Гай Ліцыній Кальв

Гай Ліцыній Кальв (лац.: Gaius Licinius Macer Calvus; 82 да н.э. — перад 47 да н.э.) — рымскі паэт і аратар, блізкі сябар Катула. Сын палітыка і гісторыка Ліцынія Макра.

Гай Ліцыній Кальв
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 мая 82 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 47 да н.э.[2], 48 да н.э.[3] ці не пазней за 47 да н.э.
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства
Бацька Gaius Licinius Macer[d][3]
Маці невядома
Жонка Quinctilla[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, аратар
Жанр атыкізм[d]
Мова твораў лацінская мова

Паэт правіць

У антычнасці Кальва цанілі як паэта і згадвалі побач з Катулам. У прыватнасці, Гарацый (Sermones I.10) кажа пра аднога з сучаснікаў, што ён толькі і ўмее, што пераймаць Катула і Кальва. Аўл Гелій (Noct. Att., XIX,9,7) згадвае пра спрэчку аб паэзіі, якая здарылася ў застоллі паміж грэкамі і рымлянамі; грэкі сцвярджалі, што з усёй рымскай паэзіі нішто не параўнаецца з вершамі Анакрэонта — хіба толькі асобныя месцы з Катула і Кальва.

Да нашага часу з паэтычнай спадчыны Кальва дайшлі толькі нешматлікія выкшталцоныя урыўкі (з палітычных эпіграмаў, з вершаў на смерць жонкі і з міфалагічнай паэмы пра Іа).

Аратар правіць

Найбольшаю аратарскую ўдачаю Кальва былі, падобна, прамовы супраць Вацінія — іх удаласць згадвае Катул (Carm. 53), і яшчэ праз паўтара стагоддзі, як бачна з кампліментарнай заўвагі Тацыта (De orat.), яны лічыліся ўзорнымі

Зноскі

Літаратура правіць

E. Malcovati. Oratorum romanorum fragmenta, 1967.