Вінцас Міцкявічус-Капсукас

Ві́нцас Міцкя́вічус-Капсу́кас (Вінцас Сіманавіч Міцкявічус-Капсукас, Вікенці Сямёнавіч Міцкевіч-Капсукас; літ.: Vincas Mickevičius-Kapsukas; 26 сакавіка (7 красавіка) 1880, вёска Будвечай, цяпер у Вілкавішцкім раёне — 17 лютага 1935, Масква) — дзеяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Літвы, літаратурны крытык-марксіст.

Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Vincas Mickevičius-Kapsukas
Сцяг 1-ы Старшыня Прэзідыума
ЦК КП(б) Літвы і Беларусі
27 лютага 1919 — 19 ліпеня 1919
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг 1-ы Старшыня Савета Народных Камісараў ЛБССР
27 лютага 1919 — 19 ліпеня 1919
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг 1-ы Старшыня Савета Народных Камісараў Літоўскай Савецкай Рэспублікі
8 снежня 1918 — 27 лютага 1919
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 7 красавіка 1880(1880-04-07)[1][2]
Смерць 17 лютага 1935(1935-02-17)[1][2] (54 гады)
Месца пахавання
Партыя Камуністычная партыя Літвы
Адукацыя
Дзейнасць літаратурны крытык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Вучыўся ў гімназіі ў Мар'ямпалі (18901897); з 1895 удзельнічаў у нацыянальным руху, распаўсюджваў забаронены літоўскі друк. Вывучаў вольным слухачом філасофію і эканоміку ў Бернскім універсітэце (19021904). У 1903 далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, з 1905 у ЦК партыі. У 19041906 рэдактар часопісаў «Драўгас» (літ.: «Draugas»; «Таварыш») и «Дарбінінскас» (літ.: «Darbininkas»; «Рабочы»), у 19061907 — адзін з рэдактараў часопісаў Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Наўёі гадынэ» (літ.: «Naujoji gadynė»; «Новая эра») і «Скардас» (літ.: «Skardas»; «Шчыт»). Як актыўны ўдзельнік рэвалюцыі 19051907 ў Літве з 1907 у турме і ссылцы.

У 19141916 кіраўнік замежнага бюро Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1914 у Кракаве наладзіў сувязь з У. І. Леніным. Жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі (19151916) і ЗША (19161917), быў рэдактарам літоўскіх сацыял-дэмакратычных газетаў.

Савецкая Літва правіць

У чэрвені 1917 у Петраградзе ўвайшоў у шэрагі РСДРП (б); рэдактар першай бальшавіцкай літоўскай газеты «Тыеса» (літ.: «Tiesa»; «Праўда»), дэлегат VI з'езду РСДРП (б), Другога Усерасійскага з'езду Саветаў; член Цэнтральнага бюро літоўскіх секцыяў пры ЦК РСДРП (б), пасля РКП (б); член Петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, удзельнік задушэння мяцяжу Керанскага і Краснова.

Пасля ўтварэння ў кастрычніку 1918 Камуністычнай партыі Літвы ўвайшоў у склад яе ЦК; ад снежня 1917 камісар па літоўскіх справах Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцей РСФСР.

У снежні 1918 ачоліў савецкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы, сфарміраваны ў занятым Чырвонай арміяй Дзвінску, і да лютага 1919 быў старшынёй Саўнаркама Літоўскай савецкай рэспублікі (на занятых Чырвонай арміяй тэрыторыях Літвы і прызнанай дэкрэтом СНК Савецкай Расіі 22 снежня 1918). Ад лютага 1919 старшыня Саўнаркаму ЛітБела, ад сакавіка старшыня Прэзідыуму ЦК наноў створанай аб'яднанай Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі (КП (б) Літвы і Беларусі), у красавіку — ліпені 1919 старшыня Савету абароны ЛітБела.

Камінтэрн правіць

Пасля падзення рабоча-сялянскага ўрада ЛітБела ў ліпені 1919 кіраваў Бюро па нелегальнай рабоце на занятай польскімі войскамі тэрыторыі, пераехаў у Смаленск, дзе рэдагаваў газету «Звязда» — орган ЦК КП(б) Літвы і Беларусі[4]. З 1920 на падпольнай працы, кіраваў Віленскай акруговай партыйнай арганізацыяй.

З канца 1921 у Маскве на партыйнай працы, член Палітбюро ЦК ЛКП з 1923. Дэлегат XI, XII, XIV—XVI з'ездаў ВКП (б) (19221934). На VIII з'ездзе (1919) абраны кандыдатам у члены ЦК РКП (б).

Працаваў у Выканаўчым Камітэце Камінтэрну (ВККІ) (19231935. Дэлегат II—IV кангрэсаў (19201922) Камінтэрну, удзельнічаў у VI кангрэсе (1928) з дарадчым голасам. З верасня 1926 да сваёй смерці кіраваў Польска-Прыбалтыйскім Ландэрсакратарыятам ВККІ.

Ушанаванне памяці правіць

У 19551989 імя Капсукас меў горад Марыямпаль.

У 1955 імя Вінцаса Капсукаса было нададзена Віленскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б в Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 мая 2023.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Мицкявичус-Капсукас Викентий Семенович. Электронная энцыклапедыя «Слоўнік.орг». Праверана 12 красавіка 2010.