Галасіеўская (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі

«Галасіеўская» (укр.: Голосі́ївська, вымаўленне ) — 48-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Васількоўская» і «Дэміеўская». Назва — ад гістарычнай мясцовасці Галасіеў.

«Галасіеўская»
укр.: Голосіївська
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 15 снежня 2010 года
Праектная назва Гарэхавацкая плошча
Раён Галасіеўскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 106,5
Шырыня платформаў, м 11,1
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Васількоўскай, Галасіеўскага праспекта, Галасіеўскай плошчы
Час адкрыцця 05:50
Код станцыі 223
Суседнія станцыі Дэміеўская і Васількоўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

Гісторыя правіць

Будаўніцтва правіць

Збудаваная ў складзе ўчастка падаўжэння Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі метрапалітэна ў напрамку Тэрэмкоў ад станцыі «Лыбідская» да станцыі «Васількоўская» ў Галасіеўскім раёне. Спачатку планавалася будаўніцтва ўчастка да станцыі «Выставачны цэнтр», але пазней, праз фінансавыя праблемы, ён быў скарочаны да «Васількоўскай».

Канчатковы праект станцыі быў прыняты на пасяджэнні горадабудаўнічага савета Кіеўглаўархітэктуры 20 красавіка 2005 года.

Заканчэнне будаўніцтва станцыі планавалася на 2007 год, але пазней гэты тэрмін быў перанесены на 2010 год. Гэта здарылася ў сувязі з недастатковым фінансаваннем і тэхнагеннай аварыяй пры будаўніцтве станцыі «Дэміеўская», у выніку якой абрынулася апорная сцяна, збудаваная метадам «сцяна ў грунце», і ў катлаван упаў казлавы кран.

Станцыя ўзведзена метадам «сцяна ў грунце», тунэлі пабудаваныя закрытым спосабам з дапамогай праходніцкіх шчытоў. 5 лістапада быў ажыццёўлены пробны пуск станцыі.

Пуск правіць

Да пачатку 2009 года была скончаная праходка перагонных тунэляў ад станцыі «Лыбідская» да станцыі «Васількоўская», сама станцыя пабудавана ў канструкцыях. У сувязі са спыненнем фінансавання будаўнічыя работы на ўчастку ў 2009 — першай палове 2010 года практычна не вяліся. 5 лістапада 2010 года з удзелам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча быў ажыццёўлены пуск пробнага цягніка на ўчастку «Лыбідская» — «Васількоўская».

Урачыстае адкрыццё станцыі адбылося 15 снежня 2010 года пры ўдзеле прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава.

6 студзеня 2011 года адкрыты выхад з падземнага пешаходнага перахода пад Галасіеўскім праспектам у бок Цэнтральнай раённай паліклінікі Галасіеўскага раёна; даўжыня перахода — 94 метры, шырыня — 6 метраў.

Канструкцыя правіць

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні станцыі абапіраюцца на два рады калон. Асаблівасць гэтай станцыі ў тым, што праз рэльеф і неспрыяльныя геалагічныя умовы яна размешчана ніжэй, чым звычайна. Каб візуальна павысіць звод, над кожнай з яе круглых калон убудаваны адмысловыя свяцільні. Зала станцыі злучана лесвіцай з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход на Галасіеўскую плошчу, вуліцы Васількоўскую і Галасіеўскую, Галасіеўскі праспект. Ва ўсходнім тарцы платформы ўладкаваны супрацьпажарны службовы выхад на паверхню. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.

Фотаздымкі правіць

Спасылкі правіць