Галец звычайны (Barbatula barbatula) — рыба сямейства Balitoridae. Народныя назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, лежань і іншыя.

Галец звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Barbatula barbatula Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Cobitis barbatula Linnaeus 1758
  • Nemacheilus barbatulus barbatulus Linnaeus 1758
  • Orthrias barbatulus Linnaeus 1758
  • Nemacheilus barbatulus Linnaeus 1758

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  687911
NCBI  135647
EOL  215190

Апісанне правіць

Даўжыня 10-15 см. Цела цыліндрычнае, амаль не ўкрытае луской (адсюль назва), на баках дробныя лускі, якія ляжаць паасобку. Спіна і бакі шараватыя, з зеленавата-бурымі плямамі. Плаўнікі бурыя з радамі цёмных плямак. Маюцца тры пары вусікаў (на верхняй сківіцы і ў кутках рота). Самцы буйнейшыя за самак, з больш доўгімі груднымі плаўнікамі.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Сярэдняй і Паўночнай Еўропе. На Беларусі нешматлікі, водзіцца пераважна ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і пясчаным або камяністым дном.

Асаблівасці біялогіі правіць

Донная аселая рыба. Спосаб жыцця адзіночны, у час нерасту збіраецца чародкамі. Актыўны ноччу і на змярканні, днём хаваецца пад камяні, у норы і іншыя сховішчы.

Моладзь гальцоў корміцца доннымі дробнымі арганізмамі, дарослыя — беспазваночнымі, ікрой іншых рыб.

Полавая спеласць наступае ў 2—3 гады пры даўжыні 6 см. Нераст у красавіку-маі. Ікру адкладвае на расліны і пясок. Плоднасць 2,5—6 тыс. ікрынак.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Непрамысловы від. Выкарыстоўваецца як прынада для лоўлі драпежных рыб.

Літаратура правіць