Гайна (рака)

рака ў Беларусі

Гайна, Гойна — рака ў Мінскай вобласці, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 100 км. Вадазбор 1670 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м³/с. Агульнае падзенне 100,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 .

Гайна
Рака Гайна ў в. Гасцілавічы
Рака Гайна ў в. Гасцілавічы
Характарыстыка
Даўжыня 100 км
Басейн 1 670 км²
Расход вады 11,7 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Гайна
 • Каардынаты 54°15′39″ пн. ш. 27°40′32″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Каардынаты 54°22′51″ пн. ш. 28°19′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Лагойскі раён, Смалявіцкі раён, Барысаўскі раён
physical
Гайна (рака)
Гайна (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва старабалцкага паходжання[1].

Звязана з індаеўрапейскім *gei- «звіваць, скручваць»[2].

Так жа сама, з дапамогай пашыральніка -n-, ад фанетычна сугучных каранёў утвораныя назвы рэк Вейна (у басейнах Віліі, Дняпра, Дзвіны), дняпроўскай ракі Лойня[ru], дзвінскіх рэк Лойна[ru] і Байна, возера Бойна (руск.: Бойно) у басейне Дзвіны.

Назва Гайна значыць «Звілістая (рака)».

Асноўныя прытокі правіць

Справа: Усяжа, Лагазінка, Граба, канал Свіднянскі

Злева: Цна, Кішкурнянка, Зембінка, Кашанец, канал Дзікі

На рацэ правіць

Гарады: Лагойск Зоны адпачынку: Гайна, Лагойшчына

Агульнае правіць

Пачынаецца з крыніц на захад ад вёскі Гайна Лагойскага раёна, працякае ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах, дзе за 1 км ад вёскі Весялова ўпадае ў Бярэзіну. У вярхоўі цячэ па Мінскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Верхнебярэзінскай нізіне. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9—1,6 м, найбольшая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду.

Вадазбор асіметрычны, больш развіты па левабярэжжу, мае складаную форму, значна расшыраны ў ніжнім цячэнні. Займае паўночна-ўсходнюю частку Мінскага ўзвышша. Глебы сугліністыя і супясчаныя. Лясы на вадазборы займаюць 41 % тэрыторыі. Балоты нізінныя. Азёр мала. Найвялікшае з іх — возера Вялікае ў басейне ракі Усяжа.

Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад вёскі Гайна да вёскі Кузевічы), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1—4 м.

Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8—1,2 км у верхнім цячэнні да 2,5—3 км у ніжнім. Пойма да вёскі Свідна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, шырынёй 1—1,5 км.

Рэжым Гайны вывучаецца з 1926 года, назіранні праводзіліся на 7 гідралагічных пастах, з іх дзеючы — Гайна (з 1951 г.).

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 182.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 354—355.

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць