Вілейка (рака)
рака ў Беларусі
Віле́йка, Вілле[2] — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).
Вілейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 км |
Басейн | 147 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,6 км ад вёскі Вілейка |
• Каардынаты | 53°48′51″ пн. ш. 30°52′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Раста |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Усушак |
• Вышыня | каля 142[1] м |
• Каардынаты | 53°38′49″ пн. ш. 30°44′43″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Чавускі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 147 км². Выток ракі знаходзіцца за 1,6 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Вілейка. Упадае ў Расту за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Усушак. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча Вілейкі каналізаванае ў верхнім цячэнні. Прытокі — рэкі Месенка, Чарнушка, ручаі Быкаўка (упадае ў сажалку каля вёскі Вусце) і Галавенчыцы (усе левыя).
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 158.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г. (руск.)