Віцебская дыяцэзія

Ві́цебская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (епархія) у Беларусі. Створана загадам Яна Паўла II па просьбе кардынала Казіміра Свёнтка 13 кастрычніка 1999 года, уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Першым біскупам прызначаны Уладзіслаў Блін. Віцебская дыяцэзія супадае па межах з Віцебскай вобласцю. Да ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію. Віцебская дыяцэзія аб’ядноўвае Аршанскі, Браслаўскі, Віцебскі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі і Пастаўскі дэканаты.

Віцебская дыяцэзія
лац.: Dioecesis Vitebscensis
лацінскі абрад
Галоўны горад Віцебск
Краіна  Беларусь
Дата заснавання 1999
Кафедральны сабор Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага (Віцебск)
Мітраполія Мінска-Магілёўская
Парафій 94
Іерарх Алег Буткевіч (з 2013)
Плошча дыяцэзіі 40.100 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 1.448.000 чал.
Колькасць каталікоў 170.000
Доля каталікоў 11.7 %
Афіцыйны сайт catholicvitebsk.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага

13 мая 2000 года у віцебскім кафедральным касцёле св. Барбары адбыліся першыя з моманту стварэння Віцебскай дыяцэзіі прэзбітарскія пасвячэнні, якія атрымалі пяцёра дыяканаў — Марат Казлоўскі, Вячаслаў Барок, Ян Пугачоў, Валянцін Станкевіч і Алег Буткевіч, будучы ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. На святой Імшы з гэтай нагоды прысутнічаў і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі.

У 2004 годзе заснаваныя дыяцэзіяльныя структуры, створаны дыяцэзіяльная курыя Віцебскай капітулы, дыяцэзіяльны суд.

У 2001 годзе біскуп Уладзіслаў Блін здзейсніў першую кананічную візітацыю парафій у новастворанай Віцебскай дыяцэзіі. Наступныя візітацыі праходзілі ў 2006—2007 гадах і 2010—2012 гадах.

У 2004 годзе ў дыяцэзіі налічалася 83 парафіі ў дзевяці дэканатах. Сваё пастырскае служэнне няслі 93 святары і 75 законных сясцёр; у дыяцэзіяльных і законных семінарыях вучылася 42 клерыка.

На 2019 год у Віцебскай дыяцэзіі налічваецца 94 парафіі ў 11 дэканатах, у якіх служэнне нясуць 51 дыяцэзіяльны і 37 законных святароў і 1 дыякан, а таксама 47 законных сясцёр і 2 законныя браты; у дыяцэзіяльных семінарыях навучаецца 3 клерыкі. Колькасць вернікаў Віцебскай дыяцэзіі складае прыкладна 170 тысяч чалавек.

Біскупы правіць

Дэканаты правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць