Галоўны корпус Хельсінкскага ўніверсітэта

Галоўны корпус Хельсінкскага ўніверсітэта (фінск.: Helsingin yliopiston päärakennus) цэнтральны будынак універсітэцкага комплексу Хельсінкскага ўніверсітэта, які размешчаны на заходніма боку Сенацкай плошчы ў Хельсінкі і з’яўляецца неад’емнай часткай яе архітэктурнага ансамбля.

Славутасць
Галоўны корпус Хельсінкскага ўніверсітэта
фінск.: Helsingin yliopiston päärakennus
60°10′10″ пн. ш. 24°57′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Карл Людвіг Энгель
Дата заснавання 1832 і 1828[1]
Дата пабудовы 1832 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Неабходнасць у новым будаўніцтве ўзнікла пасля таго, як у 1827 годзе ў Турку згарэў будынак найстарэйшай адукацыйнай установы Фінляндыі — Імператарскай акадэміі, якая ўзнікла ў 1640 годзе як Акадэмія Аба. Новы корпус, узведзены па праекце нямецкага архітэктара Карла Энгеля, які з’яўляецца аўтарам усіх будынкаў на Сенацкай плошчы, адчыніў дзверы студэнтам і выкладчыкам у 1832 годзе.

У 1937 годзе ўніверсітэцкі будынак быў пашыраны да памераў цэлага квартала (архітэктар І. С. Сірэн).

Большая частка старога Універсітэта была разбурана ў выніку паветраных бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе, і ў тым ліку Актавая зала Універсітэта разам з размешчанымі там мастацкімі каштоўнасцямі. Адноўленая зала была адкрыта ў 1948 годзе. Рэканструкцыя старой часткі будынка Універсітэта была зроблена ў 1990 годзе да 350-гадовага юбілею. Будынак універсітэцкага інстытута «Портанія» быў выкананы па праекце Аарнэ Эрвіна (1910—1977). З боку галоўнага фасада размешчаны манумент «Хельсінкі» працы Эдуардэ Чыліды — гэтую скульптуру падарыў Культурны фонд Фінляндыі да 350-гадовага юбілею ўніверсітэта (1990).

Архітэктура правіць

Будынак пабудаваны ў неакласіцыстычным сталі і шмат у чым абліччам нагадвае Палац урада (фінск.: Valtioneuvoston linna), размешчаны насупраць, на ўсходнім боку плошчы. Такая сіметрыя толькі ўзмацняе строгую ўрачыстасць плошчы, падобны прыём быў выкарыстаны на Капіталійскай плошчы ў Рыме, якую архітэктар і ўзяў за ўзор пры праектаванні.

Будынак універсітэта мае мноства іншых аналогій з грэчаскім дойлідствам: іанічныя калоны на фасадзе былі характэрны для збудаванняў, звязаных з навукай і мастацтвам, на першым паверсе яны паўтаралі калоны Эрэхтэёна, а на другім — Парфенона на афінскім Акропалі, вестыбюль уяўляе сабой двухпавярховы адкрыты перыстыль; актавая зала нагадвае грэчаскі тэатр.

Зноскі

  1. Buildings in Helsinki

Спасылкі правіць