Гаворачыя галовы

«Гаво́рачыя гало́вы» (польск.: Gadające głowy) — польскі чорна-белы дакументальны фільм 1980 года, зняты Кшыштафам Кеслёўскім па ўласным сцэнарыі. Фільм атрымаў узнагароду на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Оберхаўзене (1981)[1].

Гаворачыя галовыM:
польск.: Gadające głowy
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр Кшыштаф Кеслёўскі
Сцэнарыст Кшыштаф Кеслёўскі
Аператар Яцэк Пятрыцкі
Пётр Квяткоўскі
Кінакампанія Студыя дакументальных і мастацкіх фільмаў
Працягласць 14 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1980
IMDb ID 0080770

Апісанне фільма правіць

У 1979 годзе Кшыштаф Кеслёўскі правёў своеасаблівае сацыялагічнае даследаванне. Палякам рознага ўзросту, роду дзейнасці і сацыяльнага становішча задаваліся чатыры простыя пытанні:

  • У якім годзе Вы нарадзіліся?
  • Кім Вы з’яўляецеся?
  • Што для Вас самае галоўнае?
  • Чаго б Вы хацелі?

Вынікам гэтага апытання стаў невялікі дакументальны фільм. Кеслёўскі адабраў адказы 44 чалавек і расставіў іх у храналагічным парадку: ад наймалодшага да найстарэйшага. Цягам 14 хвілін на экране адна за адной з’яўляюцца «гаворачыя галовы», а ў ніжнім правым куце адлюстроўваецца год нараджэння чалавека. Пачынаючы ад немаўлятка, якое яшчэ не ўмее размаўляць, праз дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, дарослых і састарэлых мы назіраем як змяняюцца жаданні людзей рознага ўзросту і ў розных жыццёвых сітуацыях. Фільм уяўляе сабой своеасаблівы калектыўны партрэт палякаў[1][2].

Узнагароды правіць

Уплыў на кінематограф правіць

Фільм «Гаворачыя галовы» спарадзіў шэраг падобных прац. Сярод іх дакументальны фільм беларускай рэжысёркі Вольгі Дашук «Партрэт» (2016). «Гэты фільм — спроба калектыўнага партрэту сучасных беларусаў — ад гадавалага дзіцяці да амаль 100-гадовых. Яны адказваюць на розныя пытанні. Пра перажытае гора. Пра тое, чаго баяцца. Пра нацыянальнае пачуццё. Пра самае важнае для іх. І пра мары»[3].

Зноскі правіць

  1. а б в Gadające głowy (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. «FilmPolski.pl». Праверана 12 верасня 2018.
  2. Gadające głowy (польск.). Вэб-сайт «Filmweb.pl». «Filmweb.pl». Праверана 12 верасня 2018.
  3. Інга Астраўцова. Партрэт. Фільм Вольгі Дашук . «Белсат» (30 студзеня 2017). Праверана 12 верасня 2018.

Спасылкі правіць