Вінтоўка — індывідуальная даўгаствольная агнястрэльная зброя з вінтавымі нарэзамі ў канале ствала. Вінтавыя нарэзы забяспечваюць вярчэнне кулі ў палёце, што забяспечвае больш устойлівую траекторыю і, адпаведна, большую далёкасць і трапнасць стральбы ў параўнанні з гладкаствольнымі стрэльбамі.

Аўтаматычная вінтоўка M14

У якасці асноўнай ваеннай зброі ўжываліся ў канцы XIX—першай палове XX ст. У наш час саступілі месца аўтаматам і кулямётам, выкарыстоўваюцца ў асноўным як снайперская зброя.

Класіфікацыя правіць

 
Салдат арміі Венгрыі з снайперскай вінтоўкай СВД

Вінтоўкі падзяляюць на:

  • Аўтамат — штурмавая вінтоўка прызначанная для паразы суперніка на кароткай дыстанцыі ці ў бліжнім баі
  • Карабін — укарочанныя і палегчаныя вінтоўкі (самазарадныя ці з ручным перазараджаннем), а таксама некаторыя тыпы стрэльб
  • Снайперскія вінтоўкі
  • Супрацьтанкавыя стрэльбы
 
Фінская супрацьтанкавая стрэльба Lahti L-39

Па тыпу бояпітання выдзяляюць:

  • магазінныя
  • самазарадныя
  • аўтаматычныя

Гісторыя правіць

Асноўнай прычынай з’яўлення вінтовак паслужыла неабходнасць павелічэння кучнасці бою гладкаствольных стрэльбаў. Папярэднік вінтоўкі, гладкаствольны мушкет, адрозніваўся слабой дакладнасцю бою, бо пры стрэле куля свабодна рухалася ў гладкім канале ствала і атрымлівала некантралюемае кручэнне. Доследным шляхам было высветлена, што стрэльбы з нарэзкай у канале ствала дазваляюць дакладна страляць на адлегласці больш за 100 м.

Першыя ўзоры зброі са шрубавай нарэзкай з’явіліся ў пачатку XVI стагоддзя. Іх ужыванне доўга было абмежаваным. Адна з прычын — дарагавізна і працаёмкасць у вытворчасці. Але галоўны чыннік — вельмі доўгі час перазарадкі ў параўнанні з гладкаствольнымі стрэльбамі, г. зн. кулю ў наразны ствол даводзілася заганяць ад дульнага зрэзу да казённай часткі малатком. Таму наразнымі стрэльбамі (ці часцей за ўсё наразнымі карабінамі павялічанага калібра — штуцарамі) узбройвалі толькі невялікую частку пяхоты (егераў).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць