Гава́йцы (гавай. kānaka 'ōiwi) — карэннае насельніцтва Гавайскіх астравоў. Акрамя Гаваяў абшчыны гавайцаў ёсць у Каліфорніі, Невадзе і Вашынгтоне. Агульная колькасць — 1,4 млн (2019 г.), аднак толькі 350 тысяч — на Гаваях (2019 г.)[1]

Гавайцы
(kānaka 'ōiwi)
Агульная колькасць 1,4 млн у ЗША (2019 г.)
Рэгіёны пражывання Штат Гаваі, ЗША
Мова гавайская
Рэлігія політэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы таіцяне, маркізцы

Гісторыя правіць

Паходжанне правіць

Першыя палінезійцы перасяліліся на Гаваі з Маркізкіх астравоў у пач. I тыс. н.э. Згодна міфалагічным паданням, пазней яны былі заваяваныя выхадцамі з Таіці. Мяркуюць, што гэта адбылося прыкладна ў 12001300 гг. Таіцяне склалі аснову вышэйшых колаў жрацоў і правадыроў.

У гавайскіх паданнях таксама кажацца пра карлікавых першапасяленцах менехуне або менеўне, якія папярэднічалі палінезійцам. Нягледзячы на тое, што частка даследчыкаў аднеслася да гэтай легенды надзвычай сур’ёзна, іх пошукі не прынеслі ніякага плёну. Археолагі не зафіксавалі слядоў дапалінезійскай прысутнасці.

Гавайскае каралеўства правіць

У 1778 г. Гавайскія астравы былі адкрытыя Дж. Кукам. У той час мясцовае грамадства ўжо было даволі развіта. Мяркуецца, што колькасць карэннага насельніцтва вагалася ад 250 да 300 тыс. чал. Кантакты з еўрапейцамі прывялі да з’яўлення сучаснай зброі і ўзмацнення канфліктаў паміж правадырамі. Да 1810 г. астравы былі аб’яднаны правадыром Камехамеха Вялікім, які заснаваў Гавайскае каралеўства, што існавала да 1893 г. У выніку ваенных дзеянняў, а таксама прынесенных еўрапейцамі эпідэмічных захворванняў у XIX ст. колькасць карэнных жыхароў значна скарацілася.

Місіянеры з Еўропы і ЗША распаўсюдзілі сярод іх хрысціянства. Яны адчынялі для гавайцаў сучасныя школы, выдавалі кнігі на гавайскай мове, змагаліся супраць каставай няроўнасці, але разам з тым садзейнічалі вынішчэнню арыгінальнай культуры. Для забеспячэння заснаваных іншаземнымі прадпрымальнікамі і правадырамі плантацыйных гаспадарак таннай працоўнай сілай пачаўся масавы ўвоз перасяленцаў з Філіпін, Кітая і асабліва Японіі.

Кароль Камехамеха IV (18551863 гг.) спрыяў часоваму адраджэнню традыцыйнай гавайскай культуры. Аднак пасля яго кіравання на Гаваях пачаўся перыяд эканамічнай і палітычнай стагнацыі. Усё большую моц набывалі палітычныя саветнікі і прадпрымальнікі еўрапейскага паходжання. 14 студзеня 1893 г. створаны імі Камітэт Бяспекі зрынуў манархію і абвясціў рэспубліку. Звяржэнне манархіі фактычна значыла адхіленне ад улады карэнных гавайцаў.

У складзе ЗША правіць

6 ліпеня 1898 г. амерыканскі сенат зацвердзіў анэксію Гавайскіх астравоў. Стваралася Тэрыторыя Гаваі, залежная ад ЗША. У 1959 г. яна была пераўтворана ў штат Гаваі.

З самага пачатку амерыканскія ўлады садзейнічалі далейшай іміграцыі і метысацыі карэннага насельніцтва. Гавайцы таксама перасяляліся ў іншыя штаты ЗША. Аднак на Гаваях і ў ЗША паступова з’яўляліся палітычныя сілы, якія выступалі ў абарону мясцовага насельніцтва. У 18921901 гг. на Гаваях жыў і працаваў палітычны дзеяч беларускага паходжання Мікалай Судзілоўскі, які абараняў правы гавайцаў.

9 ліпеня 1921 г. Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб стварэнні хоўмлендаў (англ. Hawaiian Homes Commission Act) — грамадскіх зямель, якія перадаваліся гавайцам для карыстання (810 км²). Меркавалася, што гэта спыніць зніжэнне колькасці гавайцаў на радзіме, дапаможа ім захаваць традыцыйную гаспадарку і культуру.

У міжваенны і асабліва пасляваенны перыяды назіралася цікавасць да культуры гавайцаў у ЗША і іншых краінах свету, шырока распаўсюдзіліся гавайскі від спорту сёрфінг, танец хула, гавайская гітара і інш. Цікавасці да мясцовых мовы, звычаяў і традыцый садзейнічалі развіццё турызму і кінаіндустрыі.

У 1974 г. быў заканадаўча зацверджаны статус карэнных гавайцаў, які прыраўноўваў іх да астатняга карэннага насельніцтва ЗША. Хаця ў адрозненні ад індзейцаў, гавайцы не маюць магчымасці весці прамыя перагаворы з федэральным урадам, з гэтай падзеі назіраецца паступовае адраджэнне гавайскай культуры.

22 снежня 1980 г. пачала дзейнічаць урадавая Камісія па вывучэнню карэнных гавайцаў.

23 лістапада 1993 г. прэзідэнт ЗША, Біл Клінтан, падпісаў закон, згодна якому ЗША афіцыйна прынеслі прабачэнне за зруйнаванне Гавайскага каралеўства.

У цяперашні час дзейнічаюць некалькі грамадскіх і ўрадавых арганізацый, якія сочаць за захаваннем правоў і адраджэннем культуры і адукацыі гавайцаў.

Культура і традыцыі правіць

Заняткі і матэрыяльная культура правіць

Асновай жыццезабеспячэння гавайцаў здаўна з’яўлялася абрашанае земляробства. Была пабудавана даволі складаная сістэма тэрас і шлюзаў. Звычайна вада пускалася на палеткі два разы на тыдзень. Важнейшая сельскагаспадарчая культура — тара. Вырошчвалі таксама іншыя культуры — садавіну, гародніну, карняплоды. Асноўнай прыладай земляробаў з’яўляўся звычайны завостраны кол.

Сістэма землекарыстання была даволі складанай. Уся зямля належала вярхоўным правадырам аліі нуі, але толькі частка яе лічылася асабістай маёмасцю. Астатняя падзялялася на сектары моку, якія цягнуліся ад узбярэжжа таго ці іншага вострава да цэнтральных вяршынь. Ёю распараджаліся правадыры аліі аі моку. Моку падзяляліся на ахупуа на чале аліі аі ахупуа. Ахупуа — на ілі, якія перадаваліся ў карыстанне вялікім сем’ям ахана. Зямлю, якую апрацоўвалі пакаленнямі, таксама называлі аіна (літаральна «карміцелька»).

Ілі звычайна падзялялася на ўчасткі ў розных частках вострава — частка на ўзбярэжжы, частка — у гарах і г. д. У такім выпадку ахана таксама была вымушана падзяляцца на дворагаспадаркі, якія абменьваліся (у выглядзе падарункаў) ураджаем. Члены адной ахана аб’ядноўваліся пад час сумеснай працы, выплочвалі даніну правадырам, прымалі госцяў, святкавалі вяселлі.

Жывёлагадоўля мела другараднае значэнне. Разводзілі свінняў і сабак. Важнае месца займаў лоў марской рыбы. Вылучыліся прафесіі лаўцоў птушак, разьбяроў, будаўнікоў лодак, вытворцаў вопраткі і інш.

Гавайцы аддавалі перавагу малым паселішчам. Жытлы будавалі з драўляных жэрдак і травы, ладзілі двухсхільны дах. Хаціны аліі ўмяшчалі шэсць пакояў, прыбудоў і ганкаў. Адно памяшканне абавязкова служыла месцам культу продкаў, другое выкарыстоўвалася ў якасці спальні, тэцяя — для прыгатавання ежы, чацвёртае — як сталовая для жанчын (жанчыны не елі разам з мужчынамі) і г. д. Хатняе начынне — пераважна розныя пасудзіны і люстры з паліраванай лавы.

Гавайцы апраналіся проста. Мужчыны насілі насцегнавыя павязкі мала, а жанчыны — кавалак тканіны паў, што пакрываў цела ад грудзей да каленаў. Для аліі выраблялі плашчы, накідкі, шапкі з пер’я птушак. Толькі яны маглі апранацца ў чырвоны і жоўты колеры. Аб становішчы правадыра сведчыў таксама яго плашч. Вельмі доўгія плашчы насілі толькі аліі нуі. Папулярнасцю карысталіся ўпрыгожванні з птушыных скур, ракавін, косці жывёлін, кветак.

Сацыяльны лад правіць

Гавайскае грамадства падзялялася на 4 буйныя пласты. Вышэйшы складалі правадыры аліі. Другі, самы буйны — свабодныя людзі макаінаа. Трэці — залежныя, не меўшыя сваіх надзелаў. Многія з іх займаліся рамяством. Рамеснікі аб’ядноўваліся ў прафесійныя карпарацыі, якія мелі сваю даволі складаную структуру і захоўвалі ад старонніх сакрэты майстэрства. Чацвёрты пласт складалі рабы-каўва. Сацыяльнае становішча было спадчынным. Дзеці аліі станавіліся аліі, а дзеці каўва заставаліся ў рабстве. Шлюбы паміж прадстаўнікамі розных пластоў забараняліся.

Лічылася, што аліі захоўваюць ману не толькі сваёй сям’і, але і падначаленых. На Гавайскіх астравах існавала мноства табу. Яны тычыліся як простых жыхароў, так і аліі. Асабліва сакралізавалася асоба аліі нуі. Яго перамяшчалі на насілках, каб ён не датыкаўся да зямлі. Ён не дакранаўся да ежы, і яго кармілі іншыя людзі. Просты гаваец мог быць пакараны смерцю толькі за тое, што яго цень захіліў першага правадыра. Смерць аліі нуі суправаджалася шматлікімі цырымоніямі і ахвярапрынашэннямі, у тым ліку чалавечымі. Гавайскія каралі мелі шмат жонак. Але асабліва свяшчэнным прызнаваўся шлюб караля з роднай сястрой.

Улада аліі трымалася на ваеннай моцы. Аліі нуі лічыліся першымі і лепшымі воінамі. Вакол караля фарміравалася сталая дружына. Яна выконвала ваенныя і паліцэйскія функцыі. Правадыры атрымоўвалі шчодрую даніну. Простыя абшчыннікі таксама адпрацоўвалі паншчыну.

Акрамя індывідуальных шлюбаў меліся і групавыя палануа, калі некалькі братоў жаніліся на групе жанчын.

Мастацтва правіць

Гавайцы славяцца як выдатныя будаўнікі лодак, разьбяры, майстры пляцення, танцоры, спевакі, татуіроўшчыкі. Захаваліся багатая міфалогія і казкі гавайцаў.

Рэлігія правіць

Гавайцы верылі ў шматлікіх багоў і духаў агульнапалінезійскага і мясцовага пантэону. Вылучаліся магутныя багі Каналоа, Ку, Кане і Лона. Ніжэй за іх былі Пеле, Лака, Хіна, Маўі і інш. Для шанавання багоў і памерлых правадыроў будаваліся стадолы. Для гавайцаў таксама быў характэрны культ продкаў, многія з якіх з цягам часу ператвараліся ў культурных герояў.

У XIX ст. большасць гавайцаў прыняла хрысціянства, пераважна ў форме пратэстантызму.

Мова правіць

Родная мова гавайцаў належыць да палінезійскай групы. З XIX ст. распаўсюджана пісьмовасць на аснове лацінкі.

Зноскі

Спасылкі правіць