Гадамес

аазіс і горад у Лівіі
Гадамес
غدامس
Краіна Лівія
Каардынаты 30°08′ пн. ш. 9°30′ у. д.HGЯO
physical
Гадамес

Гадамес (араб. غدامس‎‎) — аазіс на паўночным захадзе Лівіі, на стыку лівійскай мяжы з тунісскай і алжырскай. Размешчаны на дне высахлай вадзі там, дзе спрадвеку перасякаліся шляхі караванаў.

Усведамляючы стратэгічнае значэнне аазіса, старажытныя рымляне пабудавалі ў ім крэпасць Cydamus. Візантыйскія місіянеры прынеслі сюды хрысціянства і зрабілі Гадамес цэнтрам епіскапіі. На слупах старажытнай царквы стаіць адна з мячэцяў сучаснага горада.

Стары горад падзелены па этнічнаму складу народанасельніцтва на некалькі кварталаў. Туарэгі, колькасць якіх складае каля 7 тысяч, здаўна сяліліся за гарадскімі сценамі, таму гістарычная частка горада ў наш час пустэльная.

Старая частка Гадамеса прызнана ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны на падставе таго, што характэрныя для гарадской забудовы шматпавярховыя глінабітныя хаты выключным чынам ілюструюць прыстасаванне чалавека да пражывання ва ўмовах 50-градуснай спёкі Сахары.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 362
рус.англ.фр.
Забудова старога Гадамеса.