Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук

Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (11 (24) лістапада 1913, в. Шкілякі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 жніўня 1986, Пяцігорск, РСФСР) — беларускі празаік, паэт і перакладчык[1].

Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (24) лістапада 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1986(1986-08-08) (72 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 (24) лістапада 1913 года ў в. Шкілякі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць).

Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 года працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 года стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму  (руск.). Вызвалены ў 1940 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[1]. Жыў у Пяцігорску.

Творчасць правіць

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года[1], у беларускім — з 1961 года. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. Член СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак[1].

Зноскі

  1. а б в г Горбук Виссарион Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура правіць