Габрыэ́ль Ярэ́д (араб. جبرائيل يارد‎‎, фр.: Gabriel Yared; нар. 7 кастрычніка 1949, Бейрут, Ліван) — музыкант, кампазітар і аркестратар ліванскага паходжання. Аўтар музыкі для кіно французскай і амерыканскай вытворчасці. Сярод фільмаў з музыкай Ярэда — «Англійскі пацыент», «Таленавіты містэр Рыплі», «Халодная гара», «Жыццё іншых», «Восень у Нью-Ёрку», «1408» і інш. Тройчы намініраваўся на прэмію «Оскар», адзін раз стаў лаўрэатам гэтай прэміі. Апрача таго, Ярэд з’яўляецца аўтарам музыкі для балетаў, а таксама для радыё, тэлебачання і рэкламы.

Габрыэль Ярэд
араб. جبرائيل يارد‎‎
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1949(1949-10-07)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, кінакампазітар, дырыжор
Узнагароды
gabrielyared.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Gabriel Yared // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Спасылкі правіць