Гайнік іржавы

від раслін

Гайнік іржавы[3], Гайнік цёмна-чырвоны (Epipactis atrorubens) — від кветкавых раслін роду Гайнік (Epipactis) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Гайнік іржавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Epipactis atrorubens Hoffm., Besser, 1809


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502332
NCBI  492483
EOL  1098281
IPNI  20010355-1
TPL  kew-70091

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см, са шчыльным, прамым, у верхняй частцы густа пакрытым пухам сцяблом, часам лілова-фіялетавага колеру. Карэнішчы скарочаныя, тоўстыя; 5—9 авальных завостраных жорсткіх лістоў. Суквецце — аднабокая гронка, даўжынёй да 20 см.

Лісце яйкападобна-падоўжанае, ліловага колеру. Цёмна-чырвоныя, паніклыя кветкі без шпорца, з сэрцападобнай губой з пахам ванілі. Лісточкі калякветніка і кветаножкі пакрытыя пухам. Губа прыстасаваная для апылення насякомымі з кароткімі хабаткамі.

Распаўсюджанне правіць

Сустракаецца ў Еўропе, Заходняй Сібіры, Малой Азіі, Іране. На тэрыторыі Расіі расце ў еўрапейскай часткі, на Каўказе, у Заходняй Сібіры.

Статус правіць

III (R) катэгорыя, рэдкі від (па іншых дадзеных II (V) катэгорыя, від, колькасць якога скарачаецца) [4]. Унесены ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС.

Занесены ў Чырвоныя кнігі Сярэдняга Урала (1996), Курганскай вобласці, Ніжагародскай вобласці, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, рэспублікі Башкартастан, рэспублік Марый Эл, Чувашыя, Комі (1998), Беларусі. У зводку «Рэдкія і знікаючыя расліны Сібіры» (1980).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чырвоная кніга Ханты-Мансійскай Аўтаномнага акругі Архівавана 28 красавіка 2010.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны