Вілем Шыбар, нямецкі варыянт — Вільгельм Шыбер (н.-луж.: Wylem Šybaŕ, ням.: Wilhelm Schieber, 21 лістапада 1887, вёска Высока каля горада Веташаў, Германія — 3 снежня 1974, Веташаў, ГДР) — ніжнялужыцкі мастак і педагог.

Вілем Шыбар
Дата нараджэння 21 лістапада 1887(1887-11-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1974(1974-12-03)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 лістапада 1887 года ў сялянскай сям’і ў лужыцкай вёсцы Высока ў ваколіцах горада Веташаў. З 1902 па 1908 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў горадзе Стара-Дарбня. Пасля Першай сусветнай вайны працаваў настаўнікам у Берліне, Нойцэле і Хайнерсбруку. Падчас сваёй выкладчыцкай дзейнасці займаўся жывапісам.

У 1943 годзе ў сувязі з павелічэннем глухаты выйшаў на пенсію. Вярнуўшыся на радзіму ў Веташаў, прысвяціў сябе цалкам жывапісу. У 1948 годзе ўступіў у Асацыяцыю лужыцкіх мастакоў, у 1956 годзе — у Таварыства выяўленчых мастацтваў ГДР.

Творы Вілема Шыбара захоўваюцца ў Сербскім доме ў Будзішыне.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • У гонар стагоддзя з дня нараджэння у парку горада Фечау быў усталяваны помнік, прысвечаны Вілему Шыбару.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.

Літаратура правіць

  • Wilhelm Schieber : Aquarelle und Zeichnungen ; Ausstellung zum 100. Geburtstag, Cottbus 1987
  • Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984

Спасылкі правіць