Галавачы (Ляхавіцкі раён)

вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Галавачы́[1] (трансліт.: Halavačy, руск.: Головачи) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Конькаўскага сельсавета.

Вёска
Галавачы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовыя індэксы
225379
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250885016
Галавачы на карце Беларусі ±
Галавачы (Ляхавіцкі раён) (Беларусь)
Галавачы (Ляхавіцкі раён)
Галавачы (Ляхавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Галавачы (Ляхавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1836 годзе Галавачы — вёска маёнтка Дарава Харунжэўскае Навагрудскага павета Гродзенскай, з 1842 года Мінскай губерні, уласнасць Керсноўскіх, 1 двор, 7 жыхароў. У 1844 годзе ў вёсцы 2 двары, 15 сялян. У 1846 годзе вёска маёнтка Дарава, уласнасць Г. І. Чарноўскага, 5 двароў, 50 жыхароў. У 1897 годзе Дараўскай воласці, 16 двароў, 110 жыхароў. У 1909 годзе — 24 двары, 150 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета На­вагрудскага ваяводства, 24 двары, 137 жыхароў (1921).

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Федзюкоўскім сельсавеце.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. У 1959 годзе было 175 жыхароў, у 1970 годзе 127 жыхароў. У 2002 годзе 22 двары, 35 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Конькі). З 16 сакавіка 1987 года ў Конькаўскім сельсавеце.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць