Вітаўтас Лукша

літоўскі футбаліст

Вітаўтас Лукша (літ.: Vytautas Lukša, нар. 14 жніўня 1984, Алітус) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2008—2017).

Футбол
Вітаўтас Лукша
Нарадзіўся 14 жніўня 1984(1984-08-14)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Літва
Рост 177 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Літва Дайнава (Алітус) 4 (0)
2002—2007 Літва Вільнюс 114 (16)
2008 Літва Каўнас 21 (2)
2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 23 (3)
2010 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 5 (0)
2010 Украіна Арсенал (Кіеў) 1 (0)
2011 Літва Таўрас (Таўраге) 7 (2)
2012 Літва Экранас (Панявежыс) 32 (7)
2013 Польшча Палонія (Варшава) 3 (0)
2013 Беларусь Гомель 6 (0)
2014 Літва Тракай 31 (7)
2015—2017 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 90 (11)
2018 Літва Ёнава 18 (0)
2018 Літва Тракай 9 (0)
2019 Літва Атлантас (Клайпеда) 23 (3)
2020 Літва Навігатарэй (Вільнюс)
2020 Літва A Каманда (Вільнюс)
2021—2022 Літва Дайнава (Алітус) 33 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Літва Літва (да 21) 15 (5)
2008—2017 Літва Літва 27 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Першыя крокі ў футболе рабіў у Алітусе, потым гуляў у розных літоўскіх клубах, пакуль у 2009 годзе не перабраўся ў беларускі МТЗ-РІПА, дзе быў трывалым іграком асновы. Пасля выступаў ва Украіне, у Літве і Польшчы.

У ліпені 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. У гомельскім клубе не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, рэдка з’яўляўся на полі. У выніку ў студзені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[4].

Неўзабаве стаў іграком дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай». У студзені 2015 года перайшоў у стан дзейнага чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса». У лютым 2018 года далучыўся да «Ёнавы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у «Тракай».

У лютым 2019 года стаў іграком клайпедскага «Атлантаса». Гуляў там да канца сезона 2019, пасля чаго клуб быў адпраўлены ў Другую лігу. У 2020 годзе выступаў у чацвёртым дывізіёне за вільнюскія каманды «Навігатарэй» і «A Каманда», а ў сакавіку 2021 года вярнуўся ў A Лігу, папоўніўшы склад алітускай «Дайнавы». У 2022 годзе не з’яўляўся на полі, па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Літвы. З 2008 года выступае за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Vytautas Luksa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. "Гомель" подписал 1,5 летний контракт с Витаутасом Лукшей
  4. "Гомель" подтвердил уход Лукши