Віцезслаў Незвал

Ві́цезслаў Не́звал (чэшск.: Vítězslav Nezval; 26 мая 1900, в. Біскаўпкі, Аўстра-Венгрыя — 6 красавіка 1958, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму, лідар сюррэалізму, народны пісьменнік (1953). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951, 1953.

Віцезслаў Незвал
Vítězslav Nezval
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 мая 1900(1900-05-26)[1][2][…]
Месца нараджэння Біскаўпкі, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 6 красавіка 1958(1958-04-06)[3][1][…] (57 гадоў)
Месца смерці Прага, Чэхаславакія
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Чэхіі ЧэхаславакіяСцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Бацька Bohumil Nezval[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў чэшская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскаўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 года сям'я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 года наведвае гімназію ў Тршэбічы, якую заканчвае ў 1919 годзе.

Падчас Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін семестр наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўніверсітэту, потым перавёўся на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта, які таксама не скончыў.

У 1922 годзе ўступіў у мастацка-літаратурную суполку «Дэветсіл» (разам з Карэлам Тайге). Па часе стаў палітычным ініцыятарам чэшскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславакіі. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасля прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Друкаваўся ў чэшскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах «Дэветсілу» удзельнічаў у фарміраванні паэтызму.

Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Незвалаў светапогляд. Падчас вандровак знаёміўся з вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Анры Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусціў.

Пасля Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасць гэтага перыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізме.

Памёр Незвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.

Творчасць правіць

Дэбютаваў кнігай рамантычна-сімвалісцкіх вершаў «Мост» (чэшск.: Most; 1922). У аналагічнай манеры напісаны вершы зборнікаў «Пантаміма» (чэшск.: Pantomima; 1924), «Маленькі сад руж» (1926), «Надпісы на магілах» (чэшск.: Nápisy na hroby; 1927), паэмы «Дзівосны чараўнік» (чэшск.: Podivuhodný kouzelník; 1922), «Акрабат» (чэшск.: Akrobat; 1927), «Эдысан» (чэшск.: Edison; 1928). Супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту скіраваны паэма «Сігнал часу» (чэшск.: Signál času; 1931), вершы зборнікаў «Пяць пальцаў» (чэшск.: Pět prstů; 1932), «Зваротны білет» (1933), п'еса «Каханкі з кіёска» (1932). Сюррэалістычныя ўплывы выявіліся ў кніжным эсэ «Сучасныя паэтычныя кірункі» (1937), зборніках сацыяльнай паэзіі «Прага з пальцамі дажджу» (1936), «Маці Надзея» (1938), «Пяць мінут за горадам» (1939). Антыфаш. пафас у сатыр, паэме «Прусакі» (1939), ліра-эпічнай хроніцы «Гістарычнае палатно» (1939). У зборніках паэзіі «Вялікія куранты» (1949), «Спеў міру» (1950), «З роднага краю» (1951), «Крылы» (1952), «Васількі і гарады» (1955) гуманіст, матывы, высокая паэтычная тэхніка спалучаюцца з рытарычнасцю і лозунгавасцю. Аўтар п'ес у вершах, кіна- і радыёсцэнарыяў і інш. Пераклаў асобныя творы А. Рэмбо, Г. Гейнэ, П. Элюара, А. Пушкіна і інш.

Творы правіць

Літаратурныя пачаткі правіць

  • Jaro
  • Melancholičtí upíři
  • Most — напісаны пад уплывам пралетарскай паэзіі. Адлюстроўвае час навучання ў гімназыі.
  • Večerní
  • Jarní selanka
  • Letnice

Паэтызм правіць

  • Pantomima («Пантаміма», 1924) — першы паэтыстычны зборнік
  • Abeceda («Абэцэда»)
  • Básně na pohlednice (1926)
  • Nápisy na hroby (1926) — дробная паэтыстычная проза
  • Dobrodružství noci a vějíře (1927)
  • Hra v kostky (1928)
  • Básně noci (1930)
  • Podivuhodný kouzelník («Дзіўны чараўнік») — адзін з твораў, які выразна паўплываў на развіццё паэтызму. Сімвал паэтызму.
  • Akrobat («Акрабат»)
  • Edison («Эдысан»)
  • Signál času («Сігнал часу»)
  • Snídaně v trávě (1931)
  • Jan ve smutku (1931)
  • Květy zla
  • Pět prstů
  • Skleněný havelok (1932) («Шкляны плашч») — паступовы пераход да сюррэалізму.
  • Zpáteční lístek (1933)
  • Sbohem a šáteček (1934) («Бывай і хустачка»)

Сюррэалізм правіць

  • Žena v množném čísle (1936)
  • Absolutní hrobař (1937)
  • Praha s prsty deště («Прага з пальцамі дажджу»)

Адначасна з сюррэалістычнымі творамі Незвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псеўданімамі:

  • 52 hořkých balad věčného studenta Roberta Davida («52 горкія балады вечнага студэнта Роберта Давіда», 1936) — наследаванне Франсуа Віёну.
  • 100 sonetů zachránkyni věčného studenta Roberta Davida («100 санетаў выратавальніцы вечнага студэнта Роберта Давіда»)
  • 70 básní z podsvětí na rozloučenou se stínem věčného studenta Roberta Davida

Каля 1937 года Незвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасцей.

  • Matka naděje (1938)
  • Pět minut za městem (1939)

Сацрэалізм правіць

Проза правіць

Большую частку прозы выдаў у 20-30-х гадах. Паглыбленне ў тэмы падсвядомасці і сну.

  • Kronika z konce tisíciletí
  • Posedlost
  • Chtěla okrást lorda Blamingtona
  • Dolce farniente
  • Pan Marat
  • Jak vejce vejci
  • Monako (раманета)
  • Karneval (раманета)
  • Valérie a týden divů
  • Anička, skřítek a slaměný Hubert
  • Sexuální nocturno (1931)
  • Věci, květiny, zvířátka a lidé pro děti
  • Z mého života
  • Neviditelná Moskva 1935
  • Ulice Git-le-Ceur 1936)
  • Pražský chodec 1938)

Драматургія правіць

  • Milenci z kiosku (1932)
  • Manon Lescaut (пераклад)
  • Loretka (1941)
  • Dnes ještě zapadá slunce nad Atlantidou (1956)
  • Tři mušketýři
  • Nový Figaro
  • Schovávaná na schodech

Іншае правіць

Выдаў энцыклапедыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых прац: пра творчасць Іржы Волькера, Карэла Чапека, Іозефа Чапека, Яраслава Врхліцкага, Петра Безруча і інш. Пераклаў некалькі прац Анры Брэтона.

Пераклады правіць

На беларускую мову зборнік «Васількі і гарады» пераклаў X. Жычка, паасобныя вершы — Л. Баршчэўскі, В. Вітка, А. Вялюгін, П. Макаль, В. Матэвушаў, С. Панізнік, П. Прыходзька, С. Шушкевіч.

  • Васількі і гарады: Вершы і паэмы / Пер. з чэш. мовы Х. Жычка. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 111 с, 1л.партр. — (Паэзія народаў свету).

Зноскі

  1. а б Vitezslav Nezval // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vítězslav Nezval // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Незвал Витезслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць