Вільяндзі (горад)
Вільяндзі (эст.: Viljandi), да 1919 года — Фелін (ням.: Fellin) — ганзейскі горад у Эстоніі, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета Вільяндзі ў паўднёва-ўсходняй Эстоніі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Адлегласць ад Таліна 161 км, ад Тарту 81 км, ад Пярну 97 км.
Гісторыя правіць
Першая згадка пра горад адносіцца да 1154 года. Першымі ўладарамі горада сталі браты ордэна мечаносцаў, ва ўладанні якіх горад прабыў амаль 200 гадоў. У XIV ст. горад стаў членам ганзейскага саюза.
За сваю гісторыю неаднаразова разбураўся моцнымі суседзямі — Швецыяй і Расіяй.
Выбітныя мясціны правіць
У горадзе знаходзяцца руіны замка Вільяндзі, пабудаванага крыжакамі ў пачатку XVI стагоддзя. Функцыянальна ён быў падзелены на паўночную, паўднёвую і ўсходнюю часткі. У замку былі зала для сходаў (капітула), двухнефавая вежа, памяшканне архіва, спальня і жылыя памяшканні камандора, трапезная, кухня, галерэя, стайні, жыллё для служак, складскія памяшканні. Калодзеж глыбінёй 26 метраў. Да нашага часу замак захаваўся часткова.
Адукацыя правіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць
- Аўгуст Але, эстонскі пісьменнік
Гарады-пабрацімы правіць
- Арэнсбург, Германія
- Валміера, Латвія
- Крацінга, Літва
- Порваа, Фінляндыя
- Цярнопаль, Украіна
- Хэрнёсанд, Швецыя
- Эслёў, Швецыя
Зноскі
- ↑ а б Land Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 4 жніўня 2023.
Спасылкі правіць
Вільяндзі (горад) на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка (эст.)
- Вільяндзі «Eestigiid.ee» (эст.)