Вільгельм II Аранскі

Вільгельм II Насау-Аранскі (нідэрл.: Willem II van Oranje-Nassau; 27 мая 1626 Гаага, Нідэрланды — 6 лістапада 1650Гаага, Нідэрланды) — прынц Насау-Аранскі, штатгальтар (статхаўдар) Нідэрландаў (акрамя Фрысландыі), сын штатгальтара прынца Фрыдрыка-Генрыха, нарадзіўся ў 1626 годзе, ажаніўся з Генрыетай-Марыяй, дачкой англійскага караля Карла I, а ў 1647 годзе, па смерці бацькі, быў выбраны штатгальтарам і галоўнакамандуючым галандскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў 30-гадовай вайне.

Вільгельм II Аранскі
Прынц Аранскі
14 мая 1647 — 6 лістапада 1650
Папярэднік Фрэдэрык Генрых Аранскі
Пераемнік Вільгельм III Аранскі
штатгальтар
14 сакавіка 1647 — 6 лістапада 1650
Папярэднік Фрэдэрык Генрых Аранскі
Пераемнік дэ-факта
Нараджэнне 27 мая 1626(1626-05-27)[1][2][…]
Смерць 6 лістапада 1650(1650-11-06)[1][2][…] (24 гады)
Месца пахавання
Род Аранская дынастыя
Бацька Фрэдэрык Генрых Аранскі
Маці Amalia of Solms-Braunfels[d]
Жонка Mary Henrietta, Princess Royal[d][4][5]
Дзеці Вільгельм III Аранскі[6][4]
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць палітык, арыстакрат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3]
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Падвязкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па складанні Вестфальскага міру Вільгельм не распусціў войскі і прыняўся абмяжоўваць магутную арыстакратычную партыю, абапіраючыся на садзейнічанне Генеральных штатаў злучаных правінцый. Арыстакраты на чале з Янам дэ Вітам абаранілі Амстэрдам, але Вільгельм атрымаў афіцыйна права трымаць войскі пад ружжом; у саюзе з французамі ён збіраўся скарыць Антверпен, але памёр у 1650 годзе ад воспы.

Зноскі

  1. а б Willem II // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William II of Orange // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць