускай назвы)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:44, 24 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Лічу, не варта. Віт; размовы 16:54, 24 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вось, і ідэалогія з’явілася

Вокладка падабаецца.--Ohlumon (размовы) 17:40, 19 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Гэта вокладка лепей была. Віт; размовы 19:15, 19 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Віківандроўкі і Вікінавіны

Прашу паважаную вікісупольнасць не заставацца абыякавай да спробы стварэння новых беларускамоўных раздзелаў. Калі ласка, пакідайце меркаванні:

  1. Requests for new languages/Wikivoyage Belarusian
  2. Requests for new languages/Wikinews Belarusian

Віт; размовы 18:14, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Па-англійску не ўмею, але ідэю стварэння Вікінавін падтрымліваю --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:50, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Сп. Уладзіслаў, можаце напісаць аб сваёй падтрымцы там на беларускай мове, не праблема. Віт; размовы 11:04, 17 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Таксама запрашаю ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у працы створанага беларускага бэта-Віківерсітэта. Віт; размовы 11:56, 26 студзеня 2019 (+03)[адказаць]
У нас ёсць запыт Вікіпедыя:Да аб’яднання#Злучнікі англійскай мовы і Сінтаксіс англійскай мовы, згаданыя там артыкулы было б добра перанесці ў Віківерсітэт.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 26 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Удзел Вікімедыя Саміце-2019

Прывітанне, спадарства,

Я заявіўся на ўдзел у Вікімедыя Саміце — 2019, зараз мне неабходна атрымаць мандат супольнасці. Прашу падтрымкі.

Некалькі словаў чаму я варты наведаць гэты Саміт:

  1. Магу выкласці думкі нашай супольнасці сярод міжнародных партнёраў. Калі ласка пакідайце свае думкі ніжэй. Я меў магчымасць удзельнічаць на шэрагу папярэдніх міжнародных мерапрыемстваў, дзе змог стварыць пазітыўны імідж беларускай вікі-супольнасці на міжнароднай арэне.
  2. Арганізоўваў розныя мерапрыемствы ў мінулыя гады як з мясцовымі ўдзельнікамі, так і міжнароднымі (Вікіпадарожжы 2015—2017 (8 падарожжаў), Беларускую юзэр групу (2015), Вікілетнік 2017, Вікілекцыі (больш за 20 па орзных гарадах), групу у ФБ (2017)). У 2018 я правёў дзве лекцыі, адну падчас Дня Адкрытых Дадзеных (вясна 2018), другую — для выкладчыкаў рэгіянальных сярэдніх школаў (зіма 2018). Але найбольшае, што можа прынесці плён — гэта даследванне (вясна 2018), і падрыхтаваная глеба для рэалізацыі ідэі, якая павінна пашырыць выкарыстанне wikidata і ахопіць некалькі сяброўскіх супольнасцяў (openstreetmap.org і айці-валанцёраў). Нарэшце, у гэтым годзе я збіраюся прыкласці намаганні, каб пераўтварыць гэту ідэю ў рэальнасць.
  3. Таксама я каардыную грамадскую арганізацыю Фаланстэр, дзе мы пастаянна развіваем вікі прынцыпы ў самакіраванні, а таксама папулярызуем выкарыстанне беларускай мовы ў штодзеннай практыцы і опенсорсных айціпраектах (напрыклад, Doika).

Наш удзел у Вікісамміце дасць магчымасць:

  • атрымаць веды па будучым планам сусветнай вікі-супольнасці (па прыезду зладжку мітап, дзе падзялюса атрыманымі ведамі),
  • узмацніць кантакты з міжнароднай супольнасцю, а таксама wikidata-актывістамі (запрашу людзей да нас, на летні хакатон).
  • Таксама я змагу выкласці пазіцыю юзэр-групы па пытаннях, якія мы абазначым да сакавіка (адмыслова правяду апытанку)

Прашу вашай падтрымкі і гатовы выслухаць напуцтвы супольнасці для ўдзелу.

