Вінцэсь Мудроў (нар. 11 верасня 1953, Полацк) — беларускі празаік і журналіст.

Вінцэсь Мудроў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 верасня 1953(1953-09-11) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, эсэіст
Жанр проза
Мова твораў беларуская
Дэбют «Жанчыны ля басэйна» (1992)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Са школьных гадоў займаўся грамадскай дзейнасцю, пастаянна адчуваў кантроль КДБ. У канцы 1980-х вярнуўся ў Беларусь. У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Працаваў карэспандэнтам Радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (выйшаў у 2019)[1], Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Жыве ў Наваполацку.

Грамадская дзейнасць правіць

У старэйшых класах (канец 1960-х) вывешваў на школьнай дошцы аб’явы праграмы перадач «Голасу Амерыкі», «Радыё Свабода» і іншых заходніх радыёстанцый, за што адчуваў ціск з боку школьнай адміністрацыі. Крытычна ставіўся да савецкай рэчаіснасці.

У час навучання ў інстытуце стаў ініцыятарам выдання рукапіснага літаратурна-мастацкага часопіса «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валер Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) у 1971—1974 гадах выпусціў 15 нумароў часопіса. Разам з літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе змяшчаліся публіцыстычныя творы з крытыкай палітыкі русіфікацыі ў БССР. Адзін з нумароў, цалкам падрыхтаваны В. Мудровым, змяшчаў яго погляд на праблемы беларускай мовы і яе перспектывы ва ўмовах СССР. У адным са сваіх вершаў В. Мудроў параўнаў беларусаў са зніклым народам этрускаў. Колькасць аўтараў і чытачоў часопіса ўзрастала, апроч Полацка і Наваполацка яго чытала пэўнае кола людзей у БДУ і іншых мінскіх ВНУ.

У 1974 годзе на след часопіса выйшаў КДБ, усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваны. З В. Мудровым і іншымі выдаўцамі былі праведзены «прафілактычныя гутаркі», выпуск часопіса спыніўся. Па сканчэнні ў 1976 годзе інстытута В. Мудрову адмовілі ў прыёме на працу на наваполацкі завод «Вымяральнік» з прычыны палітычнай ненадзейнасці, бо завод належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў.

У 2-й палове 1970-1980-х В. Мудроў актыўна займаўся капіраваннем і распаўсюджваннем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасці, твораў М. Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівую ўвагу даваў распаўсюджванню навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару — «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В. Ластоўскага, часопіса «Крывіч», вершаў і паэм Ларысы Геніюш. В. Мудроў наведваў Л. Геніюш у Зэльве; у 1983 удзельнічаў у пахаванні паэткі, якая знаходзілася пад наглядам КДБ. У 1986 годзе супрацоўнікі КДБ падчас чарговай «прафілактычнай гутаркі» пагражалі выслаць яго за антысавецкую дзейнасць з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, дзе ён на той час працаваў.

Творчасць правіць

Навелы Вінцэся Мудрова перакладзены на венгерскую, украінскую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую мовы.

Аўтар кніг прозы і эсэістыкі:

  • «Жанчыны ля басейна» (1992),
  • «Гісторыя аднаго злачынства» (1993),
  • «Зімовыя сны» (1999),
  • «Ператвораныя ў попел» (2005),
  • «Альбом сямейны» (2007),
  • «Багун» (2013),
  • «Албанскае танга» (2016),
  • «Страна огненных птиц» (2016),
  • «Последняя репетиция» (2016),
  • «Албанское танго» (2016),
  • «Забойца анёла» (2017),
  • «Помнік літары „Ў“» (2018),
  • «Восень у Вільні» (2019),
  • «Падшыванцы» (2020),
  • «Меліярацыя з Альбэрам Камю» (2021),
  • «Замецены след» (2021),
  • «Гарачы парафін» (2023),
  • «Сустрэчы» (2023).

Прызнанне правіць

  • Лаўрэат прэміі часопіса «Крыніца» (1998),
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2010),
  • Трэцяе месца Прэміі Гедройца (2014) за зборнік апавяданняў «Багун»,
  • Трэцяе месца Прэміі Гедройца (2018) за зборнік апавяданняў «Забойца анёла»,
  • Лаўрэат прэміі «Празрысты Эол» (2019) за лепшую анлайн публікацыю.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць