Вітольд Лютаслаўскі

Вітольд Роман Лютаслаўскі (польск.: Witold Roman Lutosławski; 25 студзеня 1913, Варшава — 7 лютага 1994, Варшава) — польскі кампазітар, дырыжор. Член многіх музычных акадэмій, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў. Адзін з найбуйнейшых польскіх кампазітараў XX стагоддзя.

Вітольд Лютаслаўскі
польск.: Witold Lutosławski
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 студзеня 1913(1913-01-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1994(1994-02-07)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Witold Maliszewski[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, піяніст
Інструменты скрыпка і фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музычная творчасць правіць

Скончыў Варшаўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1936) і кампазіцыі (1937). У 1932—1955 гадах выступаў як піяніст, з 1935 года і дырыжор з выкананнем уласных твораў.

У 1940-я гады працаваў у кірунку, блізкім да неакласіцызму (1-я сімфонія, 1947), сінтэзаваў яго стылістычныя рысы з народным ладавым мысленнем («Сілезскі трыпціх», 1951; «Канцэрт для аркестра», 1954). З пачатку 1960-х гадоў выкарыстоўваў свабодна трактаваную 12-тонавую серыю («Жалобная музыка» памяці Б. Бартака, 1960), абмежаваную, ці кантраляваную, алеаторыку («Венецыянскія гульні», 1960; «З паэмы Анры Мішо», 1963; струнны квартэт, 1964; 2-я сімфонія, 1967; «Кніга для аркестра», 1968). Музыку 1970—80-х гадоў вызначаюць павелічэнне эмацыянальнага дыяпазону, жанравая канкрэтнасць (Канцэрт для габоя, арфы і 11 струнных, 1980; "Дыялог для скрыпкі з аркестрам «Chain II», 1985).

Грамадская дзейнасць правіць

З 1959 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага таварыства музычнага выхавання (ISME), у 1965—69 — Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Першыя прэміі Міжнароднай трыбуны кампазітараў ЮНЕСКА 1959, 1964, 1968, 1985, прэміі Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА 1983, 1985. Дзяржаўныя прэміі Польшчы 1952, 1955, 1964, 1978.

Зноскі

  1. а б Witold Lutoslawski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Witold Lutoslawski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць