Вільсанаўская Арменія

Вільсанаўская Арменія — армянская дзяржава ў межах, прапанаваных прэзідэнтам ЗША Вудра Вільсанам пры распрацоўцы Сеўрскага дагавора 1920 года.

Падзел Турцыі, які прапаноўваўся паводле Сеўрскага дагавора. Светлажоўтым паказана тэрыторыя, якая павінна была адысці Турцыі; цёмна-жоўтым — тэрыторыя Курдыстана, блакітным — тэрыторыя, што адыходзіла да Арменіі, сінім — Грэцыі. Заштрыхаваны зоны ўплыву Вялікабрытаніі (чырвоным), Францыі (бэзавым) і Італіі (зялёным) і міжнародная дэмілітарызаваная зона праліваў.

Удзел Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне завяршылася 30 кастрычніка 1918 года падпісаннем Мудраскага перамір'я. Агульнае кола пытанняў, злучаных з завяршэннем вайны, абмяркоўвалася ў 1919—1920 гадах на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У адпаведнасці з яе рашэннямі, 10 жніўня 1920 года быў падпісаны Сеўрскі мірны дагавор паміж султанскай Турцыяй з аднаго боку, і Антантай з краінамі, якія далучыліся да яе — з іншай. У адпаведнасці з умовамі гэтай дамовы Турцыя прызнавала Арменію як «свабодную і незалежную дзяржаву». Турцыя і Арменія згаджаліся падначаліцца прэзідэнту ЗША Вудра Вільсану па арбітражы меж у межах вілаетаў Ван, Бітліс, Эрзурум і Трапезунд і прыняць яго ўмовы адносна доступу Арменіі да Чорнага мора (праз Батум). Аднак скліканы ў Анкары Мустафой Кемалем Вялікі нацыянальны сход Турцыі адмовіўся ратыфікаваць гэты дагавор.

Перамовы правіць

Ллойд Джордж падахвочваў Вудра Вільсана абвясціць Турэцкую Анатолію (і, у прыватнасці, Заходнюю Арменію) мандатнай тэрыторыяй. У 1919 годзе Вільсан адправіў у Асманскую імперыю генерала Харбарда і камісію Кінга-Крэйна, якія павінны былі высветліць сітуацыю на месцах і, у прыватнасці, разабрацца з тым, наколькі вымогі армянскага боку адпавядаюць 12-му з «14 пунктаў».

Заданнем камісіі Кінга-Крэйна было высвятленне таго, ці магчыма стварэнне незалежнай армянскай дзяржавы, а таксама высвятленне пытання пра тое, ці можа такая дзяржава быць утворана пад мандатам ЗША. Камісія прыйшла да высновы, што такая дзяржава можа быць створана. Генерал Харбард выказаўся супраць падзелу тэрыторый з армянскім насельніцтвам, бо гэта магло б прывесці да міжабшчынных сутыкненняў, але паказаў, што ва Усходняй Анатоліі армяне не складаюць большасці насельніцтва, але змогуць скласці большасць, калі забяспечыць вяртанне ў свае дамы армянскіх уцекачоў. У рашэнні камісіі было паказана, што пакуты, перажытыя армянскім народам, прывялі да таго, што армяне не вераць таму, што ў Асманскай імперыі іх правы будуць выконвацца.

Армянскія аргументы правіць

Армянская рэвалюцыйная федэрацыя Дашнакцуцюн, выкарыстоўваючы сваё становішча лідара армянскага нацыянальнага руху, бараніла цверджанне пра тое, што Заходняя Арменія не павінна быць часткай Асманскай імперыі. У сувязі з тым, што армяне дэ-факта кантралявалі тэрыторыю вілаета Ван з 1915 па 1918 гады, дашнакі сцвярджалі, што было б натуральным далучыць гэты рэгіён да Рэспублікі Арменіі. Іншым аргументам у карысць стварэння незалежнай армянскай дзяржавы быў рост колькасці армян на гэтай тэрыторыі: пачынаючы з 1917 года выселеныя туркамі армяне пачалі вяртацца ў родныя месцы, аднаўляць свае дамы і апрацоўваць зямлю. У выпадку вяртання ўсіх уцекачоў, армяне ўжо маглі б скласці больш 75% насельніцтва Заходняй Арменіі.

Рашэнне Вільсана правіць

Вудра Вільсан вырашыў, што тэрыторыя, якую сталі зваць «Вільсанаўскай Арменіяй», павінна адысці армянам у адпаведнасці з Сеўрскім дагаворам. Хоць дагавор быў падпісаны дэ-юрэ ўрадам Асманскай Турцыі, што знаходзіўся ў акупаваным саюзнікамі Стамбуле. Нацыянальны сход Турцыі ў Анкары адмовіўся яго ратыфікаваць.

Наступствы правіць

 
Граніца ЗСФСР і Турцыі паводле Карскага дагавора.

Як паказалі далейшыя падзеі, камісія Кінга-Крэйна неадэкватна ацаніла сітуацыю (некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ў яе проста не было досыць часу для таго, каб углыбіцца ва ўсе нюансы). У верасні 1920 года пачалася армяна-турэцкая вайна, справакаваная спробай армянскіх войскаў заняць тэрыторыі, перададзеныя ёй па Сеўрскаму дагавору; кемалісцкія войскі за два месяцы разграмілі армянскую армію і спыніліся ў 7 км ад Ерэвана. Па Александропальскаму дагавору Карская вобласць, адбітая туркамі, заставалася за Турцыяй. Дагавор быў падпісаны паміж Арменіяй і Турцыяй. У раёнах, што адыходзілі да Турцыі, тэарэтычна прызнавалася магчымасць плебісцыту, але пры гэтым Арменія павінна была прызнаваць іх «неаспрэчную гістарычную, этнічную і юрыдычную сувязь з Турцыяй». Пэўныя пытанні праходжання армяна-турэцкай мяжы былі вырашаны Маскоўскім дагаворам 1921 года і Карскім дагаворам 1921 года, якія не ратыфікаваны дагэтуль.

Падпісаны Турцыяй у 1923 годзе з краінамі Антанты Лазанскі мірны дагавор замяніў Сеўрскі мірны дагавор. У Лазанскім дагаворы Турцыі атрымалася дамагчыся адмовы ад стварэння «нацыянальнага агменю» армян, аднак пытанне армяна-турэцкай граніцы ў Лазанскім дагаворы не разглядалася зусім.

На думку шэрага сучасных палітыкаў і юрыстаў, «Вільсанаўская Арменія» не толькі мае дагэтуль юрыдычную сілу, але і з'яўляецца адзіным законным дакументам, што вызначае армяна-турэцкую граніцу.