Mr. Zabej (размовы) 01:55, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

«дзе змог стварыць пазітыўны імідж беларускай вікі-супольнасці на міжнароднай арэне» — і што з гэтым іміджам нам рабіць далей? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:39, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Ужо робім. Да нас прыязджаюць удзельнікі з іншых краін і абменьваюцца ведамі, натхняюць, а таксама актыўна запрашаюць удзельнічаць ў сваіх мерапрыемствах. --Mr. Zabej (размовы) 16:02, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Чаховіч Уладзіслаў, а чаму Вы не ведаеце, «што з гэтым іміджам нам рабіць далей»?--Ihar Dorinel (размовы) 13:43, 13 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Mr. Zabej вывеў супольнасць на новы узровень, паказаў гарызонты, якія магчымы. Шэраг падзей, якія мы рабілі афлайн ад Фаланстэра, і без якіх ніводная онлайнавая супольнасць не выжыве: гэта І Вікі-Летнік, і дзясяткі лекцый, не сумных:) пра Вікіпедыю, пасля якіх людзі кажуць «Ух, ты, а я і не ведаў, што гэта так цікава!», дзясяткі майстар-класаў для школьнікаў, студэнтаў, іншых суполак па інтарэсаў у грамадстве.
Што вельмі важна і шмат хто Вікіпедыстаў чамусьці так не робіць. Гэта пасля таго, як з’ездзіш на канферэнцыю, — падзяліцца думкамі, ведамі, досведам з супольнасцю.. Зафіксаваць і перадаць гэтыя веды. Інакш навошта іх было атрымоўваць?! Mr. Zabej гэта зробіць! --Svetit (размовы) 11:52, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Заўвагі

Прапаную не ўлічваць галасы ўдзельнікаў, якія не займаюцца наўпрост Вікіпедыяй (г. зн. амаль не пішуць артыкулы).--Liashko (размовы) 07:23, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Liashko, а што, у беларускай вікісупольнасці існуе падзяленне на тых, хто займаецца «наўпрост» і «не наўпрост»?

Чаму тыя, хто «наўпрост», не галасуюць і не вылучаюць іншых кандыдытаў??? --Ihar Dorinel (размовы) 13:37, 13 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Не бачу асаблівага сэнсу. Хто з вашых «выхаванцаў» далучыўся да Вікіпедыі? --Artificial123 (размовы) 18:12, 13 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы маеце рацыю, спадар Artificial123, але трэба шмат сеяць, каб нешта прарасло. Ці шукаць больш урадлівую глебу. Развіццё зносін у Вікіпедыі таксама вартае падтрымкі, бо гэта выбудоўвае грамадзянскую супольнасць у краіне. Камусьці прыемна ўзбагачаць Вікіпедыю, а нехта ўспыхне ад вогнішча новых ведаў у таямнічым праекце Вікізвестак. --Da voli (размовы) 23:44, 14 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Дык можа сейбіт не той? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:50, 15 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў, гэта самакрытыка ў вас? --JerzyKundrat (размовы) 00:49, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Мае дзясяткі тысяч зерняў добра ўзышлі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:32, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
…Курачка па зярнятку збірае і сытая бывае, а верабей не сее, не жне, ды зярняткі клюе. Народная мудрасць. DobryBrat (размовы) 11:07, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
У мяне адна вучаніца ў тэкст рэферата ўставіла такі выраз: Хоць дурнога абы многа. --JerzyKundrat (размовы) 21:33, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вікісустрэча 10 студзеня

10 студзеня (18:00) у Мінску адбудзецца чарговая вікісустрэча. Сустрэча пройдзе ў Навуковай бібліятэцы БНТУ. Нават калі вы не маеце магчымасці прыйсці, прапануйце тут свае думкі: што можна зрабіць у 2019 г. для развіцця афлайн жыцця ўдзельнікаў Вікіпедыі і сумежных праектаў? Будзем ладзіць планы на год.
Накірункі існуюць самыя розныя: адукацыя, кантакты з музеямі, бібліятэкамі, прадпрыемствамі, кантакты з выкладчыкамі і выбітнымі асобамі, сумесныя падарожжы, адпачынак, развіццё міжнародных сувязей. --Da voli (размовы) 23:20, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

А хто яшчэ, акрамя мяне працуе з адукацыяй? Раскажыце! :) У гэтым семестры у мяне 20 байцоў. Вікіпедыя:Вікі адукацыя на ФРФіКТ --Svetit (размовы) 11:57, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вынікі апытання

Цікава, вынікі гэтага апытання дзесці публікаваліся? Можа хто памятае дзе паглядзець? Віт; размовы 11:02, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Ёсць такая старонка, не ведаю дакладна як яна суадносіцца з апытаннем з прыведзенай спасылкі.--Artsiom91 (размовы) 11:07, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Спадар Mr. Zabej можа захоўваць вынікі гэтага апытання. --Da voli (размовы) 23:20, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Спадарства, што бы вы без мяне рабілі, якая стварыла гэтую анкетку для праектаў Фаланстэра і потым краснавочыла-аналізавала яе:) Трымайце! Усе пад CC BY-SA, можна карыстаць паўторна! --Svetit (размовы) 12:02, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

FileExporter beta feature

Johanna Strodt (WMDE) 12:41, 14 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

No editing for 30 minutes 17 January

You will not be able to edit the wikis for up to 30 minutes on 17 January 07:00 UTC. This is because of a database problem that has to be fixed immediately. You can still read the wikis. Some wikis are not affected. They don't get this message. You can see which wikis are not affected on this page. Most wikis are affected. The time you can't edit might be shorter than 30 minutes. /Johan (WMF)

17:47, 16 студзеня 2019 (MSK)

Talk to us about talking

Trizek (WMF) 18:00, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

New Wikipedia Library Accounts Available Now (March 2019)

Hello Wikimedians!

 
The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to published research as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials on the Library Card platform:

  • Kinige – Primarily Indian-language ebooks - 10 books per month
  • Gale – Times Digital Archive collection added (covering 1785-2013)
  • JSTOR – New applications now being taken again

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Baylor University Press, Taylor & Francis, Cairn, Annual Reviews and Bloomsbury. You can request new partnerships on our Suggestions page.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 20:40, 13 сакавіка 2019 (MSK)

You can host and coordinate signups for a Wikipedia Library branch in your own language. Please contact Ocaasi (WMF).
This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

Read-only mode for up to 30 minutes on 11 April

13:56, 8 красавіка 2019 (MSK)

Wikimedia Foundation Medium-Term Plan feedback request

Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мову

The Wikimedia Foundation has published a Medium-Term Plan proposal covering the next 3–5 years. We want your feedback! Please leave all comments and questions, in any language, on the talk page, by April 20. Дзякуем! Quiddity (WMF) (talk) 20:35, 12 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Editing News #1—July 2019

21:32, 23 ліпеня 2019 (MSK)

Update on the consultation about office actions

Hello all,

Last month, the Wikimedia Foundation's Trust & Safety team announced a future consultation about partial and/or temporary office actions. We want to let you know that the draft version of this consultation has now been posted on Meta.

This is a draft. It is not intended to be the consultation itself, which will be posted on Meta likely in early September. Please do not treat this draft as a consultation. Instead, we ask your assistance in forming the final language for the consultation.

For that end, we would like your input over the next couple of weeks about what questions the consultation should ask about partial and temporary Foundation office action bans and how it should be formatted. Please post it on the draft talk page. Our goal is to provide space for the community to discuss all the aspects of these office actions that need to be discussed, and we want to ensure with your feedback that the consultation is presented in the best way to encourage frank and constructive conversation.

Please visit the consultation draft on Meta-wiki and leave your comments on the draft’s talk page about what the consultation should look like and what questions it should ask.

Thank you for your input! -- The Trust & Safety team 11:02, 16 жніўня 2019 (+03)

New tools and IP masking

17:18, 21 жніўня 2019 (+03)

The consultation on partial and temporary Foundation bans just started

-- Kbrown (WMF) 20:14, 30 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Feedback wanted on Desktop Improvements project

10:18, 16 кастрычніка 2019 (+03)

Beta feature "Reference Previews"

-- Johanna Strodt (WMDE) 12:47, 23 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Editing News #2 – Mobile editing and talk pages

14:12, 29 кастрычніка 2019 (+03)