Гаванскі ўніверсітэт

Гаванскі ўніверсітэт, скарочана UH, (ісп.: Universidad de La Habana) — адна з вядучых ВНУ Кубы. Размешчаны ў Гаване, у прэстыжным раёне Ведада. Універсітэт быў заснаваны ў 1728 годзе, і стаў адной з першых падобных устаноў у Заходнім паўшар'і. Сёння ў UH налічваецца 14 факультэтаў, на якіх навучаюцца 6 тыс. студэнтаў.

Гаванскі ўніверсітэт
(UH)
Universidad de La Habana
Галоўны корпус універсітэта
Арыгінальная назва Universidad de La Habana
Заснаваны 1728
Рэктар Густава Кабрэйра Суарэс
Студэнты 60 000
Размяшчэнне Гавана, Куба
Сайт uh.cu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Структура правіць

Гаванскі ўніверсітэт налічвае 14 факультэтаў. Навучанне праводзіцца па 25 розных спецыяльнасцях.

Факультэты:

  • Біялагічны;
  • Фармацэўтыкі і харчовых прадуктаў;
  • Фізічны;
  • Геаграфічны;
  • Матэматыкі і камп'ютарных навук;
  • Псіхалагічны;
  • Хімічны;
  • Мастацтваў і літаратуры;
  • Камунікацый;
  • Права;
  • Філасофіі і гісторыі;
  • Эканамічны;
  • Турызму;
  • Бухгалтарскага ўліку і фінансаў.

Таксама, Гаванскі ўніверсітэт прадстаўляе магчымасць дыстанцыйнага навучання.

Спасылкі правіць