Вільгельм Маркс (ням.: Wilhelm Marx; 15 студзеня 1863, Кёльн — 5 жніўня 1946, Бон) — нямецкі юрыст і палітык (Германская партыя Цэнтра). У 1923-24 і 1926—1928 гадах займаў пасаду рэйхсканцлера Веймарскай рэспублікі.

Вільгельм Маркс
Wilhelm Marx
Сцяг8-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
30 лістапада 1923 — 15 студзеня 1925
Прэзідэнт Фрыдрых Эберт
Папярэднік Густаў Штрэземан
Пераемнік Ганс Лютэр
Сцяг10-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
17 мая 1926 — 12 чэрвеня 1928
Прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург
Папярэднік Ганс Лютэр
Пераемнік Герман Мюлер
Нараджэнне 15 студзеня 1863(1863-01-15)
Кёльн, Вестфалія, Германскі саюз
Смерць 5 жніўня 1946(1946-08-05) (83 гады)
Бон, Брытанская зона акупацыі Германіі
Месца пахавання
Жонка Ёхана Веркоен
Дзеці чацвёра
Нацыянальнасць немец
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Германская партыя Цэнтра
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, суддзя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1925 годзе Вільгельм Маркс быў вылучаны кандыдатам у рейхспрэзідэнты ад Веймарскай кааліцыі (СДПГ, НДП і Германская партыя Цэнтра), але прайграў Паўлю фон Гіндэнбургу. Вільгельм Маркс заўсёды знаходзіўся ў цені іншых палітыкаў: Густава Штрэземана або Фрыдрыха Эберта. Тым не менш у гісторыі Веймарскай рэспублікі ён застаўся адной з цэнтральных палітычных фігур, змагаўся за адзінства дэмакратычнага лагера.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ulrich von Hehl. Wilhelm Marx 1863—1946, eine politische Biographie. — Mainz: Matthias-Grünewald, 1987. — ISBN 3-7867-1323-5. (ням.)

Спасылкі правіць