Вітаўт Кіпель

беларускі грамадскі дзеяч, гісторык

Вітаўт Кіпель (30 мая 1927, Менск — 3 снежня 2022, ЗША) — беларускі грамадска-культурны эміграцыйны дзеяч, гісторык.

Вітаўт Кіпель
Дата нараджэння 30 мая 1927(1927-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2022(2022-12-03) (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Яўхім Яўсеевіч Кіпель
Жонка Зора Кіпель
Дзеці Алеся Кіпель
Род дзейнасці гісторык, літаратуразнавец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Разам з жонкай Зорай Кіпель сабраў і сістэматызаваў найбагацейшую калекцыю эміграцыйнай беларускай перыёдыкі і друку, выдадзеных на Захадзе[1].

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 30 мая 1927 года ў Менску ў сям’і грамадскага дзеяча і вучонага Яўхіма (1895—1969) і Марыі Кіпеляў.

У 19331942 гадах разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў Мінску, пакуль у 1944 годзе не выехаў з бацькамі ў Германію. У пасляваеннай Германіі Вітаўт Кіпель скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы, вучыўся на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1953 годзе скончыў Лювенскі ўніверсітэт (Бельгія) са спецыяльнасцю геолага, у 1955 годзе атрымаў ступень доктара мінералогіі.

У 1955 годзе пераехаў у ЗША. У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Зорай Савёнак (Кіпель), на наступны год у сям’і нарадзілася дачка Алеся. Працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у Балтымарскім універсітэце (штат Мэрыленд). У 19591985 гадах працаваў бібліятэкарам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, дзе таксама на працягу многіх гадоў займаў пасаду памочніка начальніка аддзела навукі і тэхнікі[2]. Перадаў на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку 171 скрыню з матэрыяламі па беларусістыцы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў збіраў і сістэматызаваў[1].

У 19621963 гадах вучыўся ў магістратуры Ратгерскага ўніверсітэта (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства»[2]. Пры канцы 1960-х гадоў выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У 1960-1980-х гадах супрацоўнічаў з радыё «Свабода».

У 1985 годзе выйшаў на пенсію і працягнуў займацца грамадскай дзейнасцю[2].

Больш за 30 гадоў жыў у Ратэрфордзе, потым — у Гаварце, а ў апошні час — у Пойнт-Плезант-Біч[2].

Памёр 3 снежня 2022 года[1]. Пахаваны ў Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрсі) на беларускіх могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці[2].

Грамадская дзейнасць правіць

Падчас вучобы ў Германіі зацікавіўся скаўтынгам. З 1945 года быў скаўтмайстрам «Згуртавання беларускіх скаўтаў на чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)[3]. Падчас вучобы ў Бельгіі, быў намеснікам старшыні Саюза беларусаў Бельгіі.

У 19721982 гадах — старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. У 1974 годзе абраны старшынёй Рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрсі[2]. Рэдактар газеты нью-джэрсійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі (19761979). У 1972 годзе ў Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфедэрацыі амерыканскіх этнічных груп. Губернатарам штата Нью-Джэрсі Брэнданам Бірнам быў прызачаны старшынёй Этнічнай Рады штата Нью-Джэрсі[2], працаваў на гэтай пасадзе ў 1978—1982 гадах.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый, у тым ліку Беларуска-амерыканскага задзіночання[2]. Ад 1982 года — старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1997 годзе абраны ў склад Прэзідыума Рады БНР[4].

Творчасць правіць

Аўтар шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у т. л. артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амерыканскіх энцыклапедыях. У 1993 годзе выйшла яго першая манаграфія «Беларусы ў ЗША» (беларускае выданне падрыхтаваў перакладчык Сяргей Шупа, англамоўнае выданне ў ЗША выйшла ў 1999 годзе). У 2017 годзе пабачыла свет другое выданне кнігі (больш як 600 старонак), багата ілюстраванае, дапрацаванае і дапоўненае новай інфармацыяй. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона Юрэвіча і рэдактар Наталлі Гардзіенка[5].

Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную двухтомную бібліяграфію «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе»[6] (2003, 2-е, дапоўненае выданне — 2006), настольную кнігу гісторыкаў эміграцыі і ўсіх зацікаўленых беларусістыкай. Выдаў кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015).

Сям’я правіць

Узнагароды правіць

Працы правіць

Кнігі правіць

  • Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography / Ed. by V.Kipel and Z.Kipel. — New York: БІНІМ, 1988. — 398 p.
  • Why does Voice of America discriminate against the Byelorussian language? / [Я.Запруднік, В.Кіпель, Ю.Станкевіч]. — New York: [Byelorussian Youth Association of America], 1961. — 2 p.
  • Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
  • Жыць і дзеіць: Успаміны. — Мн.: Зміцер Колас, 2015.

Артыкулы правіць

  • Ліст у рэдакцыю // Бацькаўшчына. — 1956. — № 21 (303). — 20 травеня. — С. 4.[10]
  • Мадзярскі дзень. Уражаньні ад спатканьня з Кардыналам Мідцэнты // Беларус. — 1973. — № 198. — Кастрычнік. — С. 5.
  • Даклад пра Беларусь сяньня / В. Зубкоўскі // Беларус. — 1973. — № 199. — Лістапад. — С. 3.[11]
  • Беларуская спадчына ў Амэрыцы. Айцец Франьцішак Дзеружынскі // Беларус. — 1975. — № 216. — Красавік. — С. 2 — 3.[12]
  • Другі Ўсебеларускі Кангрэс — аналіз тагачаснае палітычнае сытуацыі рэфэрат, чытаны ў Саўт-Рывэры з нагоды 30-х угодкаў 2-га Кангрэсу / Вітаўт Кіпель // Беларуская думка [Саўт-Рывэр — Нью-Ёрк]. — 1974—1975. — № 18 — 19 — С. 4 — 7.
  • Прафэсар Леў Акіншэвіч (1898—1980) // Беларус. — 1981. — № 286. — Люты. — С. 3 — 4.
  • У памяць настаўніцы [Натальлі Орса] // Беларус. — 1990. — № 3367. — Люты. — С. 5.

Зноскі

  1. а б в Памёр Вітаўт Кіпель
  2. а б в г д е ё ж [1]
  3. Лозка А.Ю. Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.
  4. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970) — Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск, 2013 — с. 93
  5. zbsb.org
  6. «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе»
  7. а б Vitaut Kipel Obituary
  8. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  9. Пайшоў з жыцця ганаровы доктар ЕГУ Вітаўт Кіпель
  10. Адказ І. Касяку, аўтару кнігі «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу»
  11. Гутарка-успамін Алеся Вожыка
  12. Роля ксяндзоў-беларусаў у гісторыі каталіцкай асветы ЗША

Літаратура правіць