Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава (ВДМК) — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада Віцебска. Размешчаны па адрасе вул. Праўды, 24.

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1963
Тып каледж і медыцынская навучальная ўстанова[d]
Дырэктар Валянціна Іванаўна Заяц
Размяшчэнне
Адрас  Беларусь, 210015, г. Віцебск, вул. Газеты «Праўда», 24
vitgmk.by (руск.)(бел.)(англ.)

Гісторыя правіць

Першая фельчарская школа была адкрыта пры Віцебскай бальніцы Прыказа грамадскага догляду 15 лістапада 1871 года. Поўны курс навучання ў фельчарскай школе складаў чатыры гады. Выхаванцы прымаліся ад 12 гадоў і вывучалі рускую мову, латынь, арыфметыку, анатомію, фармакалогію, Закон божы, «правілы догляду хворых», атрымлівалі практычныя навыкі прышчэплівання воспы, кровапускання, «кастапраўства», «вяртанне да жыцця ўяўна памерлых», «ускрыццё мёртвых целаў», «выманне зубоў», складанне лекаў і «пісанне» рэцэптаў і інш. Адбылося 5 выпускаў. У сувязі з пераходам у 1879 годзе Віцебскай губерні ў паявое (за кошт земскіх збораў) утрыманне Магілёўскай цэнтральнай фельчарскай школы (для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў) падрыхтоўка спецыялістаў была працягнута ў горадзе Магілёве.

Віцебскі акушэрскі тэхнікум быў адкрыты 1 мая 1921 года як Школа акушэрак, рэарганізаваная ў студзені 1923 года ў акушэрскі тэхнікум, затым — медыцынскі тэхнікум, размешчаны тады па вуліцы Льва Талстога, 14. Рэарганізацыя была праведзена ў адпаведнасці з Пастановай 1-га Усерасійскага з’езду па медыцынскай адукацыі і на падставе пісьма Віцебскаму губернскаму аддзелу аховы здароўя ад 17 жніўня 1921 года № 2737, падпісанага першым народным камісарам аховы здароўя Мікалаем Аляксандравічам Сямашкам.

На базе медыцынскага тэхнікума ў 1932 годзе быў адкрыты вячэрні зубалячэбны інстытут. У 1935 годзе было выпушчана 46 зубных урачоў. У 1930-я гады таксама праводзілася падрыхтоўка памочнікаў урачоў-лячэбнікаў, памочнікаў санітарных урачоў, акушэраў, фармацэўтаў. Апошні даваенны выпуск навучальнай установы адбыўся ў 1941 годзе.

Віцебскае медыцынскае вучылішча было адкрыта ў 1953 годзе і закрыта ў 1957 годзе.

Ізноў створаны ў 1963 годзе на базе абласной клінічнай бальніцы горада Віцебска як медыцынскае вучылішча (Пастанова Савета Міністраў БССР ад 10 лістапада 1963 года № 532 і загад Міністэрства аховы здароўя БССР ад 12 лістапада 1963 года № 110). У 1966 годзе адкрываецца акушэрскае, у 1967 годзе — санітарна-фельчарскае, у 1969 годзе — зубатэхнічнае аддзяленне. Вячэрняе медсястрынскае аддзяленне існавала з 1970 года да 1991 года, зубатэхнічнае да 1994года. У 1995 годзе адкрылася аддзяленне «Лабараторная дыягностыка». Са студзеня 1997 года адкрыта аддзяленне павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

З 1 кастрычніка 2018 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава».

Спецыяльнасці правіць

Вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях: «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычная справа», «Лячэбная справа», «Медыка-прафілактычная справа», «Фармацыя».

Дырэктары правіць

Літаратура правіць

  • Медицинское училище // Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі правіць