Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя

Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя — прыватная астранамічная абсерваторыя, пабудаваная ў 1991—1992 гадах беларускім аматарам астраноміі Віталём Неўскім на поўдзень ад Віцебска. У абсерваторыі быў зроблены шэраг астранамічных адкрыццяў. З’яўляецца першай прыватнай абсерваторыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя

Гісторыя правіць

 
Віталь Неўскі, 2015

год

Абсерваторыя была пабудавана ў 1991—1992 гадах аматарам астраноміі Віталём Неўскім у 20 км на поўдзень ад Віцебска. Купал абсерваторыі мае дыяметр 5 метраў, вежа мае такі ж дыяметр і вышыню 6.5 метраў. У 1992—1994 гадах заснавальнік абсерваторыі праходзіў службу ў войску. Пасля вяртання з арміі атрымалася ўсталяваць стацыянарны 20-см тэлескоп сістэмы Ньютана, на якім назіраліся такія каметы як Хякутакэ і Хейлі-Бопа. 7 ліпеня 2007 г. абсерваторыя была зарэгістраваная ў Цэнтры малых планет з прысваеннем ёй кода «B42».

Інструменты і абсталяванне абсерваторыі правіць

  • 20-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 200 мм, F = 2000 мм) (1995 год) — на стацыянарнай манціроўцы
  • 30-см парабалічны рэфлектор сістэмы Ньютана (D = 300 мм, F = 1500 мм) (1996 год) — на манціроўцы Добсана, у 1997 годзе устаноўлены на стацыянар
  • 15-см тэлескоп сістэмы Максутава «МК-67, Інтэс» (D = 150 мм, F = 1800 мм) — гід для 30-см рэфлектара
  • 12-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 120 мм, F = 870 мм)
  • Вялікі марскі бінакуляр 20 х 110, поле зроку 5 градусаў
  • ПЗС-камера QHY-6 (з 17 чэрвеня 2007 года)

Напрамкі даследаванняў правіць

Асноўныя дасягненні правіць

 
Віталь Неўскі і 30-см тэлескоп
  1. Адкрыццё 15 новых астэроідаў у Віцебскай абсерваторыі ўключаючы (216897) 2009 HJ58 першы беларускі астэроід (па стану на верасень 2011 г.)
  2. На дыстанцыйнай абсерваторыі Tzec Maun былі адкрыты 28 новых астэроідаў (па стану на сакавік 2011 г.)
  3. Разам, па стану на верасень 2011 г. адкрыты 43 астэроіды
  • Адкрыццё звышновай у 2010 г. у галактыке NGC 4051 — першая беларуская звышновая (у ноч 10/11 красавіка 2010 г.)

Цікавыя факты правіць