Газавая пліта — кухонная пліта, працуе на прыродным газе з гарадской сеткі або на звадкаваным газе ў балонах. Пры працы з балонамі выкарыстоўваюць газавы рэдуктар. Рэгуляванне агня ажыццяўляецца рэгуляваннем патока паступаючага ў гарэлку газу. Газ праходзіць праз сапло (жыклёр), змешваецца з паветрам, атрыманая газапаветраная сумесь праз рассякальнік выходзіць праз бакавыя адтуліны і загараецца.

Газавая пліта
Полымя газавай гарэлкі

Распальванне ручное (крыніца адкрытага агню: запалкі, п'езаэлектрычная запальніца), убудаванае электрараспальванне). У сучасных мадэлях ёсць кантроль за выключэннем газу (калі агонь гасне, перакрываецца падача газу), тэрмастат для рэгуліроўкі тэмпературы, а таксама электронны праграматар, здольны адключаць у зададзены час духоўку і канфоркі.

Будова газавай пліты правіць

Бытавыя газавыя пліты маюць ад адной да шасці канфорак, з духоўкамі ці без іх. Яны складаюцца з наступных асноўных частак: корпуса, рабочага стала з канфорачнымі ўкладышамі, духавой шафы, газавых гарэлак (канфорачных і для шафы), газаразмеркавальнай прылады з кранамі. Высата рабочага стала 850 мм, шырыня не менш 500 мм

Гарэнне газу правіць

Газавыя пліты абсталююць атмасфернымі гарэлкамі з адводам прадуктаў згарання непасрэдна ў кухню. Частка паветра, неабходнага для гарэння (першаснае паветра), эжэкціруецца газам, які паступае з соплаў гарэлкі; астатняя частка (другаснае паветра) паступае да полымя непасрэдна з навакольнага асяроддзя.