Гадуцішкі (прыпыначны пункт)

Гадуці́шкі (трансліт.: Haduciški, руск.: Годутишки)[1] — прыпыначны пункт Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчаны каля вёскі Гадуцішкі, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Страчуны; на лініі Крулеўшчызна — Лынтупы, паміж прыпыначным пунктам Ярэва і прыпыначным пунктам Камайка.

Прыпыначны пункт
Гадуцішкі
Лінія Крулеўшчызна — Лынтупы
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Віцебскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1895
90,996 км 
Код станцыі 164342
Код у «Экспрэс-3» 2100471
Гадуцішкі (Беларусь)
Гадуцішкі
Гадуцішкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Станцыя адкрыта ў 1895 годзе ў складзе лініі Варапаева — Пабрадзе. У 1980 годзе з’явілася адгалінаванне да літоўскага сяла Дзіджасаліс, якая працавала да 1 лістапада 2000 года.

У савецкі час станцыя падпарадкоўвалася літоўскай чыгунцы. Да ўступлення Літвы ў ЕС паміж Беларуссю і Літвой былі спрэчкі наконт прыналежнасці станцыі, у рэшце станцыя захавалася за Беларускай чыгункай.

Зноскі

Спасылкі правіць