Вінцэнт Ключынскі

Вінцэнт Адольфавіч Ключынскі (30 верасня 1847, м. Шаркаўшчына, Беларусь — 11 лютага 1917) — каталіцкі царкоўны дзеяч, архібіскуп, доктар тэалогіі, прафесар (1905).

Вінцэнт Ключынскі
Вінцэнт Ключынскі
Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
29 мая 1910 — 22 верасня 1914
Папярэднік Апалінарый Унукоўскі
Пераемнік Эдвард Роп
тытулярны архібіскуп[d]
з 22 верасня 1914
Дыяцэзія Philippopolis in Thracia[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 30 верасня 1847(1847-09-30)
Смерць 11 лютага 1917(1917-02-11) (69 гадоў)
Пахаванне

Біяграфія правіць

У 1865 годзе паступіў у Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, закончыў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. У 1871 быў прызначаны прафесарам Віленскай духоўнай семінарыі. На працягу 28 гадоў працаваў тут выкладчыкам дагматыкі, тэалогіі і маралі. Займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. У 1889 годзе ў Вільні заснаваў таварыства дабрачынных асоб, якое пазней ператварылася ў аб’яднанне манахаў, дзе выхоўваліся дзеці, пакінутыя бацькамі, і падкідышы. 3 1898 года — прадстаўнік Віленскай дыяцэзіі ў Духоўным калегіуме ў Пецярбургу, у 1910 годзе быў прызначаны Рымскім Папам Піем X Архібіскупам Магілёўскім. Шмат увагі ўдзяляў адукацыі будучых святароў, узяўшы пад сваю непасрэдную апеку духоўныя семінарыю і акадэмію ў Пецярбургу. У 1914 годзе Папа Рымскі прымае рашэнне аб звальненні па стану здароўя В. Ключынскага. Ён выехаў на лячэнне на Каўказ, а пазней у Крым. Пасля пахавальнага набажэнства ў Ялце яго цела было перавезена ў Пецярбург, пахаваны на Выбаргскіх могілках.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Жыццёвы шлях архібіскупа В. Ключынскага / пер. з пол. мовы І. Бунто // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі — Мн., 2004 — С. 88-89.
  • Ключынскі Вінцэнт Адольфавіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 96.