Вінілхларыд

хімічнае злучэнне

Вінілхларыд (хлорысты вініл, хлорвініл, хлорэтылен, хлорэтэн, этыленхларыд) — арганічнае рэчыва; бескаляровы газ са слабым саладкаватым пахам, які мае формулу C2H3Cl і ўяўляе сабой простае хлорвытворнае этылену. Рэчыва з'яўляецца надзвычай вогне- і выбуханебяспечным, вылучае пры гарэнні таксічныя рэчывы. Вінілхларыд - моцны яд, які аказвае на чалавека канцэрагеннае, мутагеннае і тэратагеннае дзеянне.

Вінілхларыд
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне хлорэтылен
Традыцыйныя назвы вінілхларыд, хлорысты вініл
Хім. формула CH2=CHCl
Эмпірычная формула C2H3Cl
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) бясколерны газ
Малярная маса 62,498 г/моль
Шчыльнасць 0,9106 (пры 20 °C) [1]; 0,9730 (пры − 15 °C)[2]
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -153,8[2] °C
Тэмпература кіпення -13,8[2] °C
Крытычны пункт 158,4 °C; 5,34 МПа[3]
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) 0,858 (25 °C)[3] Дж/(моль·К)
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) -37,26[3] кДж/моль
Ціск пары 337 кПа (20 °C)[3]
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення 1,3700 (пры 20 °C)[1]
Структура
Дыпольны момант 1,44[4] Д
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 75-01-4
PubChem 6338
Рэг. нумар EINECS 200-831-0
SMILES
RTECS KU9625000
ChemSpider 6098

Прамысловая вытворчасць вінілхларыду уваходзіць у першую дзесятку вытворчасці найбуйнейшых шматтанажных прадуктаў асноўнага арганічнага сінтэзу; пры гэтым амаль ўвесь выраблены аб'ём выкарыстоўваецца для далейшага сінтэзу полівінілхларыду (ПВХ)[5], манамерам якога і з'яўляецца вінілхларыд.

Зноскі

  1. а б Таблица органических соединений(недаступная спасылка). Новый справочник химика и технолога. Основные свойства неорганических, органических и элементоорганических соединений. ChemAnalitica.com (31 марта 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2015. Праверана 27 кастрычніка 2009.
  2. а б в Винилхлорид(недаступная спасылка — гісторыя ). Большая советская энциклопедия. Яндекс.Словари. Праверана 27 кастрычніка 2009.(недаступная спасылка)
  3. а б в г Винилхлорид // Химическая энциклопедия / Главный редактор И. Л. Кнунянц. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — Т. 1. — С. 722—724.
  4. Дипольные моменты некоторых веществ(недаступная спасылка). Новый справочник химика и технолога. Общие сведения. Строение вещества. Физические свойства важнейших веществ. Ароматические соединения. Химия фотографических процессов. Номенклатура органических соединений. Техника лабораторных работ. Основы технологии. Интеллектуальная собственность. ChemAnalitica.com (1 апреля 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2011. Праверана 21 верасня 2009.
  5. Сергей Бесараб Votum separatum про ПВХ (PVC) // Патрэон — patreon.com, 6 лістапада 2021, 17:11

Спасылкі правіць