Вільям Пэн (англ.: William Penn; 14 кастрычніка 1644 г. — 30 ліпеня 1718 г.) — буйны англійскі прадпрымальнік, заснавальнік Пенсільваніі і Філадэльфіі.

Вільям Пэн
англ.: William Penn
Род дзейнасці філосаф, прадпрымальнік, багаслоў, палітык, пісьменнік, Colonial proprietor
Дата нараджэння 14 (24) кастрычніка 1644[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня (10 жніўня) 1718[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне квакеры
Бацька William Hamilton[d][4]
Маці Margaret Jasper[d][5][4]
Жонка Gulielma Springett Penn[d] і Hannah Callowhill Penn[d]
Дзеці Richard Penn[d], John Penn[d], Thomas Penn[d], William Penn[d], Margaretta Penn[d] і Letitia Penn[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Ганаровы грамадзянін ЗША[d] (1984)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вільям Пэн паходзіў з багатай сям’і. Яго бацька быў буйным землеўладальнікам і меў тытул адмірала. Ва ўзросце 12 гадоў стаў квакерам. У маладосці вывучаў у Оксфардзе правазнаўства і тэалогію. Аўтар тэалагічных брашур, у якіх высоўваліся патрабаванні рэлігійнай роўнасці. Некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.

У 1677 г. англійскія квакеры са згоды каралеўскіх улад атрымалі права на заснаванне пасялення ў Новым Свеце. В. Пэн прымаў актыўны ўдзел у праекце, хаця сам заставаўся ў Англіі. У 1681 г. Карл II перадаў яму за даўгі вялікую тэрыторыю на захад ад ракі Дэлавэр, дзе ён заснаваў квакерскую калонію. Яна была названа Сільванія (ад лац.: Silva «лес»), пазней атрымала найменне Пенсільваніі ў гонар бацькі В. Пэна.

В. Пэн наведваў Новы Свет двойчы ў 16831684 гг. і ў 1699 г. Падчас першага візіта заключыў дагавор з індзейцамі-ленапэ аб продажы дадатковых тэрыторый за 1200 фунтаў. Гэтая сума лічылася на той момант дастаткова значнай. Пазней Вальтэр высока ацаніў учынак В. Пэна і прызнаў угоду справядлівай.

Пенсільванія задумвалася ім як камерцыйнае прадпрыемства. В. Пэн як прадстаўнік караля ўвёў на яе тэрыторыі законы, што абвяшчалі рэлігійную роўнасць і судовую бесстароннасць. У Пенсільванію пераязджалі каланісты-пратэстанты з розных кутоў Еўропы. Яны выкупалі землі за грошы, але прыбыткі В. Пэна ашчаджаліся на карысць калоніі. У выніку В. Пэн не толькі не ўзбагаціўся, але страціў амаль усю сваю маёмасць.

Падчас другога прыезду В. Пэн наведаў Філадэльфію. У канцы жыцця складаў праект канфедэрацыі ўсіх брытанскіх калоній Новага Света, выступаў за свабоду гандлю, быў праціўнікам рабства.

В. Пэн быў двойчы жанаты. Меў 10 дзяцей.

Зноскі

  1. а б William Penn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. William Penn // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пенн Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць