Вітаўтас Пятруліс

літоўскі дзяржаўны дзеяч

Вітаўтас Пятруліс (літ.: Vytautas Petrulis; 3 лютага 1890, в. Кацялішкей, Біржанская воласць, Панявежскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Вабальнінкаская сянюнія, Біржайскі раён, Панявежыскі павет, Літва) — 3 снежня 1941, Ухта, Комі АССР, СССР) — літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст, прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (1925).

Вітаўтас Пятруліс
Сцяг11-ы Прэм'ер-міністр Літвы
4 лютага — 25 верасня 1925
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Папярэднік Антанас Туменас
Пераемнік Ляонас Бістрас
Сцяг Міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці Літоўскай Рэспублікай
21 жніўня 1922 — 22 лютага 1923
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Эрнястас Галванаўскас
Папярэднік Ёнас Дабкевічус
Пераемнік ён жа, як міністр фінансаў
Сцяг Міністр фінансаў Літоўскай Рэспублікі
22 лютага 1923 — 19 верасня 1925
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Эрнястас Галванаўскас
Антанас Туменас
Папярэднік ён жа, як міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці
Пераемнік Пятрас Карвеліс
Нараджэнне 3 лютага 1890(1890-02-03)
Смерць 1942
Партыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і заможнага фермера, якому належала 30 гк зямлі. У 1900 годзе скончыў пачатковую школу. У тым жа годзе памёр яго бацька, таму Вітаўтас Пятруліс працягваў навучанне толькі пры падтрымцы брата бацькі, святара Альфонса. Скончыў гімназію ў Мітаве. У 1910 годзе паступіў у Маскоўскі камерцыйны інстытут.

Летам 1918 года вярнуўся ў Літву, нядоўга працаваў журналістам газеты «Lietuvos aidas», быў кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы, дзе ўвайшоў у фінансавую камісію. Восенью таго ж года пачаў працаваць ва урадавай канцыялярыі. Ва ўрадзе Пранаса Давідайціса заняў пасаду кіраўніка спраў Міністэрства фінансаў. Фактычна кіраваў усімі справамі Міністэрства, бо міністр Марцінас Ічас знаходзіўся за мяжой. 12 снежня 1919 г. Вітаўтас Петруліс разам з М. Ічам і А. Прусасам быў абраны членамі праўлення першага нацыянальнага банка — Літоўскага гандлёва-прамысловага банка, які накіраваў яго ў 1920 годзе ў Мемель, каб стварыць філіял банка.

21 жніўня 1922 года Э. Галванаўскас запрасіў Вітаўтаса Пятруліса заняць пасаду міністра фінансаў. Займаў гэты пост у чатырох ўрадах запар (трох Э. Галванаўскаса і А. Туменаса). Пасля таго, як Вітаўтас Петруліс стаў міністрам фінансаў, дзейнасць гэтага ведамства прыкметна актывізавалася. Былі заключаны дагаворы з замежнымі друкарнямі аб друку літоўскіх банкнот, былі падрыхтаваны правілы абмену золата на літы, была праведзена рэструктурызацыя падаткаў і г.д. Дзякуючы гэтай дзейнасці, менш чым праз паўтара месяца з моманту заняцця пасады міністра, пачала сваё жыццё нацыянальная валюта Літвы[1].

З 4 лютага па 25 верасня 1925 г. займаў пасаду прэм'ер-міністр Літвы і міністра фінансаў. Дэпутат Другога Сейма ад Саюза фермераў, а з 1925 года ўваходзіў у склад яго Прэзідыума. Быў вымушаны пайсці ў адстаўку ў сувязі з сакрэтнымі перамовамі з Польшчай па пытанні дрэваарацоўчага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Пасля працяглых судовых працэсаў, 27 мая 1932 г. Вярхоўны трыбунал прысудзіў В. Пятруліса да 2 гадоў пазбаўлення волі. Аб'явіў галадоўку, якая працягвалася 1,5 месяца, пасля чаго быў вызвалены па просьбе аб памілаванні. З 1926 г. ён адышоў ад палітычнай дзейнасці і пачаў займацца фермерскай гаспадаркай. Падтрымлівай сяброўскія адносіны с музыкантам С. Шымкусам і паэтам Ф. Кірша. У 1937 годзе ён вярнуўся да актыўнага грамадскага жыцця; адзін з заснавальнікаў Экспартнай гандлёвай кампаніі.

29 ліпеня 1940 года, пасля далучэння Літвы да СССР паводле ордэра на арышт, падпісанага Антанасам Снечкусам, ён быў арыштаваны і зняволены ў Ковенскую турму, пазней высланы з Літвы ў Ухтпячлаг. У 1941 годзе расстраляны пасля хваляванняў сярод зняволеных.

Зноскі

  1. Terleckas, V.. Vadovavęs penkių ministrų kabinetų finansams (літ.). XXI amžius (19 снежня 2001). Праверана 28 кастрычніка 2020.