Віслакрылыя, віслакры́лкі[1] (Megaloptera) — атрад насякомых.

Віслакрылыя

Віслакрылка звычайная (Sialis lutaria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Megaloptera Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  115000
NCBI  50553
EOL  934

Апісанне правіць

Адрозніваецца каля 40 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце. Жывуць каля вады, на прыбярэжнай расліннасці, лічынкі ў вадзе. На Беларусі найбольш вядомая віслакрылка звычайная (Sialis lutaria).

Маларухомыя насякомыя цёмнага колеру. Маюць дзве пары аднатыпных перапончатых шырокіх крылаў (размах 2—4 см), якія ў спакоі стрэхападобна прыкрываюць брушка. Вусікі шчацінкападобныя, шматчленікавыя, вочы фасетачныя, буйныя.

Вылет дарослых насякомых вясной або ў пачатку лета. Яйцы адкладваюць на лісце водных раслін. Лічынкі жывуць у вадзе 2 гады, кормяцца дробным насякомымі і іх лічынкамі, акукліваюцца ў глебе; пажыва для рыб.

Зноскі

  1. ЭПБ у 5-і т. Т. 1

Літаратура правіць

  • Віслакрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі правіць