Вітаўтас Сакалаўскас

Вітаўтас Сакалаўскас (літ.: Vytautas Sakalauskas; 24 красавіка 1933, Каўнас, Літва — 29 мая 2001, Вільнюс, Літва) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР (19851990).

Вітаўтас Сакалаўскас
літ.: Vytautas Sakalauskas
Сцяг18-ы Прэм’ер-міністр Літвы
11 сакавіка — 17 сакавіка 1990
Папярэднік пасада адноўлена
Пераемнік Казіміра Прунскене
Сцяг5-ы Старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР
10 сакавіка 1985 — 11 сакавіка 1990
Папярэднік Рынгаўдас Сонгайла
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 24 красавіка 1933(1933-04-24)[1]
Смерць 29 мая 2001(2001-05-29) (68 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У 1957 годзе скончыў механічны факультэт, а ў 1964 годзе — факультэт прамысловасці і эканомікі Каўнаскага політэхнічнага інстытута.

З 1957 да 1963 года на Каўнаскім заводзе спецыяльных станкоў «Прыекалас» («Priekalas»): старшы майстар, начальнік участка, галоўны інжынер, дырэктар завода. З 1963 года быў намеснікам начальніка Упраўлення машынабудавання Савета народнай гаспадаркі Літоўскай ССР (СНГ ЛітССР). З 1965 года намеснік загадчыка, затым у 19671969 гадах загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Літвы[2].

З 1969 года старшыня Вільнюскага гарадскога выканаўчага камітэта, з 1974 года — першы сакратар Вільнюскага гаркама КП Літвы.

З 1983 года быў першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 1984 года — інспектар ЦК КПСС.

З 18 лістапада 1985 да 11 сакавіка 1990 гадоў старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 11 сакавіка да 17 сакавіка 1990 года часовы прэм’ер-міністр Літоўскай ССР.

У 19901992 гадах саветнік-пасланнік па эканамічных пытаннях пасольства СССР1991 года Расійскай Федэрацыі) у Мазамбіку. З 1992 года працаваў на Балтыйскай біржы, у 19931997 гадах яе прэзідэнт[3].

Член КПСС з 1960 года. З 1971 года член ЦК КП Літвы, а ў 19761984 i 19851990 гадах — член Бюро ЦК КП Літвы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (19671975 і 19861990) і Вярхоўнага Савета СССР (19741989). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 19861990 гадах.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. https://rulers.org/indexs1.html
  2. Jonušys, J. Vytautas Sakalauskas / Julius Jonušys // Tarybų Lietuvos enciklopedija. [T.] 3. Masaitis-Simno / [moksline red. taryba J. Aničas et al.]. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987. — 672 s., [2] s. tabl.: il. — S. 611.
  3. Mirė sovietmečio Lietuvos premjeras V.Sakalauskas (літ.). DELFI (31 мая 2001). Праверана 25 кастрычніка 2020.